Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам - суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам - суплёт інтэлігібельных рэфлексій» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, Философия, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

-- Для дваіх даволі адной хаты.

Яна радасна палохаецца і зноў пытае пра мінулае і далёкую старану.

-- Усюды адно і тое самае,-- распавядае ён.—І ў пустыні, і ў снягах. Ранкам узыходзіць сонца, ноччу мільгацяць зоры, днём людзі завіхаюцца, вечарам кладуцца адпачываць і звер не лішне розніцца ад чалавека, а чалавек -- ад прывіду. Аднойчы я зразумеў, што як той, так і гэты свет недзе страцілі свой сэнс, альбо яшчэ не набылі яго… І таму ніхто не мае іншай мэты, акрамя як агораць свой лапік жытва і потым назаўжды знікнуць у невараці.

-- Удвох прамінаць жыццё хутчэй, а калі ёсць дзеці, дык яго нават не хапае, каб перарабіць усе справы,-- кажа яна.

-- Можа яно і так,-- пагаджаецца ён і высоўваецца з-пад коўдры, каб адхінуць фіранку ды зазірнуць у вочы халоднай беспрытульнасці.

Аднойчы ён адшукаў рыдлёўку і спыніўся ля гурбы ламачча, скіданай на падворку з кавалкаў дошак, шыферу, бітай цэглы і ўсялякага такога іншага…

Недзе тут была студня, якую ў сваю пару выкапаў яго бацька.

Вясна толькі пачыналася і са споду друз быў прыхоплены лёдам.

Затое ў мяне будзе свая вада і сюды будзе хадзіць за вадой жанчына,-- суцешыў сябе чалавек, каб не шкадаваць поту.

Выслабаніўшы ад непатрэбшчыны верхнюю кадку, ён апрастаў святлу шлях і зазірнуў у тхло прадоння.

Дно студні было забруджанае розным смеццем, паўзверх якога выцягнуўся мёртвы шчур.

-- Ну як ты там?—запытаўся чалавек у студні.

-- Гібею!—рэхам, даўжынёй у пятнаццаць кадак, адгукнулася студня.

-- Пачакай трохі, пацяплее і я выкіну бруд.

-- А ты не забудзешся?

-- Калі запынюся тут, дык не забудуся.

-- На халеру табе кудысьці цягнуцца. Хіба дзе знойдзеш саладзейшую ваду?

Ён нічога не адказаў. Усцягнуў дубовую накрыўку на кадку, але і праз накрыўку пачуў:

-- Глядзі, ты абяцаўся.

Абяцанкі цацанкі, а дурню радасць, раптам са злосцю падумаў ён і адкінуў ў бок рыдлёўку.

У дарозе ён прызвычаіўся быць нікому не патрэбным і пакрысе навучыўся жыць, каб і яму ніхто не быў патрэбны. А тут на яго кідаліся з усіх бакоў, як сабакі на голую лытку. І яму зайздросна ўспомнілася воля, зорная адзінота і яшчэ нешта, што не мела зграбнага слова, але было самым істотным у таямнічым пакліканні шляху. Той, хто збірае пыл дарог, ведае, што гэта такое.

Дарогі падсохлі і аднойчы на золку ў адтуліну замка знаёмым посвістам паклікаў вецер. Чалавек ўхапіўся за голае плячо жанчыны.

Тады вецер нахабна паляпаў у шыбу.

-- Сціхні, прыблуда. Людзей пабудзіш,-- злосна цыкнула вакно.

Але хіба слова ўтаймуе вецер?

-- Фіранкі хай застануцца,-- папрасіў ён жанчыну, апрануўся і выйшаў на падворак.

-- Вецер свішча, камні маўчаць. Хто з табой будзе размаўляць?—запытаўся ганак.

-- Ты абяцаўся,-- папракнула студня.

Ён зайшоў у хлеў.

-- Пайду,-- сказаў варштату.

-- Хада – гэта не работа,-- паўтарыўся варштат.

На кухні, куды ён вярнуўся, каб прысесці на дарогу, жанчына сказала:

-- Вецер умее задзіраць спадніцы дзяўчатам, але ці атуліць ён цябе на ноч?

-- Навошта табе глытаць пыл? -- ужо на вуліцы запытаўся сусед.-- Сядай у вазок і паляцім разам. А на вячэру вернемся да хаты.

-- Сапраўды,-- падахвоціла жанчына.—Я нараблю галушак.

Мужчына даслухаў і выйшаў за брамку. Аднак далей ногі пачалі блытацца. Ён азірнуўся і ўбачыў, як цень ушчаперыўся ў штыкеціну.

-- А табе якая справа?!-- гыркнуў ён і пайшоў шпарчэй.

Цень выцягнуўся ляйчынай і яшчэ нейкі час марудзіў хаду, але потым у сярэдзіне пэнкнуў -- і чалавек зваліўся тварам у першы веснавы пыл.

Ён хварэў нейкі час на беспрытомнасць і жанчына даглядала яго, як скінутае бурай птушаня. Яна брала ў рукі шытво і днямі сядзела каля ложка. І анёлкі былі тут. Спачатку яны палохаліся чужога жытла і туліліся да яе ног, але потым абвыкліся і часам ладзілі такі вэрхал, што жанчыне даводзілася кідаць працу, каб супакоіць неслухаў.

Праз нейкі тыдзень ён акрыяў, адшукаў рыдлёўку і пайшоў у сад. Следам пацягнулася валацужная зграя схуднелых за зіму катоў.

Бралася на ноч. Чорны шацёр неба ў адным месцы прахудзіўся і вецер зацыраваў дзірку поўняй.

Не было аніякага спеху і ён мог адкласці справу, але яму гэтак закарцела. Той, каго выхавала адзінота, шануе сваю парыванні.

Пад каштэляй ён спыніўся і ўтыркнуў рыдлёўку ў дзірван.

Каты паўскоквалі на рэшткі гнілога плота і пакрыўджана завуркаталі. Як толькі ён перарушыў акопваць суседняе дрэва, яны адштурхнуліся ад плота і паляцелі некуды ў бок поўні… А насустрач ім кіраваў вазок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій»

Обсуждение, отзывы о книге «Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x