Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчына азірнулася на яго і засмяялася (ацаніла).

— Ой, а я вас ведаю! Вас завуць, здаецца, — яна хітра прыжмурылася, — так, Сяргей, і вы едзеце да Сасновага, а я крыху далей — у Бокаў. А мяне завуць Ліка. Нам адным аўтобусам ехаць, па дарозе.

— Так? — узрадваўся Маховіч. — Дык купі мне, калі ласка, білет, каб не стаяць…

І, быццам не заўважыўшы на яе твары лёгкай збянтэжанасці, Маховіч уклаў капейкі ў машынальна падстаўленую руку дзяўчыны і пайшоў да выхаду…

* * *

Лагічней было б, канечне, каб Маховіч застаўся ў чарзе і купіў білет і сабе, і дзяўчыне. «Комплексы»! Добра памятаю тую Ліку — Анжаліку з Полацка. «Давай, браток, поедем в Полоцк, свою тоску гони ты прочь, мы заберём с собой Анжелу, мы будзем пить, гулять всю ночь! Чего-то нет, чего-то жаль, куда-то сердце мчится вдаль!..» Прыгожая была дзеўка. Ведаю, ведаю — калі палічыць (а ўважлівы чытач налічыў ужо 2 Анжэлы), усе да адной у мяне прыгожыя; што ж рабіць, калі сапраўды толькі да такіх цягнула — па прынцыпе палярнасці — і ўсе такімі здаваліся (гл. раздзел 5).

Іншае цікава. Акрамя сапраўднай літаратуры, якую я ў тыя 80-я пачынаў толькі адкрываць, мая галава была набітая Вернам, Стывенсанам, Дэфо, Гюго, Драгунскім, Куперам, Конан-Дойлам, Грынам, Рыдам, Гайдарам, Лонданам, Скотам, Янкам Маўрам… Дзе мае дэбютныя падводныя лодкі, шукальнікі скарбаў з рыдлёўкамі на плячах, мяхі з пушнінай (як у дэбюце А. Наварыча), дзе мае двое калі не на экзатычным, закінутым у часе і ў прасторы востраве, дык хоць бы заблукалыя ў мясцовым балоце ці ў бліжэйшым Піліпавым лесе?..

Чаму такое рэалістычнае нудноцце і шэрасць?

Ды з прычыны, указанай у 14 раздзеле. Пры ўсім захапленні вышэй пералічанымі аўтарамі, чытаючы іх, не перастаеш адчуваць, што гэта гульня, умоўнасць, што такога не было і, па вялікім рахунку, быць не можа.

«…Мала таго. Калі напружыцца і паставіць сабе за мэту, можна стварыць копію капітана Нэмо, і Бюг Жаргаля, і выпаленую амерыканскім сонцам прэрыю, па якой нясецца конь з безгаловым вершнікам (варыянт — „кароль Стах“), і пірата Сільвера з яго кашмарным папугаем на плячы (які крычаў: „Піястры!“, мы б замянілі на „Рублікі!“)…

А вось хай Гюго з Майн Рыдам і з Джэкам Лонданам паспрабуюць напісаць, як вясковы хлопец купляе на вакзале білет, едзе ў аўтобусе, сядзіць пад квітнеючай ліпаю, сварыцца з маткаю на тэму — ехаць у вялікі свет і хутчэй за ўсё прападаць там, ці заставацца ў вёсцы (і таксама прападаць)…

Сільвер на сваёй драўлянай назе і з папугаем на плячы — умоўнасць, яблыня белага наліву пад месячным сяйвом — рэальнасць, даступная ўсім, у т.л. і Стывенсану…»

(Цытата з дзённіка за 1986 г.)

АЎТОБУС

Канечне ж, у аўтобусе сядзелі яны побач, і канечне ж, Маховіч закахаўся.

ВУЛІЦА

Маховіч звярнуў у вулачку, якая найкарацей вяла дадому. Тут ён запаволіў крок.

Ён стараўся… ён знарок адганяў думкі… аб размове ў аўтобусе, каб потым, пры іншых абставінах, успомніць яе да драбнюткіх драбніц. Усмешка раз-пораз кранала яго вусны. Ён запускаў далонь у валасы, ускудлачваў іх і нават спыняўся, са здзіўленнем азіраючыся, быццам стаіць… апынуўся не на сваёй роднай вуліцы, а ў чужым месцы.

Па дарозе сям-там ляжалі шматкі сухога сівага сена, якое звозілі трактарамі з поплава і растрэслі; пахла сенам і трохі ліпавым цветам.

І толькі каля высокай тоўстай ліпы, што расла недалёка ад яго хаты, Маховічу ўдалося перавесці думкі (і вочы) на другое — на ліпу.

Ісці дамоў расхацелася. А чаго хацелася, Маховіч і сам не ведаў. І ў гэты момант памяць нечакана ярка…

Пад дрэвам быў цень. Ліпа пахла так густа, соладка, прыемна, пчолы гулі ў яе кроне, лістоце і поўзалі па ствале… па кары; вакол дрэва быў такі густы прыемны цень, што Маховіч не змог утрымацца, каб не апусціцца на лаўку і не пасядзець.

Ён прысеў на лаўку. Вакол дрэва быў цёмны круг святла і стаяў такі густы, прыемны, салодкі пах… Было чуваць, як пчолы поўзалі па ствале і гулі недзе ўверсе, у кроне…

Колькі разоў у арміі Маховіч згадваў гэтаю ліпу, колькі разоў думаў, як будзе сядзець вось так, як цяпер, і ўспамінаць, як ён некалі ў арміі думаў тут сядзець… І вось сядзіць — і што?

Але ж яму прыемна… Чаго? Не толькі ад таго, што сядзіць адзін пад ліпаю. А ад чаго яшчэ?

(Карацей, каханне. О, хто нас у гэты свет паслаў! Якая мілата, які цуд гэта незямны! Ты быў адзін, а цяпер — двое. Ты стаў вачыма, і вушамі, і носам іншага чалавека, і ўвесь свет успрымаеш цяпер так, як каханы чалавек, а ён — так, як ты. Для гэтага нават не абавязкова быць побач і гаварыць услых; няважна, у якой кропцы зямнога шара і на якой адлегласці адзін ад аднаго знаходзяцца каханыя — усё роўна бычаць яны адно й тое ж і адчуваюць аднолькава… Вось дрэва, і сёння раніцаю ты бачыў яго (калі ўвогуле бачыў) — а цяпер! Узоры лісця, гульня святла-ценю, і ўсё гэта складваецца ў галаве ў сказы… ды якія разбэрсаныя і разам з тым стройныя… фізіялагічна-юрлівыя і адначасова ўзнёслыя… А калі яшчэ ёсць каму слухаць! Мала таго — можна ж яшчэ прыціснуцца, пацалавацца… Не, гэты свет не сам па сабе, ён дакладна Кімсьці кіруецца!)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x