Пакінуў я гэты кіслы прысмак з запахам нейкага гнайняка і 57 злоты, бо толькі каштаваў. А сам заціснуўшы зубы, паімчаўся на кватэру (добра, што блізка!) быццам да пажару.
Ах, каб вы, даражэнькія паглядзелі, як я гнаўся дык не паверылі б, што гэта іменна я. Ледзь паспеў да прыбіральні. Тут выпусціў марынэллу назад да мора праз клаачную міску і цэлыя суткі нічога ў рот не ўзяў.
Так стары акула даўся злавіць на кручок "марынэллы", якую падсунула камбала ў выглядзе німфы.
Слухай родны Грабавец,
Як аднойчы я наеўся,
А пасля так "абарваў",
Што ледзь варушыўся.
Святам - раз — астаўся дома,
(Сябра пагнаў быдла);
Каб у мячык пагуляць,
Бо пасвіць вельмі збрыдла.
Але план гэта адно,
А жыццё — другое:
Не ў мазгах гульня тады,
Калі з'еў бы аж за трое.
Бацька з мачыхай наелісь,
(Пра мяне "забылі"),
Бо калі варылася,
Я пасвіў кабылу.
Калі ўжо вярнуўся з поля
І ўвайшоў дахаты,
Мачыха пайшла ў царкву,
Тато лёг "паадыхаты".
Не спытаў мяне ніхто,
Ці хачу снедаці.
Яны мелі свае дзеці,
Я не быў патрэбны ў хаці.
Мне зрабілась вельмі прыкра,
Сэрца ў грудзях плача:
"Я галодны, гэта праўда,
А хто выйграе — пабачым!"
Няхай мачыха адыйдзе,
Бацька разаспіцца,
Я тады зайду у камору
Ды й пачну жывіцца.
Там жа сала ёсць напэўна,
Хлеб учора печаны,
Калі добра наўпыхаюсь
Хопіць аж да вечара".
Выйшаўшы паціху з хаты,
Кінуў вокам на камору.
Бачу: ключ "сядзіць" у дырцы.
"Эх, наемся да апоры!",
ачыніўшы гучна дзверы
Бацьку даў паняці,
Што пайшоў я да сяброў,
Маўляў: "можаш спаці".
Сам зайшоўшы ў сад пад грушу,
Ды й стаў меркаваці,
Як залезці да каморы,
Каб тата не "злякаці?"
Меркаваў я меркаваў,
І падумаў так:
"Не ісці жа мне праз сені,
А вярхом, цераз чардак"
Цяжка будзе мне прабрацца
Над стайняй кабылы...
Праўда, там ляжыць шаста,
Але можна ўпасці на рыла.
Калі яна зломіцца,
Што ж з гэтага будзе?
Прасаджу галодны ў стайні,
Ды прасмяюць людзі.
— Эх, чаго жа мне баяцца?
Я ж галодны так, ці так!
Разтапырыў рукі ў бакі,
Пахістаўся на чардак.
— Перайшоў, ужо гара.
Дошкі пад ступнямі,
Але, ці далей ісці
Сала красці ў мамы?!
Гэта ж грэх, так нельга,
Што на мяне скажуць людзі,
Калі Бог мяне накажа
І бацьку разбудзіць?
А страўнік усё бурчыць:
"Лезь дурны, наешся!
А калі ужо будзеш сыты,
То тады памолішся".
І пераканаў мяне.
Улез я на драбіну,
Ды пачаў наслухваць
Нейкую хвіліну...
Чую: цішыня вакол,
Ніхто не варушыцца.
Прадчуваю многа ўдачы.
Проста аж не верыцца.
Цераз сені перайшоў
На пальчыках, ціха,
А ўвайшоўшы да каморы
Цешыўся аж ліха!
Намацаў кусок сала,
Хлеб на скрыні напачаты:
Выхапіў з кішэні "козік"
І падумаў, што — багаты.
Толькі так падумаў...
Цьфу, пайшло ты ў шматы.
Відна бацька ўжо прачнуўся
Ды выходзіць з хаты...
Аж мароз прабег па мне:
"Што цяпер рабіці?
Выскачыць ды й уцячы,
Ці далей сядзеці?!"
Мігам вока вырашыў,
Што буду маўчаці.
Ведаў: — бацька лупню даст,
Калі буду ўцякаці.
Бацька на дзверах каморы
Павесіў "калодку".
Я астаўся бы ў турме
Аж заткнула глодку.
Ужо цяпер мне не да ежы,
Бо ў цемніцы сіджу,
А калі мяне тут знойдуць,
Што я мачысі скажу?
У каморы цёмна мне,
А на двары сонца.
Хочацца на свет зірнуць,
Ды няма ваконца...
Быць галодным няма горш,
Прашу мне паверце,
Але ўжо, калі няволя,
Гэта горш ад смерці.
Так сіджу у той каморы,
Ужо й ежа не міла:
Чорт смяецца нада мною,
— Нячыста сіла...
Аж прыходзіць маці з царквы.
Чую, як шмарыгае,
(Яе смаркатай называлі),
А я ўжо не дыхаю.
Адчыняе ключом дзверы,
Прэцца ў камору,
Я не ведаў, што рабіць,
Прытварыўся хворым:
"Мамачка, не бецеся,
Мяне ўжо набілі,
Каб вы зналі, што ў вёсцы
Хлопцы нарабілі!"
"Мамачка" відавочна
Не хацела знаць нічога:
"Калі ты сядзіш у каморы,
Ясна, што пакрыўдзіў Бога!"
І давай мяне "свянціць"
Кіем дзе папала:
"Ты, падкідыш крадзеш хлеб,
А мо яшчэ й сала?!"
Напароўся непатрэбна,
Бо забыў тады,
Што яна ўсё адзначала
Акрамя вады.
З'еўшы з страхам лусту хлеба,
З'еў і знак крыжа.
Таго кроку не забуду.
О, не, будзь я рыжы.
Маці "прала", я крычаў:
"Божа ж мой, ах Божа!"
"Ты, падкідыш не ражы.
Сала было гожа!?"
"Мамачка — кажу — радная,
Я ж яго не еўўў... "
Читать дальше