Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Аўласенка - Дзікія кошкі Барсума» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Харвест, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікія кошкі Барсума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікія кошкі Барсума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...
Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...
І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...
Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Дзікія кошкі Барсума — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікія кошкі Барсума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чакаць юнаку прыйшлося нядоўга. Прадстаўнік ФІРМЫ вярнуў маладому фермеру ягонае пасведчанне, кіўнуў у знак згоды і, выцягнуўшы з кішэні пульт, навёў яго на нерухомую жаночую постаць.

Дзяўчына, да гэтага не падаваўшая нават прыметаў жыцця, адразу ж ажыла, заварушылася і хуценька саскочыла са сваёй падстаўкі. Малады фермер, так і не адпусціўшы ні на імгненне яе рукі, павёў дзяўчыну да выхаду. Але, убачыўшы вакол цікаўныя позіркі іншых пакупнікоў, ён зноў спыніўся і, сарваўшы плашч, таропка накінуў яго на аголеныя дзявочыя плечы. Дзівак нейкі, ды й годзе!

Выбар юнака нібыта паслужыў штуршком для астатніх пакупнікоў. Вось ўжо нейкі пажылы фермер забраў сабе другую жанчыну з пяцёркі... вось жанчын засталося усяго толькі дзве... і тады, не жадаючы заставацца ў дурнях, О’Ніл таропка схапіў за руку бліжэйшую да сябе жанчыну... і якраз своечасова...

Вось такім чынам і з’явілася ў гаспадарцы фермера гэтая, пятая ўжо па ліку, рабочая жонка, і аж да сённяшняга дня О’Ніл аніводнага разу не пашкадаваў аб сваім выбару. Гэтая жонка задавальняла яго ва ўсіх адносінах... больш таго, цяпер ужо амаль усе суседзі адчайна зайздросцілі О’Нілу. Тыдня не праходзіла без таго, каб, то адзін, то другі з іх не звярталіся да яго з прапановай прадаць альбо абмяняць прыгажуню з вялікай нават даплатай. І ўсякі раз О’Ніл пасылаў іх усіх куды падалей.

Ён настолькі ганарыўся пятай сваёй жонкай, што нават пачаў адчуваць да яе нейкую сімпатыю, ці штосьці, вельмі падобнае на сімпатыю. Зразумела, гэтыя пачуцці О’Ніла не йшлі ні ў якое параўнанне з тым, што адчуваў ён калісьці да другой сваёй жонкі, хоць тая і не была такой прыгожай... але тут справа была не ў жанчыне – справа была ў самім О’Ніле… у, змяніўшымся да горшага, ягоным характары. Ды і гады давалі сваё, што ні кажы...

Але, нягледзячы ні на гады, ні на характар, гэтую, апошнюю сваю жонку ён таксама амаль не чапаў. Так, зрэдку... і больш для прафілактыкі. Ды і што гэта было за біццё: пара-другая аплявух... не ідзе ні ў якое параўнанне з тым смяротным боем, які давялося калісьці вынесці чацвёртай ягонай жонцы.

І вось цяпер гэтая дрэнь заявіла, што калісьці жыла ў палацы!

О’Ніл задуменна паглядзеў у бок дома. Там, на кухні, у лужыне ўласнай крыві ляжала зараз ягоная рабочая жонка. Жывая… ён шчыра спадзяваўся на гэта...

Насупіўшы бровы, фермер незадаволена пацёр кулак правай рукі далонню левай.

Здаецца, ён і сапраўды абыйшоўся з жонкай занадта жорстка. Хіба ж яна вінаватая ў тым, што складаная сістэма блакіроўкі памяці нечакана парушылася і дала збой! У першую чаргу тут вінаватыя, зразумела ж, самі аператары ФІРМЫ, чорт бы іх пабраў! Калі-нікалі, збоі ўсё ж здараліся... знаёмы аператар неяк папярэджваў яго аб такой магчымасці, даволі рэдкай, праўда….

І вось, трэба ж было такому здарыцца, што гэта адбылося менавіта з ягонай жонкай!

Бяды тут асаблівай не было, бо адказнасць за магчымы збой блакіроўкі ФІРМА заўсёды брала на сябе, як і, дарэчы, усе, без выключэнне, расходы на яе ўзнаўленне. ФІРМА нават магла ў такім выпадку памяняць жанчыну без усялякай нават даплаты... але гэта толькі ў тым выпадку, калі ён верне ім гэтую жанчыну... жывой.

Калі ж яна зараз памерла...

“Яна жывая! – падумаў О’Ніл, усхвалявана дыхаючы. – Яна павінна быць жывой... я не так ужо і моцна яе пабіў!”

Так ці інакш, з рабочай жонкай О’Ніла узніклі раптам нечаканыя і даволі сур’ёзныя праблемы, настолькі сур’ёзныя, што займацца імі павінна была сама ФІРМА, і ніхто акрамя ФІРМЫ. Зразумеўшы гэта, фермер вырашыў сёння ж, не адкладваючы справы ў доўгую скрыню, наведацца ў бліжэйшае яе аддзяленне, якраз тое, дзе і купіў ён гэтую прыгажуню амаль год таму.

Зайшоўшы ў дом пераапрануцца і захапіць усе неабходныя паперы, О’Ніл не ўстрымаўся, каб у самы апошні момант не зазірнуць на кухню.

Рабочая жонка, уся скрываўленая, у разадраным адзенні, тым не менш, ужо не ляжала непрытомна на падлозе. Яна стаяла каля стала, абапіраючыся на яго аберуч, і ў О’Ніла адразу ж адлягло ад сэрца – жывая!

Пачуўшы за спіной цяжкія крокі мужа, жанчына павярнулася ў ягоны бок і нейкі час моўчкі глядзела О’Нілу прама ў вочы. Дзіўны быў зараз у яе позірк, зусім незнаёмы... і наогул, рабочыя жонкі не павінны так глядзець...

- Апусці вочы! – на імгненне зноў губляючы над сабой усялякі кантроль, зароў О’Ніл, рукі ягоныя міжволі сціснуліся ў кулакі. – Мала табе, дрэнь?!

Ён ужо зрабіў нават першы крок у напрамку да жонкі, але, заўважыўшы на падлозе шматлікія плямы крыві, адразу ж спыніўся, апамятаўшыся. Імгненны гнеў фермера ўжо згас, тым больш, што жонка паслухмяна апусціла галаву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікія кошкі Барсума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генадзь Сагановiч - Невядомая вайна - 1654-1667
Генадзь Сагановiч
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін - Чытаю тайнапіс вачэй
Генадзь Бураўкін
libcat.ru: книга без обложки
Геннадзь Аўласенка
Эдгар Берроуз - Гении Барсума
Эдгар Берроуз
Генадзь Бураўкін - Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Геннадий Авласенко - Дикие кошки Барсума
Геннадий Авласенко
Генадзь Аўласенка - Барсум атакує
Генадзь Аўласенка
Отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікія кошкі Барсума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x