Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды проста «Міхаіл», з якога трэба смяяцца, кпіць, які, калі не ў гуморы, можа цэлы ўрок прамаўчаць, або можа, наадварот, цэлы ўрок расказваць анекдоцікі; якому ўжо за пяцьдзесят, у якога свой дом у блізкім горадзе, сварлівая жонка і трое дарослых незамужніх дачок; добры, вахлакаваты, падобны не на настаўніка, а на вясковага гультаяватага дзядзьку. Ды ён і гаварыць толкам не ўмее, гаворыць па-мясцоваму — ні па-руску, ні па-беларуску, а выкладае родную мову і літаратуру. Ён — усіхні, легенда школы, ён вучыў іхніх бацькоў, старэйшых братоў і сясцёр, гэта пра яго, смеючыся, расказваюць меншым: «Пачакайце, дойдзеце да шостага класа, да Міхаіла, — ён вам мазгі ўставіць!»

Вось што такое «Міхаіл». I яго кахаць? Такой дзяўчынцы?

Ён заходзіць у клас хвілін праз пяць пасля званка, няўклюдны, бокам пралазіць у дзверы, абавязкова стукнецца плячом ці локцем аб вушак, са стосам сшыткаў, кніг пад пахаю, пачынае «раскладацца» (яго слоўка) на стале. Кнігі з году ў год, з класа ў клас адны і тыя ж, зацяганыя, зашморганыя, зачытаныя: Колас «Новая зямля», Багдановіч, Купала, чамусьці Пушкін, «Слоўнік беларускай мовы» Крапівы… «Рас-клаўшыся», Міхаіл Іванавіч прычэсваецца — далоняю закідвае з ілба на патыліцу доўгую пядзю валасоў, загладжвае за вушы, тады дастае з кішэні шырокіх, заношаньіх і непрасаваных штаноў скамечаную насоўку і гучна трубіць-сморкаецца. Сёння ён добры.

— Учора дастаю платок, у шостым класе, толькі высмаркаўся і назад класці, у карман, а Вася: «Э-э, Міхаіл Іванавіч, пакладзіце на месца нашу трапачку!»

Рогат.

— У іх з дошкі анучка прапала, дык ён, паразіт малы, думаў, я забраў і смаркаюся ў яе.

Ён праходзіць між радоў, правярае, як зрабілі хатняе заданне. Каля таго, у каго пуста ў сшытку, пастаіць, памаўчыць.

— Ручка зламалася, Міхаіл Іванавіч, — заўсёднае апраўданне.

— Дык пісаў бы ножкаю.

Тані не глядзіць нават у сшытак, адразу выводзіць ёй у дзённіку прыгожы, з закручаным хвосцікам «пятак».

— Вось на каго раўняйцеся, чарты дзікія, — лагодна, задаволена кажа і йдзе далей.

Ах, лепш бы ён маўчаў!

Перад Таняю на парту падае запіска, у ёй малюнак — людзі з тонкімі штрышкамі, што азначаюць рукі-ногі, зліліся ў палавым акце. Да верхняга чалавека вядзе стрэлачка і падпісана «Міхаіл», да ніжняга такая ж стрэлачка і ўказана: «Т. Мяцельская». Таня, прыжмурыўшы вочы, азіраецца, пасміхаецца і камечыць паперку.

Рэдка, але бывае, што Міхаіл не ў гуморы. Калі не вывучылі на памяць верш, ці не перапісалі практыкаванне па мове. Тады пачынаецца самае цікавае. Настаўнік моўчкі сядае за стол, разгортвае адну са сваіх кнігі чытае. У класе страшэнны гармідар. Пачытаўшы, Міхаіл Іванавіч знянацку падхопліваецца і ляпае кнігай аб стол, — пачынаецца.

— Ну, скацінушкі! Ну, гаспада Галаўлёвы! Малайцы, выкідайце кату пад хвост маладыя агні, маладыя жаданні! Пераводзьце кроў на воду! Вы ж прападзеце, як мышы, у вялікім свеце! Без навукі! Без чытання! Каму вы трэба цяперашнім часам?! Не даў Бог бацькам грошай, палат каменных — дык не чухайцеся, чэрці, на печы, а чытайце! Цярплівасцю бярыце, пакуль галовы маладыя, сілком, напаўняйце сябе ведамі!

Пачынае настаўнік без запалу, нават абыякава, быццам ведае, што тут кажы ні кажы, усе адляціць, як гарох ад сцяны. Але паступова натхняецца, дзябёлы твар яго чырванее, голас робіцца пагрозлівым, быццам перад ім не падлеткі — учарашнія дзеці, а крэўныя ворагі. Ён пачынае глядзець паверх галоў і цадзіць праз зубы, адсякаючы доўгім тоўстым пальцам кожнае слова:

Маленькие, серые людишки
Бродят по земле моей Отчизны,
Ищут все дешевенького счастья,
Гэткія трусы і ілгунішкі!

— Дык вось, не бывае таннага шчасця, папомніце мяне! Шчасце трэба заслужыць, крывёю заплаціць за яго!..

Усе нагнуліся над партамі і хіхікаюць, а Тані ў такія хвіліны страшэнна сорамна за яго; яна думае, што і з яе гэтыя хіхікі; такім настаўнік перастае падабацца ёй і яна ўжо не адчувае пяшчоты, гледзячы на яго штаны, на пінжак, пацёрты на локцях, на прышытыя рознымі ніткамі гузікі кашулі… «Што ён кажа? Навошта, каму?» — думае яна і таксама, як і ўсе, схіляе галаву над партай.

Аднойчы пасля выхадных ніхто з класа не зрабіў хатняга задання. I Таня таксама. На выхадныя прыязджала з горада Надзя, старэйшая сяброўка, якая вучылася ў тэхнікуме, Таня пайшла з ёю ўвечары ў клуб, на танцы, потым за клубам Надзя курыла, Таня папрасіла і яе навучыць… Словам, загулялася, і не да ўрокаў было.

— Малайцы! — сказаў Міхаіл Іванавіч, прайшоўшы між радоў і глянуўшы сшыткі. — Усё правільна — гуляй, Ванька, Бога нет!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x