Васіль Петручук - Клавуня, гэта я, твой Вася

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Петручук - Клавуня, гэта я, твой Вася» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: LIBRA, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клавуня, гэта я, твой Вася: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клавуня, гэта я, твой Вася»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клавуня, гэта я, твой Вася — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клавуня, гэта я, твой Вася», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб дагадзіць маёй галубцы, я пачаў на цыпачках увівацца па хаце: ганіў работу. А галубка дастойна, бы сіямская кошка, пазяхнула і працадзіла праз зубы:

— Не ўвівайся, Васілёк, бо і так усе ведаюць, што ты чучала.

— Толькі не чучала! — праз слёзы сказаў я. — Я ж табе ўсё раблю: замятаю, мыю, вару...

— А што ты хацеў, каб чучала рабіла? Пад ручку са мною хадзіць?

— Пад ручку — не пад ручку, але хадзіць разам можам, бо, як яно б не было, з'яўляюся тваім мужам.

— Ха, ха, ха! Людзі, ратуйце — муж! Засмяялася жонка з такім сарказмам, што мароз мяне прашыў і я крыкнуў:

— Змоўкні бо, бо...

Не ведаў, чым яе настрашыць. Ведаў, што жанчына шукае пры-чыны, каб выгнаць мяне з хаты. Так заўсёды рабіла, калі я пачынаў бараніцца. А якая муха яе сёння ўкусіла? Гэта ведаць я хацеў. Бо гэта давала магчымасць на дыялаг. Гавару:

— Вось Верка таксама прыгожая жанчына, але з мужам жыве прыстойна...

— Па-першае, — крыкнула жонка, — Верка з'яўляецца хатняй курачкай, за ёю мужчыны не аглядаюцца. Па-другое, у яе мужчына, а не баран. Па-трэцяе, калі яна такая прыгожая, то ідзі да яе, мо прыме!

— Навошта мне ісці да яе, калі ў мяне свая хата, а ў ёй свая жонка...

— Хата не твая, я яе выкупіла. І жонка не твая! Такіх, як ты, я нагою з ложка скідала!

— Скідала, скідала, а чаму за мяне барана, выйшла?

— От, бо конь пасля аўса салому есць. А па-другое, зрабіла на злосць аднаму...

І з сумам заспявала:

Куда бежишь, тропинка милая,

Куда зовешь, куда ведешь?

Кого ждала, кого любила я,

Уж не догонишь, не вернешь.

А мне, бы ў морду хляснула. Што рабіць? Як абласкаць? Здзіўлю яе:

— Ведаеш, дарагая, я сёння сто дзевяноста мінут стаяў у чарзе. Але затое дастаў чатырыста грамаў каўбасы.

— А чаму не купіў на ўсю картачку?

— Больш не было.

— А перад табой людзі бралі?

— Бралі.

— Ну так, усім было, толькі яму не хапіла. Ведаеш, як гэта называецца? Пашлі дурнога а за ім другога.

— Чорт цябе ведае, чаго ты сёння ўскіпела?

— Сам асудзі. Ты стаяў пяць гадзін (зласліва дабавіла) і купіў кавалачак каўбасы, а я выбегла на паўгадзінкі і ў мяне тры пярсцёнкі. І ўсё высокай пробы!

І пачала ад пачатку: як яна мяне корміць і апранае. А я маўчу і думаю; "Ты, ведзьма, каб гэта тваё золата пераўтварылася ў жалеза". Урэшце, каб прыдабрыцца пытаю:

— А колькі ж ты, даражэнькая, за іх заплаціла?

— Колькі? Колькі хацела!

— А ўсё-такі?

— Дванаццаць тысяч. А за адзін пярсцёнак вазьму пятнаццаць, дурню!..

Назаўтра прыходжу дамоў, бачу, жонка з падпухлымі вачыма.

— Што здарылася?

— Гэта ўсё праз цябе!

— Што здарылася?

— Купіла золата, бо хацела абнавіць кватэру. А выявілася, купіла звычайны метал.

— Як гэта звычайны, хто сказаў?

— Ювелір.

Цяпер я не ведаю, хто сапраўды вінаваты. Бо навошта мне было праклінаць жонку, калі яна пагандлявала.

1981 г.

АНАЛОГІЯ

Прабачце мне, грэшнаму, за чужыя словы. Я іх не ведаю, як і многія з вас, але ж "аналогія", і "дэрматалогія", "псіхологія", "лапата-логія" ды іншыя логіі і бязлогіі страшэнна ўзвышаюць ранг пішучага. Ну, дык чаму і я не магу заваяваць у людзей пашану вучонага?

Магу — не магу, але хачу. Вось таму і пішу аналогію.

Гэта было даўно, яшчэ да ІІ сусветнай вайны. Малы хлопчык пільнаваў яшчэ меншых дзяцей. Аднойчы гэтыя дзеці, змораныя летняй спёкай і плачам (з голаду), падвечар заснулі. Заснуў і апякун каля іх. Сон яго быў баязлівы ("каб не злавілі"). Калі ён сарваўся са сну, бачыць, сонца ўзыходзіць. Валасы на галаве дыба сталі: што бацькі нанач не вярнуліся з поля (мо іх дзе ваўкі з'елі?), што свінням не даў, што цялятка галоднае. Божа, што рабіць?! Заплакаў хлопчык са злосці на сябе. Дзеці няхай спяць, а я насамперш курэй з сяней выганю, падумаў, нарву зеля цялятку, разраблю свінням баўтухі.

Выганяе з сеняў квактуху, а тая слухацца не хоча, галубіць пад крыламі сваіх жоўценькіх дзетак. Тады ён яе за крылы і за парог. А тая назад у сені прэцца. Хлопца такая злосць узяла, што гатоў забіць упартую квактуху.

У гэты час на панадворак укаціўся воз, якім Карузелік прывёз з поля бацькоў. Хлопчык уцешыўся, убачыўшы свайго любімца Карузеліка. Але ніяк не мог зразумець, чаму бацькі ў полі начавалі.

Убачыўшы вазню сына з курыцай, бацька крыкнуў:

— Нашто курку выганяеш з сыены, то ж вэчур?

— Я іе нэ выганяю, оно заганяю, мігом схлусіў вісус, бо здагадаўся, што заснуў. Дастаўшы аблупцоўку, як кожны дзень, упэўніўся, што не памыляецца. І ўсё стала нармальна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клавуня, гэта я, твой Вася»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клавуня, гэта я, твой Вася» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Клавуня, гэта я, твой Вася»

Обсуждение, отзывы о книге «Клавуня, гэта я, твой Вася» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x