Панас Валяр’янавіч адчайна махнуў здаровай рукой, падыйшоў да расчыненага вакна і запаліў.
– Вось вы пытаецеся, дзе можна адшукаць згадкі пра “легендарную партызанку Кацярыну Андрэеву”. Каб ня ваш ліст, рабяты, дык, пэўна, не вярнуўся б я ў гэтыя мясьціны ўжо ніколі. Бо ў сорак чацьвертым пасьля ўрачыстага шэсьця войскаў сталася мне тужліва-тужліва. Нібы зразумеў я, што скончылася штосьці добрае, штосьці такое, што ўжо не паўторыцца. Я думаў пра Кацю і баяўся прызнацца сабе. У чым? Нават ня мог патлумачыць словамі. Я блукаў па беразе ракі, па самых пакручастых адхонах, пад якімі бурапенілі магутныя і хуткія плыні, па-над самымі небясьпечнымі вірамі. Далёка за горадам, нават аўтабазы відаць не было.
Тым вечарам я пабачыў Кацярыну здалёк. Белая сукенка, раскіданыя на ветры валасы. Каця прыціскала да грудзей папяровую картку і глядзела на заход сонца. Я зразумеў, ШТО мусіць адбыцца, і пабег да дзяўчыны. Я пасьпеў пабачыць выяву на фотаздымку – той самы палкоўнік, бачаны сёньня, толькі маладзейшы, у форме малодшага камандзіра.
– Мне няма чаго жыць, Панас, — сказала Каця. – Усе гэтыя гады я берагла сваю цноту для яго аднаго. Ты ведаеш, што ня зможаш мне зашкодзіць зрабіць тое, што я мушу зрабіць.
Час для мяне спыніўся, а пасьля пачаў імчаць у тысячу разоў хутчэй. “Што рабіць?! Што рабіць?!” – пульсавала ў маёй галаве. І тады я папрасіў:
— Зрабі ласку напасьледак.
Каця ўсьміхнулася так задуменна і стала на каленкі. Душа мая ізноў зрабілася маленькая-маленькая, ізноў перацякла ніжэй жывата ў маленькую шаравідную прастору бяскостай ткані, але мозг працягваў шалёна працаваць – што рабіць?
Я зноў папрасіў Кацю зрабіць ласку, але разумеў, што доўга так не працягнецца. І раптам выгукнуў:
— Слухай, Каця, а давай у жопу.
Накацілі хмары, вецер пачаў хіліць кроны дрэваў долу. Я амаль не спадзяваўся, але Каця павярнулася, а парыў ветру задраў ёй сукенку. Пад сукенкай нічога не было. Я быў першым мужчынам, якому яна безабаронна адкрыла сваё сакравеннае, сваё самае-самае, беражонае толькі для АДНАГО. Я да сьлязы быў крануты — наколькі яна мне верыла і не чакала ад мяне падману.
Спачатку ішло туга, але па-ціхутачку, па-малютачку справа рушыла. Вецер скавытаў, нібы дзікі зьвер, але ён ня мог заглушыць крыкі і стогны Каці. Першыя стогны жарсьці ў ейным жыцьці.
Ня ведаю, колькі цягнулася насычэньне плоці, кепска памятаю, як мы дабраліся да гораду і як разьвіталіся ля ейнага пад’езду. Памятаю, што фотаздымак Кацярына не парвала і ня выкінула. А назаўтра я зразумеў, што не змагу жыць бяз Каці, што не змагу зьмірыцца зь ейным палкоўнікам, які назаўжды затачыў яе ў манастыр безатветнай любві. Зразумеў, што я кахаю Кацю.
Раніцой я пакінуў горад. Далей былі сталінскія будоўлі ў розных кутках нашай неаб’ятнай Родзіны. Унівэрсітэт, настаўніцтва ў роднай вёсцы на Стаўпеччыне. І вось я тут, у вас. Больш пра Кацярыну я нічога ня чуў.
Панас Валяр’янавіч стаяў сьпінай да зьнямелых шасьціклясьнікаў і паліў ужо трэцюю цыгарэціну.
– Атас! Гарынічна! – закрычаў старшыня атраду Грышка.
Але было позна. Недапалак паляцеў у адзін бок – за вакно, а Валяр’яныч у другі – на падлогу. Так і прыціснуўся тварам да брудных дошак з заламанай за сьпінай рукой.
– Што гэна за блядзь у памяшчэньні курыць! Пры дзецях, блядзь, валасы сівыя, а нарушает.
Валяр’яныч быў рыўком пастаўлены абратна на падлогу. Жаночы голас зьвінеў рашуча, з мэталёвінкай:
– Ну, блядзь, паглядзім… Вой!.. П-а-н-а-с?
– Кацярына?!!
Аслупянелыя піянэры ўжо праз вокны чулі працяг дыялёгу.
– Куды ж ты падзеўся тады, у 1944? Я ж цябе чакала-чакала. Я ж ноч думала-думала і нараніцу рашыла – дам. Толькі табе.
– І як склаўся твой лёс, Каценька?
– Які там лёс? Во, вартую гэную яба…ную школу, каб яна згарэла... Як добра, што ты прыехаў, а то ж я чакала-чакала…
– Ты ДАГЭТУЛЬ чакала?! І ні зь кім?!
– Не, ні зь кім. Я такая, калі рашыла, значыць рашыла. Ідзем, ідзем да мяне.
– Але, Кацюша, у нашым узросьце…
– Я табе дам у нашым узросьце! Зара’ толькі дойдзем, толькі дзьверы закрыем, я табе такі ўзрост зраблю, загойсаеш, як малады!
***
— Гэна ж трэба, а-я-я-я-й, ну маладзец, прыехаў-такі…
А я ж як адчувала бульбачкі начысьціла бялізну пасьцірала гарэліцы зрабіла хлапцыпрыходзілі кажуць бабакацяпрадай аяімхуйвам анегарэліцы казлыванючыя нудобраштопрыехаў яжнізькімдляцябе хавалакабтолькізтабой задным аўчораіванаўназаходзіла
солі прасіла аяёйатрасцытабеанясолі тымнеяшчэзапалкіневярнулазтаготыдня…
Читать дальше