Андрэй Федарэнка - Мяжа

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Мяжа» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяжа: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяжа»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбраныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» пасля часопіснай публікацыі стаўся, паводле шматлікіх выказванняў крытыкі, з’явай у беларускай прозе. У творы выяўляецца своеасаблівае ўспрыманне рэчаіснасці галоўным героем, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці.

Мяжа — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяжа», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Таня… Таня…» — думае Міхаіл Іванавіч і ніяк не можа дадумаць, пакуль не разумее — гэта ж ён гукае, кліча яе!..

Холадна на прыпынку, імжа, пуста — няма пасажыраў. Настаўнік ставіць сакваяж на мокрую лаўку і глыбока хавае рукі ў кішэні.

Якая тут Таня, куды ўжо табе, Міхаіл Іванавіч, зваць Таню!..

15. Здзірай з «Вожыка»

І якое ж было маё разачараванне, калі, ужо студэнтам, мы сустрэліся аднойчы з былым настаўнікам, і я памкнуўся пахваліцца (усё ж плён яго навукі, прамая сувязь з прадметам):

— Вось, Міхаіл Іванавіч, дзве кніжкі напісаў…

— І годзе, — быў абыякавы адказ. — Вунь які худы. Цяпер пара і пра сябе падумаць. А калі ўжо так захочацца друкавацца, бяры старыя часопісы, памяняй трошкі прозвішчы, абстаноўку… Прыроду адзін к аднаму пакінь, яе ўсё адно ніхто не чытае. А то са старых «Вожыкаў» здзірай, я спрабаваў, друкуюць, ніхто не заўважае…

Якое разачараванне! Хоць у гэтым пляне я і перарос свайго настаўніка.

Мы не развітваемся з ім, з гэтым, несумненна, арыгіналам, які адыграў у маім жыцці каласальную ролю, калі не ўсяму, што ёсць у ва мне добрага, дык вельмі многаму я гэтаму чалавеку абавязаны.

Ён яшчэ паявіцца, і неаднойчы, толькі ў розных іпастасях, у нашым дзіўнаватым рамане-выбраным, рамане-бяграфіі, рамане-эсэ.

16. Палітэх

Спатрэбілася «пройти чуть не полмира», каб зразумець, якое ў цябе дома ўсё унікальнае, багатае, рэдкае, непаўторнае…

Мой падлеткавы перыяд быў шчаслівы, адназначна. Маці… Сябры… Гумар, назіральнасць… Арэхі, ягады, грыбы, рыбалка — прырода… Усяго хапала, усё пад бокам. Мне шэнціла. Я не проста хадзіў па жыццёвым лязе — я па ім бегаў, без страхоўкі, не балансуючы, і не звальваўся.

І навошта ж, навошта трэба быў дабраахвотны зыход з таго рая?!

Чаму не адцягваў, як мог, дакуль можна, хаця б 9-м, 10-м класамі? На халеры ён мне здаўся, той політэхнікум?

Медкамісія. «Як ты вучышся?» — «На пяць». Доктарка ўсплясквае ў ладкі: «Куды ж ты лезеш? Ты ж сабе лёс ламаеш!» Не лёс яна, канечне, сказала, судьбу, але сэнс ад гэтага не мяняецца.

Блат быў? Так, блат. Не хацелася ўпускаць выпадку. Экзамены… Паперка аб залічэнні, больш падобная на міліцэйскую павестку. «…Вам необходимо явиться для отработки 2-х недель по упорядочению общежития. При себе иметь…»

Да, б…, приехал и попал,
Как Чацкий — с корабля на бал.

Помню, стаю каля інтэрнацкага ганка, размаўляю з прыбіральшчыцай. Ба-бах!!! — з пятага паверха аб асфальт трохлітровы слоік з фарбаю! «Свінні! — лаецца прыбіральшчыца. — Гэта ж каб крыху бліжэй, усё адзенне аблілі б». — «Каб бліжэй, — кажу, — дало б па галаве і адзенне не спатрэбілася б». — «Ну правільна — каб бліжэй, так бы абпырскала, што пасля не адмыць».

Адарванасць ад прыроды, вырванасць з яе, як дрэва з коранем, выбачайце за банальнае параўнанне. Не інтэрнат — менавіта абшчага, абшчак, брыдкая, з доўгімі калідорамі, за дзвярыма клеткі з чатырма койкамі. Усё. Абавязкова мець пры сабе тапкі і дыванок на сцяну (кот у капелюшы ідзе з вудамі і з вядром, з якога тырчаць рыбіныя хвасты). Скразнякі, смурод, агульныя туалеты, адсутнасць — поўная — гарачай вады. Раз на тыдзень кіно. Голад, холад, па выхадных прыезды-наезды ў вёску. Праўда, канікулы, але і яны атручаныя тым, што неўзабаве скончацца і зноў трэба будзе вяртацца ў ненавіснае пекла…

Пераглядаючы сваё напісанае, я са здзіўленнем бачу, што нічога — ніц — (за выключэннем ніжэй прыведзенага ўрывачка) няма ў мяне пра перыяд ад 15 да 18 гадоў. А гэта ж, здавалася б, такія залатыя гады! Няўжо нічога? Чаму час і памяць не падфарбоўваюць тыя гады ў ружовае?

Не. Не хочуць. І ўжо бачу, і ведаю, што ніколі, ніколі —

не покорюсь, не примирюсь
со всею мерзостью,
жестокостью и скукой
тех лет…
Увольте — я ещё поэт!

17. «Сачыненне»

Учарашні васьмікласнік, а цяпер навучэнец палітэхнікума Валодзя Вяргейчык сядзеў за партай і, для выгляду наморшчыўшы лоб, глядзеў на доўгія рады лічбаў, іксоў, ігрэкаў, якія, старанна стукаючы крэйдай, выпісваў на дошцы выкладчык матэматыкі. (Оп, вось яны, пайшлі — анты-Міхал-Іванычы.)

«I як гэта людзі могуць так разумець — ды што там разумець — захапляцца сухімі бяздушнымі лічбамі? — здзіўляўся Вяргейчык. — Я разумею тры яблыкі ці, скажам, дваццаць пяць кароў, — яму на міг стала весела, — бо гэта можна ўявіць. Але квадратны корань з трох? Лагарыфм з дваццаці пяці? Канечне, лічбы патрэбны, але ж, зноў-такі, толькі тым, каму падабаецца з імі важдацца…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяжа»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяжа» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Мяжа»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяжа» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x