Віктар Шніп - Пугачоўскі цырульнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шніп - Пугачоўскі цырульнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пугачоўскі цырульнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пугачоўскі цырульнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!

Пугачоўскі цырульнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пугачоўскі цырульнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янушкевіч і вяселле

14.12.2010. Калі мая сястра Валя выходзіла замуж, а вяселле было ў вёсцы, сабралася шмат народу. У большасці нашы сваякі — людзі спакойныя і не «гунуровыя». Хапала ўсім і выпіць, і закусіць. На другі дзень вяселля, калі ўсе прытаміліся сядзець за сталамі і танцаваць, было вырашана прайсціся з маладымі па вёсцы і пафатаграфавацца. І, як толькі пафатаграфаваліся, Антон Янушкевіч запрасіў усіх да сябе, каб паказаць сваю новую хату. І толькі мы выйшлі на вуліцу, як Антон закрычаў: «Вясе­е­елле! Вясе­е­е­е­лле!» І потым усю дарогу туды і назад ён не маўчаў. І цяпер я нічога не магу ўспомніць, пра што два дні гаварыў са сваімі сваякамі, але і праз дваццаць пяць гадоў чую даўні крык Антона Янушкевіча: «Вясе­е­е­е­лле!»

Мае продкі

14.12.2010. Перабіраючы старыя паперы, знайшоў сшытак з запісам успамінаў майго бацькі пра нашых прадзедаў і прабабак: «У мяне была прабабка Аленка. Яна жыла ў Бакштах. Пражыла больш, чым 140 гадоў. Яе французы ў 1812 годзе душылі, але яна ўцякла. Дачка яе Магдуля — гэта маёй маткі Параскі (27.06.1909—24.06.1992) матка. Калі я адыходзіў у вой­ ска Магдуля ляжала, хварэла. Калі я год праслужыў, а служыў я спачатку ў Новасібірску (1951—1954 гады) пры кацюшы, яна памерла. Магдуля была Бабровіч. Відаць, і Аленка была Бабровіч. Аленка пахавана ў Пажарышчах. Калі я быў малым (нарадзіўся бацька ў 1931 годзе), Аленка ўсё на печы ляжала. У дзеда Андрэя прозвішча было Сарока. Пахаваны ў Дубровах на старых могілках бліжэй да капліцы. Прабабка Аленка помніла французаў, калі яны душылі людзей лавай. Усіх задушылі, а яна ўцякла. Ёй тады было 10 гадоў. Так расказваў дзед Андрэй, які памёр у 1951 годзе. Прабабка памерла ў 1942 годзе. Яна ўсё жыццё бачыла добра. Я яе памятаю. Магдуля пахавана ў Дубровах. Яна пражыла больш, чым сто гадоў. Аленка расказвала, што французы надта спявалі ў Пугачах, а потым мерзлі ў каноплях. Рабінка расла каля дарогі, каля яе былі і пахаваны французы. У Магдулі былі дзве каровы, конь, авечкі. Каля Ракава жыў пан Здзяхоўскі, і да яго з Пугачоў людзі хадзілі ў заработкі. Быў пан Гурскі. А ў Пугачах быў пан Мароз. Маёнтак стаяў у Хмарышках. Мароз іграў у Варшаве на музычных інструментах. Гурскі быў у Бакачах. Хапала жабракоў, якія сядзелі пад цэрквамі. Лягезы — гэта футар. Палякі выганялі людзей на футары. А Саветы гналі ў вёскі. Твайго дзеда Юзі маці звалі Крыстынка. Яна вучыла дзяцей. У дзеда было 8 гектараў зямлі. У Аляхновічах жывуць мае траюрадныя браты — Федаровічы Віця, Янка і Валодзя. Янка рабіў на цягніку качагарам….» А далей я нічога не запісаў. Трэба неяк у бацькі распытаць паболей, пакуль ён памятае…

Вылічылі ананімшчыка

15.12.2010. Сёння з «ЛіМа» да мяне ў выдавецтва прыходзіў Віктар Гардзей з лістамі ад ананімшчыка, які ўжо некалькі месяцаў кожны тыдзень пасля выхаду штотыднёвіка дасылае ў рэдакцыю спісаную заўвагамі і размаляваную рознакаляровымі фламастарамі старонку газеты з вершамі. Выдавецтва было б ні пры чым, калі б на канверце адваротны адрас быў іншы, а не наш. Віктар прыйшоў да мяне, бо ананім пазначыў нумар майго кабінета, дзе нібыта ён і сядзіць. Пачалі разбірацца, перабіраць рукапісы і заяўкі на выданне кніг. І хутка разам з Юрасём Пацюпам і Эдвардам Карбановічам па почырку вылічылі паэта, які піша ананімкі ў «ЛіМ». Гэта…

* * *

15.12.2010. Усё замецена. І я іду па рыпучым снезе, як па рыпучых дошках у вялікім белым палацы апошняга беларускага князя Зімы…

Упала сняжынка…

16.12.2010. Упала сняжынка. А за ёй другая, трэцяя, чацвёртая… А снежнай лавіны ўсё няма і няма. Чаму? А таму, што ў нас гор няма…

Бацька і агонь

16.12.2010. Зімой кожны вечар бацька паліў печку. Напачатку выносіў з яе ранейшы попел, а вяртаючыся ў хату браў ахапак дроў і вядро брыкету. А потым, стаўшы на калені перад печкай, распальваў газетамі паленцы. Часам, калі дровы былі сырыя і не хацелі гарэць, абліваў іх газай. Нярэдка, пакуль агонь разгараўся, у хату з печкі ішоў дым. Мы, дзеці, стараліся не перашкаджаць бацьку. І ён, моўчкі распаліўшы дровы, садзіўся на свой ложак каля печкі і, зачыніўшы ў ёй дзверцы, закурваў цыгарэту. А праз хвілін дзесяць у печцы агонь аж гудзеў. Потым бацька адчыняў у печцы дзверцы, каб цяпло пайшло ў пакой, і я з братам і сястрой, стаўшы на калені перад печкай, глядзелі, прыжмурыўшыся, на агонь, як на сонца…

Пра кніжнікаў і кнігі

18.12.2010. Атрымаў з Маладзечна ад Міхася Казлоўскага ягоную новую кнігу «Пра кніжнікаў і кнігі», якая ўпершыню ў гісторыі Беларусі прысвечана пытанням айчыннага бібліяфільства. У анатацыі напісана: «На яе старонках распавядаецца пра дзейнасць Беларускага таварыства бібліяфілаў, якое існавала на тэрыторыі Савецкай Беларусі ў другой палове 20­х гадоў ХХ стагоддзя, згадваюцца імёны і кнігі забытых пісьменнікаў, даецца характарыстыка бібліятэкам і бібліяфілам мінулага. Не засталіся па­за аўтарскай увагай і такія цікавыя і маладаследаваныя тэмы, як гісторыя беларускага экслібрыса, перыядычнага друку, прасочваюцца лёсы мастакоў­афарміцеляў, архіваў, музеяў, аўтографаў, вывучаюцца малафарматныя і мініяцюр­ныя выданні. Асобная, часта невядомая старонка чалавечых узаемадачыненняў раскрываецца ў багатай эпісталярнай спадчыне вядомых пісьменнікаў і дзеячаў нацыянальнай культуры». Кніжка выйшла ў «Кнігазборы» накладам, на жаль, у 100 асобнікаў. Магло быць і болей, але ніхто фінансава не паспрыяў Міхасю…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пугачоўскі цырульнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пугачоўскі цырульнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пугачоўскі цырульнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Пугачоўскі цырульнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x