Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Завершыць гэты фрагмент нашай размовы я хацеў бы зваротам да ягонага пачатку, каб шчыра запытацца ў самога сябе: а насамрэч ці была (ёсць) у мяне хоць якая роля ў гэтай гісторыі з Бум-Бам-Літам, акрамя міфапаэтычнага «хроснага бацькі»? — Бадай што была (ёсць). Гэта роля адваката Бум-Бам-Літа. І хаця публічна мне не лішне часта даводзілася выступаць у ягоную абарону, але ў такім азначэнні найболей праўды.

Грыша Голем:З цягам часу, звычайна, і самі з’явы, і іх ацэнкі меняюцца. Калі параўнаць Бум- Бам-Літ сярэдзіны дзевяностых і сённяшні, дык у чым яго адрознасць?

— Як гэта ні дзіўна, але для мяне Бум-Бам-Літ застаецца, лічы, тым жа самым, што і быў адпачатку. Зрэшты, а што тут дзіўнага? Я ж сам кагадзе сцвярджаў, што Бум-Бам-Літ не сканструяваная прыдумка, ён — жыванароджаны. Гэта значыць, што паколькі ён нарадзіўся Бум-Бам-Літам, дык нікім іншым і быць не можа. Натуральна, з гадамі хлопцы і дзяўчаты сталеюць, усё болей разыходзяцца ў поглядах, меняюць (і часам радыкальна) сваё пісьмо, але хоцькі-няхоцькі застаюцца ў тым дыскурсе, які самі і стварылі.

Відавочна, многім з іх за столькі год гэты дыскурс ужо добра-такі надакучыў. Сёй-той з бумбамлітаўцаў нават пачаў ненавідзець Бум-Бам-Літ, а нехта ўжо і староніцца сваіх хаўруснікаў. Таму бумбамлітаўцы раз-пораз уласнаруч ладзяць хаўтуры па Бум-Бам-Літу, каб вызваліцца з-пад ягонага цяжару да новага вольнага руху. Але лёс і кругаля не абмінеш. Бо таўро Бум-Бам-Літа выпаленае ў яго зачынальнікаў не на скуры, а значна глыбей…

Вось чаму, калі змарнелымі да рэшты бабулямі і дзядулямі яны возьмуцца наастачу перабіраць сваё жыццё, дык Бум-Бам-Літ выявіцца ці не загалоўнай яго творчай падзеяй, колькі б чаго не было потым.

«ЗНО»:Большасць даследчыкаў постмадэрнізму лічыць, што тэрмін «постмадэрн» нікуды не варты, бо нічога не вытлумачае і да таго ж уводзіць у зман прыстаўкай «пост». Што ты на гэта скажаш, і што ты скажаш увогуле пра постмадэрн?

— Усе тэрміны падобнага кшталту (класіцызм, рамантызм, рэалізм, мадэрнізм) таксама ніколі нікога не задавальнялі. І здаецца тут ужо нічога не паробіш, таму будзем успрымаць слова «постмадэрнізм» толькі як знак, зусім не зважаючы на яго семантычную афарбоўку, паколькі нават той яе колер, што фіксуе каардынату ў часе (пасля эпохі мадэрна),— таксама аблудны.

Першы постмадэрновы акт адбыўся тады, калі Бог вырашыў распушыць адну мову на мноства і «дэканструяваць» Вавілонскую вежу, а тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага феномена і метадалогія яго практычнага ўвасаблення былі бліскуча распрацаваныя св. Іаанам у «Апакаліпсісе». Нездарма Жак Дэрыда, пректант фармулёўкі «дэканструкцыя», звяртае нашу ўвагу на «Апакаліпсіс», як на мадэль постструктуралісцкай/постмадэрновай свядомасці («Пра нядаўна ўзніклыя апакаліптычныя матывы свядомасці»).

Калі правесці агледзіны тэкстаў і падзей на ўсім гістарычным прасцягу, дык можна ўбачыць на тле часу безліч слядоў постмадэрнізму, але ўсе тыя сляды добра прытоптаныя пазітывісцкім рухам чалавецтва да «светлай будучыні». Гэты рух трымаўся самых розных падставаў: матэрыялізму, ідэалізму, гуманізму, рацыяналізму, эвалюцыянізму… Але да самага апошняга часу заўсёды ў цэнтры бытнага было нешта, што аб’яўлялася і прымалася за першую перад іншымі ісціну, і гэты своеасаблівы падменнік Абсалюта (логас, Бог, эвалюцыя, камунізм…) арганізоўваў вакол сябе ўвесь вір жыцця. Без такога універсальнага апірышча людства не ўяўляла свайго існавання. Нават чалавек невымернай інтэлектуальнай адвагі (Ніцшэ, натуральна), заўважыўшы, што «Бог памёр», напалохаўся «чорнай дзіркі» ў сярэдзіне сусвету і заткнуў яе ідэяй «звышчалавека».

Аднак бясконцая ратацыя (і маніпуляцыя) ідэалагічных парадыгмаў быцця некалі мусіла надакучыць. Іх сутвы і найменні як быццам выдавалі на рознае, але ўсе яны аднолькава не адказвалі (ці не пераканаўча, не задавальняюча адказвалі) на галоўнае пытанне: навошта ўсё і чалавек ва ўсім? І калі раней здавалася, ну вось пераменім старую парадыгму на новую і нарэшце атрымаем адказ, дык у другой палове ХХ стагоддзя склалася трывалае разу менне, што ад усіх гэтых пераменаў ідэалагемных прыдумак ніякага толку няма і, пэўна, ужо ніколі не будзе; і ўвогуле, надалей трэба кінуць гэтую дурную звычку караскацца па вертыкалі ўверх і наперад, бо не існуе ні верху, ні нізу, ні гісторыі («Канец гісторыі» Фукуяма), ні часу («Канец новага часу» Гвардзіні), ні чалавека («канец чалавека» Фуко), ні культуры («Смерць культуры» Дубавец)… Ёсць адно паверхня, тэкст, архіў, рэшткі слядоў і павадка жыцця, якая ўсё блытае, змешвае праглынае і ні ў якую пару не супакойваецца, бо няма нідзе тых берагоў, у лажніцу якіх яна калісці магла б улегчыся…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x