Георгій Валкавыцкі - У каменным крузе

Здесь есть возможность читать онлайн «Георгій Валкавыцкі - У каменным крузе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У каменным крузе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У каменным крузе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а лепш сказаць падзеі, яшчэ жывыя ў сэрцы і душы, нарадзілася ў 1946 годзе, калі ён толькі вярнуўся з ваенных сцяжын. Спісаныя некалі па “жывой памяці” перажыванні і захаваныя памяццю эпізоды сталі асновай “круга”. Няма тут прыўкрашання падзей, няма згушчаных фарбаў. Аўтар пісаў так, як было, не дадаючы і не аднімаючы падзеям а ні добрага, а ні кепскага. Кніга нечым сугучна творчасці Брыля, а для некаторых чытачоў з’яўляецца запісам іх жыцця, іх перажыванняў, іх лёсаў. Георгі Валкавыцкі, спісваючы свае ўспаміны, патрапіў адлюстраваць час, падзеі, месцы і тое, што тварылася ў чалавечых душах у тыя складаныя часіны. (Н.Г.)

У каменным крузе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У каменным крузе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ускараскаўся я на верхні паверх і праваліўся ў бяздонне.

Апакаліпсіс сноўдае ў скроні. Значыць, ноччу разбамбілі стратэгічны аб’ект. І абрынуўся млын. Засыпала нас! І Міша пада мною, як і кладавіліся спаць. Хто ж тады палажыў у труну?

А голас з долу сваё:

— Уставай!

— А як?

— Не жартуй.

— Мне не да жартаў.

Як чорт з табакеркі выскачыла збоку галава Мішы. Нячысцік! Чуў, у іх няма свайго твару, яны заўсёды пазычаюць іншыя.

— Што табе трэба?

Галава шальмавата ўсміхаецца:

— Спознімся на фрыштык.

Дайшло. Вярнуўся ў рэальнае вымярэнне. Ну і сеанс! Вечка заняло сваё месца — столь. Спаў я пад столлю. Учора, стомлены дарогаю, выпусціў гэтую дэталь з пад увагі. Рэшту падкінула фантазія гранічнага адчаю.

А кажуць, з няволі можна вярнуцца, з труны — ніколі.

частка ІІ.

5 ліпеня. Як згадвала павестка гайнаўскага арбайтсамта, распачаў я „службу працы”. Выдалі мне стары рабочы камбінезон і новенькія, з брызентавымі халяўкамі дзеравяшкі (Holzschuhe). Наш цэх — Vorrichtungsbau, абслугоўвае кузню, фабрычны малох. Мяне паставілі на матрыцы да вялікіх прэсаў. Нада мною немцы — брыгадзір, гадоў пад сорак, сілач, і ягоны памочнік, стары грыб. Першы шалее (з за ўзаемнай няўцямнасці: я не разумею яго, а ён — мяне). Другі, падобны на пацука, толькі свідруе сваімі слепакамі і дае зразумець — рабі, што і я.

— Du, pan! — кліча. — Komm mit.

Хаджу за ім як целаахоўнік.

Тут поўны мурашнік савецкіх ваеннапалоннікаў. Выглядаюць жаласна. Цягне ад іх тухляцінай. На плечах SU (Савецкі Саюз) — кляймо, намаляванае алейнай фарбай. Многа французаў. Гэта іншая катэгорыя палоннікаў. Арыстакраты. У нашай брыгадзе двое: селянін і месціч. Іх шаленец не чапае. Селянін аднаасобнік: я і немец — нуль увагі. Ні паможа, ні падкажа. Рабі як хочаш, твая справа. Месціч — філосаф: дзяўбе матрыцу, быццам адкрывае ў ёй тайны неарганічнай матэрыі. Па ўсім відаць, шанаваная сярод французаў асоба: увесь час сюсюкаюць з ім аднапляменнікі з іншых цэхаў. Лыпае на мяне ласкавым вокам. У яго позірку бачу цікавасць: ну і чым ты адкажаш на чарговы прыступ шалу брыгадзіра? А я што — волат? Уціскаю голаў у плечы і чакаю ўдару. Не ўхіляюся: бі! Магчыма, гэтым і адхінаю кулак узнесены над галавою.

6 ліпеня. Залаты птах перанёс гарохавы суп у краіну мараў. Фрыштык з’елі яшчэ ў нямецкай сталоўцы, а на абед загадалі ісці пад віядук, да палоннікаў. Далі месцы ў французскім сектары. Тут таксама нам хавацца ў час паветранага налёту. Нічога сабе мішэнь.

Пад віядукам гідкая духата. На доўгіх сталах бляшаныя міскі з жоўтай вадкасцю. У міскі сыплецца са столі ўсялякая ўсячына, у залежнасці колькі тон пранеслася над сталом. Запускаю алюмініеву лыжку ў дзіўны суп, вылаўліваю пакрышаныя кавалкі гнілой бручкі. Ад яе тухнуць рускія! Локцем штурхаю Сідара. Бразгаем лыжкамі аб стол і ўстаем. Тое ж робіць і Міша. Выходзім. Па жэстыкуляцыі, французы не адабраюць нашага ўчынку. Але разумеем толькі:

— Polone, Polone!

Мы маглі дэманстраваць, у куфэрках былі яшчэ хатнія запасы. Вядома, сваім байкотам нікога не ўзрушылі. Праз пару дзён нашы страўнікі без супраціву пераварвалі гідкую нечысць. Пах нямецкай кухні растварыўся ў рэаліях кенігсбергскіх будняў.

У кузню забягаю на коратка. Колькі трэба, каб выраўняць нейкую трэшчыну ў матрыцы прэса. Увесь дзень на сваім седале. Маё месца ля ўваходу. За ім — кузня. За сцяною справа такарны цэх. У куце гэтай і цэнтральнай сцяны, пад столлю камандны пункт: начальнік цэха (Meister), яго намеснік і асістэнтка. Праз шкляныя сценкі, высунутыя на цэх, зіркаюць на нас, мы — на іх. Верх левай сцяны, ад панадворка, таксама са шкла, каб не траціць дарма электрычнай энергіі. У цэнтры гэтай сцяны партрэт Гітлера.

Варштаты ў строгіх радах. На брусчатай падлозе белыя размежавальныя лініі. Праз увесь цэх, ад уваходу да процілеглай сцяны, рэйкі для ваганетак. Пад столлю таксама рэйкі: па іх ходзіць пад’ёмны кран — прылада для маіх матрыц. Пры дапамозе крана і ваганеткі важу вагавіты матэрыял — то на стругальны станок, то на свідравальны, то ў кузню.

За чысцінёй сочыць кучаравы француз. Наш падмятайла па прафесіі тэатральны акцёр. З мятлой спраўляецца адмыслова. На прыстойным узроўні ўносіць у цэх і скрынкі з мінеральнай вадой. Асвяжальны напітак прадае асістэнтка майстра. Не дужа ветлівая, але і не асабліва настабурчаная. Дазваляе і нам пакарыстацца газіраванай пляшкай: фенігі не смярдзяць. Наогул нашы немцы, акрамя майго вар’ята, вядуць сябе прыстойна. Майстар зусім сімпатычны. Праходзячы міма нават прыязна гляне. А гакенкройцаносец! Ягоны намеснік часам бомкне нешта нечленараздзельнае, але ён на „скі”, павінен адхрышчвацца ад продкаў няправеднага ложа. Ну і ліха з ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У каменным крузе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У каменным крузе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У каменным крузе»

Обсуждение, отзывы о книге «У каменным крузе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x