Уладзімер Глыбінны - На сьвятой зямлі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - На сьвятой зямлі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Лёндан, Год выпуска: 1972, Издательство: Божым Шляхам, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На сьвятой зямлі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На сьвятой зямлі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Калі дванаццацігадовую полацкую князёўну Прадславу ахінула раскоша Сьвятога Духа і падказала ёй ісьці ў манастыр, ніякія спакусы дабротаў сьвецкага жыцьця ня спынілі навагі прыняць пастрыжэньне. Колькі ні галасіла ейная маці і як ні стараўся пераканаць яе ў перавазе людзкога жыцьця ейны бацька - князь Юры Сьвятаслаў Усяславіч, як ні спакушалі яе багатыя, знаныя жаніхі з князёўскіх родаў, і як, нарэшце ні стараліся ўзьдзеіць на яе родныя дзядзькі, не скарылася маладая князёўна. Голас Божы ў ёй выявіўся мацнейшым і непераадольным перад абліччам абы якіх спакусаў. І вось унучка славутага Полацкага князя-волата Ўсяслава становіцца манахіняй Еўфрасініяй, каб служыць Божай справе, будаваць манастыры, шырыць духовае слова, перапісваючы кнігі, малюючы абразы, вышываючы рызы, упрыгожваючы мастацкімі каштоўнасьцямі крыжы, выхоўваючы манашак у пашане і любові да Бога, дапамагаючы бедным.

На сьвятой зямлі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На сьвятой зямлі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
. О, як яму жадалася хутчай адчуць пад падэшвамі гарачыню распаленага пяску, па якім хадзіў Вялікі Збаўца, сваімі вачыма навечна занатаваць у памяці так добра ведамыя з Сьвятога Пісьма, дарагія сэрцу мясьціны! Прадчуваньне блізкімі іх пачалося ўжо ў Сірыйскай пустыні, калі за вокнамі тралейбуса, што на ўсю хуткасьць нёс паломнікаў на поўдзень ад Дамаска да Ерусаліму, навыперадкі беглі бясконцыя палі чорнага каменьня ды занядбанага людзьмі парыжэлага пяску. Перад зьмярканьнем, калі дзённая гарачыня раптам пачала зьнікаць пад павевам прахалоды, а тралейбус сунуўся ўздоўж даліны з першымі адзнакамі пажоўклай зеляніны, было абвешчана, што падарожныя ўжо на запаветнай Палестынскай Зямлі. Недзе ў перадгор'і час-часам пабліскавала істужка далёкай рачулкі. Яна то зьнікала за горамі зыбучага пяску, то зноў раптоўна зіхацела няроўнай цененькай палоскай на даляглядзе. І раптам, зусім нячакана, ужо ў непрагляднай цямноце аўтобус запыніўся адразу за мостам на высокім насыпу.

- Рака Ярдань! - пранеслася ад аднаго да другога шапатлівым голасам уразьлівая навіна.

