Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён паглядзеў на білет. Месца дасталося наперадзе і каля акна, а нумар білета быў 7355. Добры знак!

Ужо ў аўтобусе ён падумаў, што жыць ягонаму сакрэту нядоўга. Канечне ж, небаракуплагіятара, да якога Павал, аказваецца, прывык, як да кубка кавы кожнае раніцы, як да нумара тралейбуса, якім дабіраецца на працу і назад, хутка выкрыюць. Ну, што ж! І быць таму. Як мінімум, застанецца ў душы адчуванне, што ён мог зрабіць хоць і невялічкую, але гадасць, і не зрабіў. Ужо добра. А пакуль хай усё будзе, як ёсць. Пакуль што:

— Цсс, маўчаць, — прамармытаў ён уголас, і толькі цяпер схамянуўся, заўважыў, што ён не адзін, што ў крэсле побач з ім суседка. Здзіўлена на яго пазірае. А нішто сабе, харошанькая…

Ён страсянуў галавою, каб хоць такім, фізічным, дзеяннем пазбавіцца ад ужо вырашаных, ужо нецікавых яму думак.

Самы час быў знаёміцца.

2001 г.

ЧАРНАВІКІ І ПІСЬМЫ

Шаноўны (закрэслена). Паважаны (закрэслена). Сцяпан Цім… (закрэслена).

Не, і яшчэ раз не! Ніякі ты не шаноўны, не паважаны; не падымаецца рука пісаць і не паварочваецца язык называць цябе пабацьку і на «вы», таксама як і адмаўляюцца вочы верыць таму, што сёння ўбачылі: у газеце… тваё фота! З тваім прозвішчам унізе, з указаннем новай тваёй пасады… Прабач, заўсёды блытаў і блытаю вашыя гэтыя шарашкіны канторы, таму не магу сказаць, у якім з катухоў будзеш ты цяпер сядзець; затое ведаю, што гэта табе, Сцёпа, дадзена ўлада вырашаць чужыя лёсы, што гэта да цябе трэба будзе звяртацца па самых розных пытаньнях. Запісвацца да цябе на прыём. Чакаючы, туляцца па калідоры ці нудзіцца ў «прылазніку» пад касым прыцэлам вачэй сакратаркі а ў цябе, канечне, і такая з’явіцца, як будзе і свой цэлы штат з намеснікаў, падначаленых, лёкаяў, шафёра, ці шохвера, як ты некалі казаў, памятаеш, Сцёпа? у школе? калі на пытанне, хто кім хоча стаць, ты першы цягнуў руку і аб’яўляў: «Я дык шохверам начальнікаў вазіць!» вяршыня ўбогіх тваіх дзіцячых мараў… Хто, у якім сне мог тады прысніць, што прыйдзе час і будуць вазіць цябе самога!

…Затым, атрымаўшы паблажлівалістасцівы сакратарскі дазвол, стукацца ў дзверы. Ціха кашляць у парозе, просячы да сябе ўвагі. Бо ты ж будзеш заняты, ты ж будзеш унураны ў важныя паперы (Божа мой! ты і паперы, ушчыкніце мяне!) і не адразу адарвеш ад іх сваю вялікую не ў сэнсе мудрую, а ў прамым, анатамічным значэнні дэфектыўную, непрапарцыянальную ў параўнанні з тулавам галаву.

* * *

Галавач, Галавень, Галавешка, Апалонік… Як толькі не дражнілі цябе ў школе, як толькі не абзывалі — у вочы, а часцей за вочы, бо не было ва ўсёй нашай васьмігодцы чалавека, у якога б ты не сядзеў у пячонках, якога ты прамінуў бы, не пакрыўдзіўшы: меншых тумакамі і кухталямі, разумнейшых брыдкімі мянушкамі, старэйшых і мацнейшых саладжаваільсцівым, підарскім падхалімствам. Ды нават калі ты маўчаў, не рабіў нічога, а толькі хіхікаў, ці падхіхікваў (і цяпер яшчэ, успамінаючы тыя гукі, мароз па скуры і адчуванне шоргату пенапласту па сухім асфальце), крыўдзіў ты ўжо адным сваім карыкатурназлавесным выглядам, сваёй адвіслай задніцай, сваім рабым тварам і круглай, як шар, галавою, сваімі кароткімі ножкамі і нечакана доўгімі, як у малпы, учэпістымі рукамі, неахайныя пазногці на якіх цвілі белымі плямкамі на шчасце, трэба ж! нават калі ты нічога не рабіў, Сцяпан, проста непрыемна было пазіраць на цябе і сорамна і крыўдна рабілася за чалавека як за «прадукт вяршыні эвалюцыі».

Аж недзе ў шостым ці ў сёмым класе нечакана для ўсіх і для сябе самога ты паспраўнеў, выцягнуўся ў рост, нават рабацінне з твару сагнала, нават цвет з пазногцяў прапаў… Думаю, з гэтага са зменаў біялагічных, гарманальных, з ператварэння брыдкага качаняці ў… не, не ў лебедзя, у звычайнага качура, усё і пачалося; недзе тады, калі ты гадзінамі прастойваў перад люстэркам, сабою любуючыся, цябе і «асяніла» простая, як сем капеек, сентэнцыя: раз нейкія звышнія сілы (скрыпеў твой нязвыклы да перагрузак мозгавы аппарат) вось так, у адначассе, змаглі зрабіць з мяне больш-менш нармальнага хлопца, дык чаму б тым самым сілам не здзейсніць такое ж ператварэнне з маім унутраным сьветам? А што? Раптам прачнуся аднойчы і акажацца, што я ужо не я, а разумны, адукаваны, паважаны… Цікава!

* * *

Яшчэ і як. Але самае цікавае, самае смешнае і самае жахлівае, што ўсё спраўдзілася, усё амаль так і адбылося. Ты на вяршыні. Ты увасабленне тупасці, зайздрасці, жорсткасці, хамства, ты збіральны тып усяго негатыўнага, што ёсць у маім народзе, раптам, як у чароўнай казцы, узняўся над гэтым народам, займеў права вяршыць чужыя лёсы і распараджацца імі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.