Васіль Петручук - Клавуня, гэта я, твой Вася

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Петручук - Клавуня, гэта я, твой Вася» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: LIBRA, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клавуня, гэта я, твой Вася: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клавуня, гэта я, твой Вася»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клавуня, гэта я, твой Вася — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клавуня, гэта я, твой Вася», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сеў на крэсла і сказаў, чаго хоча: калі я здам экзамен на другую катэгорыю правоў, то дадуць мне грузавіка зіла, а я табе мяшок бульбы... Гэта мяне "укалола" і я запытаў: хто табе даў мой адрас?

— Іван.

— То я табе памагу, а твой Іван няхай не паказваецца мне на вочы.

Цяпер ужо ездзіць у Гайнаўцы аўтобусам, людзей возіць. А я ўсё чакаю на мяшок бульбы. Ужо пятнаццаць гадоў, а працэнты растуць.

4. 23 верасня 1988 года, раніцай пазваніў тэлефон. Жонка пад-несла трубку і пачула: "Петручук дома?!" Тая хуценька перадала мне трубку і я чую замест "добры дзень": — "Петручук, давай хутчэй да Ваяводскай управы!

— А што сталася і хто гаворыць?

— Ты не пытай хто гаворыць, толькі на адной назе пры, дзе табе гавару!

— Божанькі, што там такое і чаго хтосьці ад мяне хоча?

— Я з Грабаўца! Сына майго ў армію бяруць і я хачу, каб ён служыў у Беластоку.

— Ага, але ж я там ня маю нікога знаёмага...

— Ага, то навошта ты мне патрэбны? — і палажыў трубку без развітання.

Гэта быў другі выпадак, які мяне не "нацягнуў" на выдаткі на працягу шматлікіх хадоў. Але з землякамі трэба жыць дружна!

Я за іх фундаваў каньякі, плаціў грошы, чырванеў перад пракурорамі, выцягаў з арыштаў, афармляў школы, лекараў, пісаў просьбы... А яны мала што не звярнулі мне маіх выдаткаў, то яшчэ апляткавалі. Цяпер ужо маю спакой, бо ўсе на мяне гневаюцца.

ОХ, І ГНАЎСЯ Я!

Па цэлым горадзе Калобжэг, дзе толькі магчыма, паразвешвалі каляровыя плакаты. Яны, гэтыя верасклівыя плакаты-рэкламы аб'яўлялі ўсім на свеце аб тым, што ў рэстаране "Барка" падаецца ежа з рыб, якую прыстаўляюць нямецкія кухары-спецыялісты!

"Народы спяшайце паспрабаваць страву з рыб, якая падаецца толькі у "Барцы", і прыгатоўлена толькі нямецкімі кухарамі-спецыялістамі. Калі нехта з вас спозніцца, будзе шкадаваць праз усё свае жыццё, што абмануў свой далікатны страўнік і не пазволіў вуснам паспрабаваць неба! Тым больш, што нямецкая кухня будзе вас гасцяваць толькі ад 22 да 28 чэрвеня 1978 года!

Такія рэкламы кідаліся людзям у вочы з усіх сценаў, платоў і слупаў горада. А вядома, што я належу да тых цікавых, якія лезуць туды, дзе магло б абыйсціся і без іх. Але такіх не забракавала і ў Калабжэгу. Гнаны авечым бегам ды неабвержанай цікавасцю, як смакуе нямецкая камбала (думаў, што яна па-крайняй меры пахне шынкай, альбо грудзінкай (пасунуў і я туды). Нясмела ўвайшоў да "Баркі", дзе адразу у мае вачаняты кінуўся агромны размераў невад на сцяне, а ў ім паўно рознае рыбы. Гэтыя экспанаты таксама засушаныя і прымацаваныя да сцяны, але ўсё роўна дае ашаламляючы эфект. Там і траска, там камбала і... піла з зубастым доўгім носам, шчупак, сум. Я адчуў сябе, бы ў акварыуме без вады. Бо і крэслы, на якіх людзі сядзяць даюць уражанне такое, як быццам бы ўсе рыбы паказалі нам хвасты. Гавару вам, крэслы трышчаць уверх агромнымі рыбімі хвастамі ды ўсё апошняе таксама на марскі манер. Сеў я на адной з такіх "марскіх жывёлін" пастаўленых ля саміх дзвярэй і паглядаю, як сярод столікаў снуюць афіцыянткі нібы марскія німфы, ды толькі лёгенька ўсміхаюцца да сваіх старых наведвальнікаў, якія п'юць "Полчын бір" пад фрыткі.

Я там чакаў толькі часу, колькі трэба, каб пачуць, што ўжо пад табою не гладкая дошка, а іголкі окуня, альбо іншае калючкі. Аднак урэшце прыплыўла і да мяне адна з багінь. Злажыўшы губы ў трубку і гледзячы па над маёй галавой запытала:

— Слухаю.

— Прабачце, ці у вашым рэстаране абслугоўваюць усіх, ці толькі знаёмых?

— Усіх.

— Дзякуй. Што пані мне запрапануе з нямецкай кухні?

— Падам пану... Тут я не дачуў імя ежы і запытаў: "Што, што?"

— Марынэллю, паўтарыла багіня вымушанай ветлівасцю і чым хутчэй адыйшла, каб не пазволіць мне, нясмеламу апамятацца, што гэта такое, і каб, барані Божа, не падумаў марудзіць.

Пасля некалькіх хвілін, як бы здагадаўшыся, што мае дачыненне з карэспандэнтам "Нівы", прынесла відэльцы, а праз наступныя пару хвілін і самую марынэллю з фрыткамі. Устраміў я відэльцы ў гэтую марынэллю, а з яе выціснулася нешта падобнае да вантробы, якою кормяць стронгаў у Чылічанцы перамалоўшы у мясарубцы. Па-спрабаваў з несмакам а гэта нешта кіслае. Страх мяне агарнуў, але падумаў, што гэта ж прысмак і пачаў есці.

Але калі яшчэ чакаў пакуль прыплыве да мяне багінка-афі-цыянтка, бачыў, як адзін чалавек еў нешта падобнае. І так гэта еў, як у нас адзін лянцяй, каб даўжэй у поле не ісці сярпом жыта жаці, мамляў гэты бядняга і ўсё толькі папіваў півам, каб якасьці загнаць гэтую "смакату" у страўнік, як калісьці я сам папіваў ваду, каб глытнуць зялёны, гнілы хлеб. Дык і я таксама еў аж спацеў ды толькі спад ілба азіраўся на бакі, ці хаця ніхто з мяне не смяецца. Гэтая марынэлла мела ў сабе надта многа нейкіх нітачак, жылачак, якія цягнуліся за відэльцам і не магчыма было іх адарваць. Я вырашыў, што гэтая марынэлла гэта толькі па іхняму, бо па нашаму гэта нічога іншага, як сам васьміног.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клавуня, гэта я, твой Вася»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клавуня, гэта я, твой Вася» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Клавуня, гэта я, твой Вася»

Обсуждение, отзывы о книге «Клавуня, гэта я, твой Вася» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x