Севярын Квяткоўскі - Падарунак для Адэлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Севярын Квяткоўскі - Падарунак для Адэлі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарунак для Адэлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарунак для Адэлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Падарунак для Адэлі” – суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якія атачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”,частка – на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996-2006 гг.

Падарунак для Адэлі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарунак для Адэлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Божухна, хто тут? – адкульсьці здалёк прагучаў устрывожаны жаночы голас.

– Не хвалюйся, Адэля, гэта карыфан Помніка й Кастыля. Прыпёрліся ўчора на Дзень нараджэньня майго С. Тых тараканаў я разагнала, а гэтага не адужала. Адрубіўся ці ня першы. І мужык мой такі самы – імяніньнік! Назюзюкаўся ды заваліўся за халстамі. Скаціна... Поскудзь! Разьвёў у майстэрні гадзючнік. Тут такія госьцікі часам бываюць – крый Божа!

– Ды не нэрвуйся так, Галінка. Не такі ўжо й кепскі твой С. – слабахарактарны крыху. Але ж ты зь ім ужо колькі гадоў жывеш. Значыць, кахаеш.

– Ды дзе там тое каханне, – цяжка ўздыхнула Галінка. – Няма мне ўжо моцы. Ачуняе – скажу, што цяпер дакладна разводжуся, – з грукатам узьнялася з зэдліку ды патэпала да газавае пліты.

Вярнулася да стала. Наліла каву ў кубачкі і працягнула:

– І тады пачне на калені ставаць ды клясьціся, што гэта – апошні раз. Што жыць безь мяне ня можа.

Падумала.

– А й праўда – ня зможа. Шкада яго – вось і ўся любоў, – сумна ўсьміхнулася Галінка.

Жанчыны пасядзелі моўчкі, паплакалі крыху, запалілі па цыгарэціне.

– А ты, Адэлька, чаго равеш? – пацікавілася Галінка. – Ты ж маладзейшая ад мяне. Прыгожая, разумная, таленавітая…

– Вой, Галінка, толькі ня трэба на камплімэнты напрошвацца, ты ж ведаеш, як файна выглядаеш, – адмахнулася Адэлька.

Галінка нібы не пачула:

– Чаго табе трэба? Сядзіш у сваіх Засьценках, як царэўна-несьмяяна. Карціны па ўсім сьвеце прадаеш. Два разы на год у Горад прыедзеш – адразу вакол хмара мужыкоў віцца пачынае. Я раз бачыла, як консул нейкі кветкі табе дарыў. Чаго ж ты чакаеш?

Адэлька пахіліла галаву:

– І ў Засьценкі да мяне прыязджаюць. Па карціны. І кветкі прывозілі, пакуль я не забараніла...

А ў Горад ня езджу вось чаму. Чатыры гады таму я сустрэла Яго. Апошні курс Акадэміі, рыхтавалася да абароны дыплёму. Занесла мяне аднаго разу на абсалютна бязглуздую імпрэзу: канфэрэнцыю па выніках году. Ён сеў побач, дастаў нататнік, але глядзеў не на дакладчыкаў, а ўвесь час на мяне. А пасьля запрасіў на каву, і мы не расставаліся колькі месяцаў. Ён зрабіў прапанову. Я была такая шчасьлівая! Ажно ўявіла, што ня вытрымаю такога шчасьця – дурная. Патэлефанавала і сказала, што мы больш не пабачымся. Так яно й сталася. Ён зьмяніў жытло й працу. Я пільную ўсе газэты: калі й піша цяпер, дык пад псэўданімам.

Зацягнулася цыгарэтай:

– Я абараніла дыплём. Пажыла колькі часу ў Горадзе, а пасьля ня вытрымала й вярнулася ў свае Засьценкі. Гэта ж невыносны стан: жыць з чалавекам у адным Горадзе, ведаць, што ён дзесьці побач і што можаш сустрэцца зь ім на вуліцы. І што пры сустрэчы ён адно ўсьміхнецца, моўчкі памахае рукой ды пойдзе далей. Вось і зьехала.

Адэлька сумна ўсьміхнулася:

– А іншых мне ня трэба.

Галінка слухала агаломшаная.

Дапілі састылую каву.

А. ляжаў – не варушыўся. Адэлька ўзьнялася:

– Пайду я. Хутка цягнік. Трэба яшчэ набыць падарункі сваім, у Засьценкі.

А. слухаў, як разьвітваліся кабеты, літаральна ўціснуўшыся ў пасьцелены на падлозе стары палітон.

***

У Рэдакцыі панавала звычайная перад здачай нумару мітусьня. Рэдакцыйны народ імкнуўся хутчэй завершыць справы, каб пасьпець падрыхтавацца да Калядаў. А. ціхенька пракраўся міма кабінэту Галоўнага і шмыргануў да стала свайго колішняга прыяцеля Фэлікса, які сядзеў, уталоплены ў кампутар.

– Дзядзьку, выручы мяне, – адчайна й адначасова рашуча выгукнуў А. замест вітаньня.

– Грошай ня дам, – ня менш адчайна й рашуча адказаў Фэлікс. – Сёньня зранку твой сябрук Помнік прыходзіў, ледзь адкупіліся. Магу пляшку шампанскага “пазычыць”.

– Я не пра грошы, – А. не міргаючы глядзеў на Фэлікса. – Дастань дыктафон. Улучы яго.

Фэлікс неахвотна выканаў просьбу.

– Слухай, – пачаў А., – гэта было гады чатыры таму, акурат перад Калядамі…

Распавядаў спакойна, крыху манатонна. На заканчэньне разьвёў рукамі:

– Як толькі яна сыйшла, падняўся з палітону, ціхенька, каб не пачула гаспадыня, уцёк з майстэрні. І вось я тут.

– І што я мушу рабіць з запісам? – недаўменна запытаўся Фэлікс.

– Гэта ж шыкоўная гісторыя! Гатовы тэкст, які толькі трэба зьняць з дыктафону. Сёньня апошні дзень, калі я магу здаць матар’ял у нумар. Ты ж ведаеш, Галоўны мяне звольніў. А гэта абсалютна шэдэўральная гісторыя. Гэта мой шанец. Ад цябе я прашу канцоўку. Калі ласка, прыдумай што-небудзь круцейшае за хэпі-энд. – А. скарыстаўся з разгубленнасьці Фэлікса і пачаў красьціся да дзьвярэй. – Я пагуляю пару гадзінак, а ты падумай на фіналам, добра?.. Ты ж сапраўдны пісьменьнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарунак для Адэлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарунак для Адэлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарунак для Адэлі»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарунак для Адэлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x