- Сьвятая Ярдань! - ураз адгукнулася маланкай у сьведамасьці кажнага паломніка. І кажны навыперадкі подбегам стараўся хутчэй апынуцца на беразе каля струменю, якім калісьці амываўся ў духовай раскошы наш Вучыцель. Паломнікі пачалі згружвацца на ўсхонным каменным беразе, які якраз каля мосту тварыў досьць шырокую пляцоўку. Кажны пільна ўзіраўся ў таямнічы бляск віратлівага невялікага струменю ўнізе, цікаваў водбліскі ўзыходзячага маладзіка ў ім і з нявыказным трапятаньнем сэрца ўслухоўваўся ў ягонае ціхае, поўнае таёмнага сэнсу, вуркатаньне. Неўзабаве Ўладыка, суправаджаны колькімі сьвятарамі-паломнікамі, распачаў маленьне. Аб'яднаныя паломніцкім энтузіязмам галасы ўскаланулі прастору. Гулкае рэха далёка ў горы і пустыні панесла словы малітваў, поўных чалавечага смутку і болю за таго, чыім імем на векі вечныя стаўся слаўным і набыў незгасальнае сымбалічнае сілы гэты выток жывое вады сярод няжывой, здавалася-б, спаленай дашчэнту, пустыні. І доўга-доўга ночную цішыню пустыні, што аддавала цяпер назапашанае за доўгі ліпеньскі гарачы дзень цяпло бяздоннай нябеснай сіні, разрывала гучна-вымоўная слава Госпаду-Богу, паслаўшаму свайго Сына для выратаваньня роду чалавечага. Кажны з самага дна свайго сэрца выказваў поўным голасам бязьмежную ўдзячнасьць Усявышняму за шчасьце спадобіцца хоць у нечым Божаму Сыну і прайсьціся ягонымі пакутнымі дарогамі. Дзіваваліся ў небе карагоды зорак. Спасьцярожліва з вышыні ледзь-ледзь сьвяціў зубцаваты акраец месяца, што бліскучай падковай узыходзіў над галовамі незнаёмцаў і ледзь кранаўся іхных узбуджаных, бледных у ночным сьвятле, твараў.

Па часе ўсе спакваля вярталіся да аўтобуса. Рэшту дарогі ніхто не адазваўся ні словам. Ніхто не пачуваў сябе ў стане парушыць агульнае ўрачыстасьці пачуцьцяў, якія паланілі кажнага ў роўнай меры. Дарма, што гэта было адно спатканьне з пачаткам ракі па дарозе, што яшчэ мусіць адбыцца ў іншым месцы сустрэча з адмысловай мэтай вадохрышча і сьвятой малітвы на Сьвяшчэннай рацэ, аднак гэтае першае запазнаньне з ёю пакінула па сабе глыбокі сьлед. Ва ўнісон з усімі Ўсевалад Ціхановіч таксама ніяк не адыйшоў ад одуму ўсю дарогу. Яму яскрава згадвалася, як ён малым з іншымі дзецьмі менскае акраіны ў летні дожджык, закасаўшы свае штаніны, гойсаў праз лужыны вады і голасна сьпяваў:

Дожджык, дожджык, перастань Я паеду на Ярдань Богу маліцца, Цару кланіцца!

І неяк так заўсёды здаралася, што Ўсявышні ўслухоўваўся ў дзіцячую шчырую беспасярэднюю просьбу і дараваў канец дажджу. Радзелі цёмныя хмары, сьвятлела паветра, а за момант паказвалася сонца і пачынала люстраваць бліскаўкамі паверхню набраклае зямлі. На ўскос нябеснага выгіну клалася пярэстая вясёлка. Дзіцячай радасьці ня было канца! Хлапчукі брызгаліся рэшткамі гаварлівае вады зьбягаючых у раку раўчукоў, нібыта сьпяшаючыся спажыць з Божага дару зямліцы. Дрэвы і травы пілі й пілі, каб напіцца за ўсе сухія дзянькі ды надоўга наперад. Усё пералівалася ў колерах яркага сьвятла і зыркае зеляніны. Сьвет быў напоўнены шматфарбнасьцяй і выдаваўся гэткім яркім, як ніколі пазьней. Цуда Божае тварылася на нашых вачох і давала дзіцячаму ўяўленьню безліч доказаў, што Божанька адгукаецца, калі Яго просім.

Ня думаў тады, не гадаў, што цяпер, амаль праз поўсотні гадоў, давядзецца пазнаць такое шчасьце, беспасярэдне ўбачыць і адчуць гэтак часта згадваную раку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На сьвятой зямлі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На сьвятой зямлі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі
Уладзімер Арлоў
Уладзімер Дудзіцкі - Напярэймы жаданьням
Уладзімер Дудзіцкі
Міхаіл Чарняўскі - З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімер Арлоў
Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]
Уладзімер Глыбінны
Мікола Багадзяж - Сыны зямлі беларускай
Мікола Багадзяж
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «На сьвятой зямлі»

Обсуждение, отзывы о книге «На сьвятой зямлі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x