Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён зачыніў дзверы і, не даўшы Міцуру разуцца, правёў яго на кухню.

— Тут бардачок, але нічога…

Мужчына прыняў са стала парожнія пляшкі з-пад піва, з серванта дастаў дзве поўныя. На стале стаяла талерка з ружовымі застылымі галубцамі, слоік з лыжкамі ды відэльцамі, ляжаў слюдзяны мяшэчак з магазіннай вэнджанай рыбаю. Мужчына пераставіў галубцы на сервант і, палічыўшы, відаць, што гэта ўжо наведзены парадак, апусціўся на стульчык каля акна.

Міцура прысеў насупраць.

— Калі вы даяце згоду, — асцярожна пачаў ён, гледзячы, як мужчына канцом відэльца адкаркоўвае пляшку, — ну… згоду на беларускі клас, то трэба, каб Ірыніны бацька ці матка напісалі заяву. Я пакажу зараз…

— Ну — ужо табе заява… Ты ж пераконвай мяне, пераконвай! Пераканаеш — адразу пішу заяву і выдаю на рукі, — мужчына пляснуў далонню па стале. — П’еш піва?

— П’ю, але не цяпер. А ў чым вас пераканаць?

— Ты ў мяне пытаеш? Табе ж трэба заява, а не мне.

Міцура паўтарыў, што заяву пісаць маюць права толькі бацькі, успомніўшы чамусьці менавіта ў гэты момант, як ён загадваў перад дзвярыма. «Адчыніў мужчына — значыць, будзе ўсё добра, — падумаў ён. — Ці то я на жанчыну загадваў?»

— Ты лепш мне вось што скажы: тое, што ты хочаш, не зусім супадае з дзяржаўным, так?

— Усё з усім супадае, — паспяшаўся запэўніць Міцура. — Усё супадае, толькі для таго, каб вучыцца па-руску, ніякіх заяваў чамусьці не трэба, а на роднай мове…

— Э-э, лектар! — перабіў мужчына і зморшчыўся — ці то ад піва, ці то ад Міцуравых слоў. — Ты пераконвай мяне, пераконвай, а не чытай лекцыі. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж, — важна сказаў ён. — Мне цікава, што будзе мець мая ўнучка з беларускае мовы? Якія ёй будуць перспектывы?

— Па-першае, яна будзе ведаць родную мову, — сказаў Міцура не зусім упэўнена, адчуваючы, невядома чаму, няшчырасць, — ну, і вырасце сумленным чалавекам.

Мужчына ўсміхнуўся, каўтануў піва і пасыпаў соллю край рыльца.

— Ты хочаш сказаць, што кожны, хто ведае родную мову, сумленны чалавек? Не пераканаў.

Міцура выцягнуў з кішэні цыгарэты. Мужчына, не ўстаючы, адчыніў фортку і працягнуў яму чыстую попелку.

— Дзякую. Пры вашых разважаннях… — Міцура прыкурыў, — вы добра ведаеце… павінны, ва ўсялякім разе, ведаць, што практычных перспектыў няшмат. Можна, канечне…

— То чаго ты ідзеш агітаваць? Няўжо ты думаеш, што перад табой дурні сядзяць? Чакай, чакай, — памякчэў ён, пабачыўшы, што Міцура падняўся. — Я ж сказаў, што падумаю — можа, і напішу.

— У мяне мала часу, — Міцура, аднак, сеў. Яму дужа хацелася прынесці хлопцам хоць адну заяву, і гэтае хаценне прымушала яго не зважаць на грубасць. — Вы ўжо дзед, а яшчэ так добра выглядаеце, — насмеліўся ён на камплімент.

— Я працаваў настаўнікам фізкультуры, таму такі здаровы. Цяпер ужо… даўно не тое. Што ўспамінаць, — мужчына памаўчаў. — Але слухай: чаму ты запнуўся, называючы сябе, га? — спытаў ён раптам. — I чаму, калі твая справа дзяржаўная, яе праводзіць не дзяржава, а… немавед хто?

«Мая справа», — з прыкрасцю зазначыў сабе Міцура.

— Дзяржава ж не нейкі абстракт, — сказаў ён, адганяючы рукою цыгарэтны дым, — нейкім чынам я ж таксама часцінка дзяржавы, малекула яе — так скажам — і маю права нешта рабіць ад яе імя. Тым больш калі гэтае «нешта» — на карысць самой дзяржаве.

— Падай там збоку адчынялку, — бразнуўшы аб стол відэльцам, папрасіў мужчына.

Міцура падаў. Мужчына адчыніў другую пляшку.

— Абрыдла мне ўжо і гэтае піва, — каўтануўшы, скрывіўся ён. — А ты ведаеш, якіх дроў наламалі такія, як ты, ад імя дзяржавы?

— Пры чым тут я і беларуская мова?

— А пры тым! — Мужчына хоць і сказаў больш-менш спакойна, відаць, ужо ап’янеў, вочы парабіліся чырвоныя, а на руках панапіналіся сінія жылы. — Што вы хочаце ад людзей з гэтымі школамі і з гэтымі мовамі? Якая ў вас мэта? Чаго б вы навыраблялі, дай вам волю? Кідай курыць! — ён адкінуўся спінаю да падаконніка, зачыніў фортку і закашляўся. — Дык вось: я ўжо чуў пра такіх, як ты, — адкашляўся ён і строга паглядзеў на Міцуру. — Вы ходзіце па кватэрах і збіраеце заявы на беларускія класы, гаворыце заўсёды па-свойму. Ці не так?

— Ну, так.

— Што вы хочаце? Калі нават вярнуць гэтыя школы і гэтую мову — вам жа захочацца большага! Якога чорта вы марочыце галовы сабе і людзям? Вы што, сляпыя? Ці не ведаеце, чым такое канчаецца? Кажу, як старэйшы за цябе ў тры разы, — кідай!

Міцура крыху разгубіўся. Магчыма, іншым часам, калі б ён не быў такі стомлены, калі б мужчына гаварыў трохі спакайней, ён і знайшоў бы нейкія аргументы: цяпер жа толькі ціха, быццам просячы мужчыну не сердаваць, выціснуў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x