Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У нарад было акурат Ракіцкаму. Меў поўнае права ехаць. Але ён змоўчаў. І калі ззаду штурхнулі яго ў спіну — выходзь, маўляў, нават не азірнуўся, толькі крутнуў плячом: адчапіцеся! Яму было так радасна і здорава.

…Хутка перад вачыма Ракіцкага зноў калыхалася спіна з аўтаматам, а ногі яго мясілі рыхлы снег. На хаду ён яшчэ раз сунуў руку за борт бушлата і, патрымаўшыся за пісьмо, лёгка ўздыхнуў і зашпіліў гузік.

14. Прамое дзеянне

Калі аснову першай часткі складалі творы, якія друкаваліся (праўда, без аніякай надзеі ўбачыць іх калі-небудзь асобным выданнем), дык аснову другой павінна было скласці самае ранняе, «напісанае ў стол», тое, што чытач убачыць упершыню. Дзве аповесці, куча апавяданняў…

Але з сумам, з расчараваннем, з жалем мушу ўключыць у эсэ толькі невялічкія ўрыўкі.

Не з-за адной іх мастацкай слабасці. Падпраўленыя рэдактарскай рукою, пайшлі б яны роўным ходам.

Не — сорамна мне па іншай прычыне. Амаль усё, што там напісана, «было на самой справе». Гэты сказ гучаў, і гэты эпізод быў падгледжаны ў жыцці. А значыць, думалася 23-гадоваму «пісьменніку», яно як мінімум мае права на існаванне.

Колькі такіх аўтараў, і «увы», і «отнюдь», і ох, і ах — не толькі 23-гадовых. Якія не проста не разумеюць, а хваляцца, ганарацца і даводзяць рэдактару, што «мая Рэч, мой Твор не можа быць слабы, бо ўсё гэта так і было», чым самі сабе падпісваюць суровы прысуд.

Тое, як хутка могуць старэць, выходзіць з ужытку дэталі — розныя рублі-капеечкі, порткі-джынсікі, прычоскі-фрызузыкі, пэйджэрыкі-мабільнічкі, прывязаная да свайго недаўгавечнага часу лексіка, аднадзённыя слоўкі-тэрміны — яшчэ паўбяды. Нічога так не старэе, як прамыя словы, прамыя думкі, прамое дзеянне. Г.зн., калі герой хоча выклікаць шкадаванне, дык аўтар так і піша — ён быў такі няшчасны, што не перадаць, слёзы проста ліліся з яго вачэй, акрапляючы пыл пад нагамі… А калі трэба паказаць радасць, дык так і пішацца: радасць яго залівала ўвесь сусвет, так і перла з яго, ён быў вельмі, вельмі, бясконца, несказана рад…

Прыблізна так я і пісаў.

Не трэба забываць тую літаратурную і грамадска-палітычную атмасферу. А таксама мой узрост і духоўны багаж. Я слаба ўяўляў, што хачу сказаць. Чалавек ідзе, правільна, ён можа ісці і ў рэальным жыцці. Але чаго ён ідзе, куды? Не было падтэксту. Між тым як кожнае, літаральна кожнае дзеянне, дэталь, думка павінны быць матываваны. Калі герой глядзіць на яблыню, дык трэба, каб не аўтар накіроўваў яго вочы на яе, а каб гэтае сузіранне з чагосьці вынікала, а наступнае дзеянне чаплялася ўжо за эпізод аглядвання яблыні.

15. «Вясковы сшытак»

(Урыўкі з аповесці, 1986 год.)

ВАКЗАЛ

З раённага цэнтра дадому можна было дабірацца электрычкай, дызелем або аўтобусам. Дызелем нават лепш — ехаць… язды 15 хвілін, а потым ад станцыі да вёскі кіламетры паўтара пехам па лясной цяністай дарозе, якая пасля душнага горада… прайсціся па якой пасля душнага горада ўяўлялася цяпер Маховічу проста марай. Але дызеля трэба было яшчэ чакаць. І Маховіч, глянуўшы на гадзіннік, падумаў трохі і накіраваўся да аўтавакзала.

У яго балела галава — хутчэй за ўсё ад спёкі, але на душы было спакойна, як і ва ўсякага чалавека, зрабіўшага хоць і нявялікую, але патрэбную для сябе справу. Ён спецыяльна прыязджаў у горад на паштампт, каб адтуль паслаць заказным пісьмом дакументы ў сталічную ВНУ. Зараз яму прыемна было ўспамінаць, як на пошце ён укладваў у канверт атэстат, медыцынскую даведку, характарыстыку воінскай часці, акуратна падпісваў адрас і як падаваў канверт… пісьмо… пакет дзяўчыне ў акенца, які абыякавы выгляд ён зрабіў, калі тая паглядзела на яго з павагай.

Заняты сваімі думкамі, Маховіч нават не спыніўся, каб цікавіцца знашнім выглядам вакзала (яго дабудоўвалі, калі Маховіч служыў), а адразу прайшоў праз шкляныя круцёлкі-дзверы і апынуўся ў памяшканні… зале чакання. Ля вакенца з надпісам «Продаж прыгарадных білетаў» стаяла доўгая чарга. Сёння была якраз пятніца, дзень, калі на «гараджан» найбольш находзяць любоўныя пачуцці да роднага дому і да старых бацькоў.

Маховіч пашукаў вачыма знаёмых і, упэўніўшыся, што чаргу гэтую, як ні круці, давядзецца выстаяць, уздыхнуў і прыстроіўся самым апошнім — за дзяўчынай.

Чарга рухалася марудна. Ля самага акенца тоўпіліся тыя, у каго «вось-вось» аўтобус. Маховіч глянуў на гадзіннік (як часта!), яшчэ раз уздыхнуў і прамармытаў даволі гучна:

— Іх паслухаць, дык у гэтую хвіліну адпраўляюцца ўсе аўтобусы вакзала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x