Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але што каму з таго, што я люблю мову? Я ж размаўляю ёй, я проста адчуваю… што… што нашая мова — цудоўная… Дык хай бы і другія адчулі гэтае! Што ў тым благога?

— Вось! — мужчына аж пляснуў у ладкі, быццам злавіў Міцуру на нечым недазволеным, быццам толькі і чакаў моманту, калі Міцура скажа гэтыя словы. — Любіш — любі, гаворыш — гавары, а іншых прымушаць — не смейце! Бо так прымусяць, што дзесятаму закажаш…

Мужчына выдаваў зусім ужо п’яным.

— Хто вас прымушае? — падымаючыся, сказаў Міцура. Столькі часу было загублена, а ўсё гэта можна было прадбачыць з самага пачатку.

— Вы!.. Такія, як ты!..

Мужчына прыслухаўся.

З вітальні пачуўся звонкі дзіцячы голас. Мужчына натапырыўся, сплюнуў і скоса паглядзеў на парожнія пляшкі.

На кухню забегла спрытнае чарнавокае дзяўчо з вялікімі белымі каснічкамі на русай галаве.

— Мама! — ускрыкнула яна і паказала пальцам на стол. — Дед опять натрескался!

— Хадзі, мая ластачка малая, — працягнуў да яе дзед свае голыя рукі з жыламі, — хадзі, мая ластачка залатая…

Ён нахіліўся наперад, стульчык пад ім упаў, унучка адскочыла, але дзеду ўдалося злавіць яе за руку.

Адбіваючыся, унучка плюнула дзеду на грудзі.

Прыбегла высокая жанчына ў расшпіленай кофце і стукнула дзеда па руцэ, вырвала малую. Дзед, насмех хукаючы на пабітую руку, быццам яму балела, падняў стульчык і падсунуў жанчыне.

— Вось, Марыя, — вінавата пасміхваючыся, сказаў ён, — не было цябе тут, а то б паслухала… Не хочаш сядаць? Дык я сяду.

— Ах, божа мой мілы, нашто вы тут накурылі! — прастагнала Марыя і ўзялася за галаву. — Нашто вы тут напілі, накурылі…

— Агітавалі нашую ўнучку! — абвясціў урачыста мужчына, быццам гэтая абвестка павінна была зняць з яго віну за парожнія пляшкі і за цыгарэтны дым. — Скажы, Ірачка, сама — хочаш вучыцца па-беларуску?

— А вы мо настаўнік? — жанчына паглядзела на Міцуру.

— Я… ведаеце… Не, не настаўнік. Можа, вы напішаце такую заяву, каб Ірына вучылася на роднай мове, у беларускім класе? — сказаўшы ўжо, Міцура зразумеў, што зрабіў памылку. Трэба было ісці не адразу ў лоб, а зноў растлумачыць хоць збольшага. — Падумайце, прашу вас…

— Не, вось пісаць я нічога не буду, — пакруціла галавой Марыя, — як усе — так і я.

Дзяўчынка тым часам спадылба агледзела Міцуру і падышла да дзеда. Здаволены, ён схапіў яе, пасадзіў на калена і пачаў прытупваць нагою.

— Мая-лас-тач-ка-малая, — нараспеў, у такт, казаў ён.

Міцура зразумеў, што яму трэба ісці.

На пыльнай вечаровай вуліцы ён, лена перастаўляючы ногі, пайшоў у канец двара, да месца збору. Каля аднаго з пад’ездаў, на лаўцы, ён убачыў Вяргейчыка, свайго сябра з педагагічнага інстытута. Паўгода назад Вяргейчык пачаў вучыць Міцуру мове, а сёння ўпершыню прывёў на збор заяваў.

— Што, як улоў? — падымаючыся, епытаў Вяргейчык. — Нашыя ўсе паразыходзіліся. Напісаў хоць хто?

— У мяне — ніхто.

Яны пайшлі ў бок прыпынку.

— Чуе мая душа, што заявы готыя няшчасныя мала што дадуць. Звычайна яны ці «губляюцца», ці «назад забіраюцца»… Крыўдна, Міцура, вось што — мы б’ёмся-б’ёмся, а толку мала, — Вяргейчык засмяяўся, зірнуў на Міцуру і змоўк. — Прыйдзеш заўтра?

— Прыйду, — адказаў Міцура рашуча. — Дзе і калі збіраемся?

22. Буклет і рэкорд

«Маладыя галасы», 1990 г.

САЧЫНЕННЕ. Аповесць, апавяданні. 6 арк. Цана 40 кап.

«Зборнік уключае аповесць „Мяжа“ і апавяданні. Яны аб’яднаны агульнай тэматычнай накіраванасцю. Героі твораў — прадстаўнікі сучаснай моладзі з іх няспынным пошукам ісціны, праўды, справядлівасці, свайго месца ў жыцці… Без перабольшання можна сказаць, што героі кнігі — людзі актыўныя, поўныя высокай духоўнасці і веры ў светлую будучыню».

З аднаго боку яно добра, што мне ў чарговы раз пашэнціла і гэтая «вера ў светлую будучыню» так і не пабачыла свет — застаўся адзін анонс.

А з іншага — што за сумны рэкорд, каму ён трэба: 15 гадоў не выходзілі «дарослыя» кнігі! І якіх гадоў для пісьменніка: ад 30 да 45!

23. «Гарадскі сшытак»

(Урыўкі з аповесці «Мяжа», 1986 г.)

ДВОР

Восень. «…Па асфальце вецер гоне ліст чырвоны, ліст зялёны…», — думаў Міцура. (Ну што, ёсць у спалучэнні гэтых колераў нешта?)

Міцура ішоў на кватэру да Аленкі ў другі раз.

Ён не любіў двор, дзе жыла цяпер Аленка, як не любіў усе новыя мікрараёны. Палескага местачковага жыхара, яго проста палохалі чатырохкутныя даўжэзныя гмахі, страшэнная неўладкаванасць, ён рабіўся неспакойны і то задзіраў галаву, баючыся, каб што не ўпала зверху, то апускаў вочы, каб не ўваліцца ў яму ці ў траншэю, якімі быў перакапаны ўвесь двор…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x