Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык а ён у мяне заўсёды быў башкавіты! І ў школе хвалілі, і ў арміі, і…— зноў не дагаварыла. — Дзе б ён ні быў, хвалілі! Гэта каб не друзьзя, каб не тая кампанія, што яго ўцягнула, то ён залаты быў бы!..

— Дык ці даўно?

— Гады паўтара, мо два, — адказала старая, а Павал паправіў яе ў думках: не паўтара, і не два, а роўна год і сем месяцаў, калі ўжо быць дакладным. Яму добра запомніўся той цёплы травеньскі дзень, чацвер, здаецца, калі ён, пераглядаючы ў рэдакцыйным кабінеце прэсу, у адной з газет зусім выпадкова натыкнуўся на знаёмае апавяданне. Ну, так і ёсць. Твор рускага савецкага пісьменніка С. Маконіна. У Паўла дома — не ў гарадской кватэры, дзе ён перыядычна праводзіў «чысткі», пазбаўляючыся ад рознага літаратурнага хламу, а ў вясковай хаце — нават павінна валяцца недзе гэтая тоўстая кніга. Яму і ўбіўся ў памяць гэты Маконін, бо Павал акурат еў тады, адной рукой перагортваючы занудныя старонкі, а другой макаючы аладкай ў падсмажаную на сале яечню…

Аднак у газеце нідзе не было сказана, што гэта пераклад з рускай. Над апавяданнем — вельмі пасрэдненькім, дарэчы, — красаваліся іншыя імя і прозвішча. Спачатку ён не надаў гэтаму значэння. Адно на якую хвільку пацешыла, што вось нехта з калег даў маху, а ён, «пільны», «начытаны» Павал, угледзеў. На двары, пад самым акном, падстрыгалі з газонаў раннюю веснавую траўку. Трашчалі, бы мапеды без глушыцеляў, пыхкалі сваім бензінавым дымам сенакосныя машыны — гэтая пародыя на такі ўрачысты, ціхі, такі любімы працэс касьбы, гэты няўклюдны плагіят з вострай, звонка адкляпанай, аб росныя спелыя травы сточанай літоўкі, якая не косіць, не рэжа, не брые і не свішча, а менавіта спявае ва ўмелых руках… І не падзяліўся ні з кім Павал сваёй знаходкай таму, што адразу ж забыў на яе, як толькі падышоў і шчыльна зачыніў акно. І пазней ніколі, магчыма, не згадаў бы, каб не звычка сачыць за літаратурнымі навінамі і каб не дапамога самога плагіятара, які да катэгорыі гультаёў яўна не адносіўся.

Перакладзеныя з рускай творы яго пачалі з’яўляцца большменш рэгулярна. То тут, то там, на старонках таго ці іншага выдання Павал міжволі натрапляў на знаёмыя, несумненна, некалі ім чытаныя навэлкі, кароткія апавяданні, феналагічныя замалёўкі, экалагічныя нарысы (адзін быў пра возера Нарач, дзе пад шум кедраў і лістоўніц чужыя сказы байкальскімі хвалямі білі у панурыя прыбярэжныя стромы).

Плагіятар працаваў пад рознымі псеўдамнімамі, але пакрысе Павал навучыўся безпамылкова распазнаваць гэтую руку. Спачатку ён нават хадзіў у бібліятэку (з адчуваннем грыбніка, што выпраўляецца з пустым кошыкам у восеньскі, густабелым туманам захутаны лес), і там, корпаючыся ў падшыўках старых савецкіх і новых расейскіх часопісаў і газет, некалькі разоў перажыў ціхую прыемнасць ад удачы. Потым гэты занятак кінуў. І без таго было зразумела, што чалавек здзірае ўсё ад першага да апошняга слова, ад кропкі да коскі. Павалу часта ўяўляўся сам працэс: позні вечар, круг святла на стале, галава набок, кончык языка злёгку прыкушаны, зпад пяра шпарка выскакваюць літаркі, а побач, заўжды пад рукою — «Русскобелорусский словарь» пад рэдакцыяй АтраховічаКрапівы. Не заўсёды і ў бібліятэцы перападалі знаходкі. А галоўнае, Павал з уласнага вопыту ведаў, нельга дапускаць, каб хобі ператваралася ў мэту, у працу. Тут трэба было злавіць гэты момант ператварэння, спыніць яго, застопарыць і балансаваць на ім, як на вузкай кладцы: вось у чым асалода, шаноўныя…

Канечне! На добры лад, калі б палюдску, не ў бібліятэку трэба было ісці, а да першага, які «прамаргаў», рэдактара. Распіць з ім ціхенька бутэльку, пасмяяцца з недарэчнасці, папляткарыць крыху пра сяброўлітаратараў і выйсці з кабінета нармальным чалавекам, хоць і з захмеленай, праўда, галавой, затое з чыстым сумленнем. Але тут пачаў ужо спрацоўваць нейкі дурны азарт. Ды чаму адзін ён, Павал, павінен быць такім пільным? Такім начытаным? Тут ужо сам плагіятар адыходзіў на другі план, робячыся яму ледзь не саюзнікам, а на пярэдні выступала праверка сябе суадносна іншых. Проба, хто на што варты — калі не ў жыцці, дык прынамсі ў літаратуры. І каб зараз хтосьці знайшоўся і выкрыў плагіятара без яго, Павал толькі парадаваўся б, як радуюцца аднадумцу, толькі ўздыхнуў бы з палёгкаю, як лёгка бывае, калі тваю доўгую і блытаную думку субяседнік пераказвае адным кароткім, разумным сказам.

Але ўсе маўчалі. Час бег. Плагіятар, акрылены поспехам, смела працаваў.

Пачаўшы з месцаў аддаленых: часопіс «Уладзівастоцкія зоры», альманах «Амур», тыднёвік «Россыпы Алтая», — ён памаленьку прасоўваўся бліжэй да цэнтральнай і еўрапейскай частак: курскія «Славяне», вяцкі «Набат„…Цікава было назіраць у гэтым руху пэўную заканамернасць, нейкую адваротную прагрэсію: чым хутчэй набліжаўся ён да Еўропы, тым больш аддаляўся храналагічна — у часе. Мільгануў пераклад на беларускую фрагмента „Вясковых нарысаў“ Авечкіна… А вось ужо ранні Паустоўскі, бесталкова падпраўлены і няўмела перакладзены, дзе кожнае „непаустоўскае“ слова біла па вачах і па нервах, крыкам крычала: „я не на сваім месцы, забярыце мяне адсюль, замяніце мяне!..“ Калі ў адным з часопісаў Павал убачыў пераклад школьнапраграмнага Прышвіна, цярпенне яго лопнула. Тады ён і зразумеў, што больш цягнуць нельга.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x