Віктар Шніп - Пугачоўскі цырульнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шніп - Пугачоўскі цырульнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пугачоўскі цырульнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пугачоўскі цырульнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!

Пугачоўскі цырульнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пугачоўскі цырульнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сыс яшчэ ў гасцях

1.11.2009. Міра Лукша і Ганна Кандрацюк, якія, прыехаўшы ў Гарошкаў, атрымалі на тры дні часовую прапіску ў хаце Анатоля Сыса, з самага ранку паехалі на могілкі ў Калодзішчы, каб адведаць магілу Альгерда Невяроўскага. Я з Людмілай застаўся дома. Ніяк не можам ачуняць ад грыпу. Пад абед зайшоў у госці мастак Алесь Квяткоўскі. Сядзім удваіх на кухні, гамонім пра Сыса. «Летам я ў Гарошкаве быў шэсць дзён. Няма там чаго маляваць…» — сказаў Алесь, і ў гэты момант з падаконніка звалілася сетка з апельсінамі. «Ну, ёсць там што маляваць!» — гледзячы спалохана на мяне, выправіўся Алесь. І мы тут жа прыйшлі да думкі, што Толік з намі на кухні.

Сыс паехаў у Жыровічы

1.11.2009. Міра Лукша і Ганна Кандрацюк ад нас паехалі ў Жыровічы да Зьніча, а з імі паехаў і Сыс. Праўда, ён не хацеў, каб яны хутка развітваліся з намі, і таму паблытаў Міры матузкі на абутку, і ёй давялося з імі крыху павалэндацца. Пасля таго, як з хаты выйшлі нашы госці, адразу ўзнікла адчуванне святла, прасторы. І тое, што адбывалася ў нас у кватэры апошнія паўдні, закончылася, як нейкі неверагодны сон, які ўсім, хто быў у нас, сніўся адначасова.

Лужанін і чорны матыль

13.11.2009. Вечарына, прысвечаная 100­годдзю Максіма Лужаніна, праходзіла ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Невялікая зала была запоўнена ў асноўным слухачамі Акадэміі МУС. Не ведаю, ці зразумелі прысутныя, пра што амаль дзве гадзіны гаварылі А. Вярцінскі, М. Скобла, А. Бутэвіч, М. Кляшторная, А. Сідарэвіч і В. Стралко, але ў зале было ціха. Вечарына пачалася з праслухоўвання выступлення Лужаніна, якое было запісана на яго сямідзесяцігоддзе. І толькі загучаў запіс, як адразу на голас паэта аднекуль прыляцеў вялікі чорны матыль. Убачыўшы яго, Бутэвіч прашаптаў мне на вуха: «Гэта Максім Лужанін...» А як закончыўся запіс, дык і чорны матыль невядома куды знік...

Вяршынін

16.11.2009. На мінулым тыдні на сямідзясятым годзе жыцця памёр паэт­гумарыст Мікола Вяршынін. Гэта ён, Яўген Крупенька і Мікола Федзюковіч у сямідзясятыя гады мінулага стагоддзя пры газеце «Чырвоная змена» апекаваліся літаб’яднаннем «Крыніцы», праз якое прайшлі дзясяткі маладых літаратараў. Кажуць, Вяршынін памёр ад свінога грыпу...

Аспірант і сала

29.11.2009. Субота. На заняткі ў Літінстытут не трэба, і можна паспаць даўжэй, чым звычайна. Ды дзе там! А пачатку дзявятай разбудзіў аспірант з Адэсы Андрэй: «Табе прыслалі бандэроль! Відаць, з вёскі сала! Пайшлі атрымаем!» Я іду на пошту, а Андрэй у краму за хлебам. Доўга стаю ў чарзе. І атрымоўваю з выдавецтва «Мастацкая літаратура» карэктуру сваёй кніжкі «Пошук радасці». Андрэй злуецца, і мне даводзіцца зноў стаяць у чарзе, але ўжо ў краме за салам.

СНЕЖАНЬ

Дзяўго і патроны

20.12.2009. У маіх Пугачах ад чарговага інсульту памёр сусед Дзяўго. Было яму за семдзесят. Апошнія гады жыў адзін. Да дзяцей у горад не захацеў ехаць. Казаў: «Калі прыйдзе час паміраць, то хачу памерці ў роднай хаце…» Суседам Дзяўго быў нядрэнным, хоць і «гануровым», бо ягоная жонка працавала ў канторы бухгалтарам. Сам ён шафярыў на грузавіку. Машына часта стаяла каля хаты. Успомнілася, як недзе напачатку сямідзясятых я са сваімі сябрамі шукаў зброю па лясах. Назбіралі таго­сяго. Патронаў жа было малавата. І вось мы надумалі ўкрасці ў Дзяўго патронаў ад паляўнічага ружжа, якое ён нярэдка пакідаў у машыне. І ўкралі. А ў кабіну па патроны лазіў я. Сусед прапажу адразу заўважыў, але злодзеяў не знайшоў — мае сябры мяне не выдалі. Потым у мяне дома ў школьным партфелі захоўвалася частка знойдзеных патронаў ад нямецкіх аўтаматаў, вінтовак, пісталетаў і ад суседавага ружжа. Партфель некалькі гадоў вісеў на сцяне пад старой фуфайкай, пакуль мама не знайшла мой склад і не выкінула ў балота. Сустракаючыся з Дзяўгом, я заўсёды ўспамінаў ягоныя патроны і, часта мне карцела прызнацца яму ў сваім зладзействе. Але так і не прызнаўся…

Прыехаў пісацель

20.12.2009. Паўдня ўспамінаў імя суседа Дзяўго, які памёр. Ледзьве ўспомніў. Міця. А як імя яго жонкі? Не магу ўспомніць. Усе звалі яе Дзяўговай або бухгалтаркай. Ды і мяне мала хто ў Пугачах зваў Віцем. Для старых я быў Толем (па­бацьку), або Нінін хлапец, а калі пачаў друкавацца ў раёнцы, стаў паэтам, «пісацелям». З гэтай нагоды ўспомнілася вельмі даўняе. Недзе гадоў трыццаць назад зімнім вечарам я прыехаў у вёску. На аўтобусным прыпынку мяне чакалі хлопцы: «Пайшлі з намі ў клуб! Там з табой хоча пазнаёміцца адзін чалавек! Пайшлі!» І я, не заходзячы дамоў, пайшоў з сябрамі на танцы. На ганку мяне сустрэў загадчык клуба. Павітаўшыся, прапанаваў прайсці да яго ў кабінет. Заходжу. Накурана. За сталом у дыме сядзяць двое мясцовых аўтарытэтаў і наш новы ўчастковы міліцыянер. «Не бойся! Сядай!» — прапанаваў сяржант. Я нясмела прысеў. «Дык ты, мне кажуць, пісацель?» — з усмешкай зазірнуў мне ў вочы міліцыянер. «Ну і што?» — пытаннем на пытанне адказаў я. «А ці п’юць нашы пісацелі самагонку?» — «П’юць. А што?» — «А я з пісацелямі ніколі не піў! Хачу выпіць з табой!» — сказаў міліцыянер, і тут жа загадчык клуба дастаў з­пад стала поўны трохлітровы слоік…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пугачоўскі цырульнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пугачоўскі цырульнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пугачоўскі цырульнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Пугачоўскі цырульнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x