Андрэй Федарэнка - Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як? Зноў?!

— Імунітэт аслаблены! Кляшчы аслабілі! Але вы, галоўнае, не хвалюйцеся! Я спецыяльна званю, каб вас не расстройваць!

— Лёніка знайшлі? — механічна спытаў Адольф.

— А хто яго шукаў? Так што не турбуйцеся! Мы ж за вас перажываем! Калі ў вас добра, дык і нам цярпіма…

Адольф вышмаргнуў тэлефон з разеткі. Яго трэсла ўсяго.

— Не, яны мяне ўходзяць з такімі тэмпамі! Не дадуць да пенсіі дажыць! З усіх бакоў б’юць — і плакаць не даюць! Рабі пасля гэтага дабро людзям!

— Але ж тут праўда бяда, Адольф… Гэта ж не нармальна — калі чалавек знікае, і няма столькі часу. Давай, я з бацькам пагавару? Можа, ён па сваіх каналах… Ці хочаш, сам пагавары?

— Не хачу быць нікому абавязаным, — астываючы, строга сказаў Адольф. — Выбачайце, — яму непрыемна стала, што чужы чалавек, Тамара, больш хвалюецца за яго радню, чым ён сам.

Пасля таго Адольф перастаў адказваць на званкі, хатні тэлефон не падымаў, мабільны адключыў. І, як некалі ў час крызісу, пачаў сур’ёзна думаць.

І як толькі ён пачаў думаць, захістаўся грунт пад нагамі, і на яго напалі сумненні. Можа, ён зноў нешта важнае прапусціў? Не ведае чагосьці? Знешне — толькі пазайздросціць. Усё ёсць, усяго дасягнуў: Мінск, выдатная праца, кватэра, машына, мілая жанчына, якая нічога не шкадуе для яго, па-сапраўднаму кахае, вольны час, ідэальныя ўмовы для творчасці…

А ў душы — тое самае, што было амаль год назад, калі ён глядзеўся ў люстэрка, калі на яго напаў крызіс, і ўсё яму стала няміла, а было толькі жаданне выкрываць.

Так і цяпер. Нічога больш не радавала. Да «халяўнай» працы ў эс-пэ-эм ён зрабіўся абыякавы, увогуле перастаў туды паказвацца. Нават машына страціла цікавасць — ездзіць на ей у такім настроі было небяспечна, а часу, энергіі, увагі да сябе яна патрабавала больш, чым капрызная палюбоўніца.

Адольф ішоў па вуліцы. Было толькі 27 мая, а цвіло ўсё падрад, што магло: бэз, чаромха, каштаны, слівы, вішні, кусцік ружовай сакуры каля дзіцячай паліклінікі, побач — персікавае дрэва з кветкамі на голых галінах без адзінага лісточка; цвілі белыя і жоўтыя акацыі, глог з непрыемным сваім пахам, на рабінах закручваліся суквецці, і ліпа! — нават ліпа на два месяцы раней выпусціла дробныя шарыкі, вось-вось гатовыя лопнуць, а дзе на сонечным баку і распукнутыя!

Усё паблыталася ў прыродзе. Яна нібы знарок падладжвалася пад людзей, якія хацелі паскоранага рытму, і таксама ўсё рабіла паскорана, наперакор логіцы — падыгрывала людзям, спецыяльна пацвельвала: ай, малайцы! правільна! так і трэба, толькі яшчэ хутчэй!

Адольф углядваўся ў чужыя твары. Ні на адным — ні ў старога, ні ў маладога, ні тым больш у малога — ён не бачыў ні ценю сумнення. На ўсіх чыталася абсалютная вера ў правільнасць таго, што вакол адбываецца, стопрацэнтнае веданне нейкай мэты. Усе жылі так, нібы ўладкаваліся тут на вякі. І ён дзівіўся, і аніяк не мог зразумець прычыны іх пагалоўнай мэтанакіраванасці. Адкуль яна, што гэтымі людзьмі кіруе, хто напаўняе іх такой тупой упэўненасцю?

Ён адчуваў сябе сярод іх, як у лесе, — зусім адзінокім. І разважаў сам з сабою ўголас:

— Гм, адкуль яшчэ адзінота? Здаецца, усё прадбачыў, страхаваўся, нічога не забыў… І вось табе маеш — адзінота падкінулася.

Ён раней не ўмеў адчуваць адзіноту. Думаў — гэта калі нікога няма побач, калі сам. Блытаў самоту з адзінотаю. Але самота была прыемным пачуццём, біялагічнай патрэбай, неабходнай, як сон, як некалі выпіўка з сябрамі.

А адзінота аказалася зусім іншай, чым ён сабе ўяўляў. Адзінота — гэта не калі ты не адзін, а калі ты нікому не патрэбен. Ні ты, ні твой вопыт, ні думкі, ні розум, ні дабрыня… Усё гэта цьфу, выкінь і забудзь. Колькі ж нявыкарыстанага, незапатрабаванага, нерэалізаванага забірае з сабою на той свет чалавек!

Адольф прыходзіў дамоў (у чужую кватэру), уключаў тэлевізар. Ехала машына па летняй палявой дарозе. Музыка, барабанны дробат. Пасярод поля маладая прыгожая жанчына, гледзячы на машыну, прыціскала да сябе маленькага сына. Машына пад’ехала, спынілася. Адчыніліся дзверцы. Малады чалавек выйшаў, зняў цёмныя акуляры і пачаў уважліва глядзець на жанчыну з сынам. Буйным планам фары, капот, колы. Музыка ўсё больш трывожная. Крокі. Жанчына прыціснула да сябе сына.

«Здравствуйте».

Паўза.

«Здравствуйте».

«Извините, я ищу Алексея Макарыча».

Паўза. Музыка дасягае піку трывожнасці. Раптам — цішыня.

«А его нет».

«А где же он?»

Паўза. Малы ціснецца да маці.

«А он продал мне дом и уехал в Логойск».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x