Андрэй Федарэнка - Ціша

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Ціша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.

Ціша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А як ён есць? Як дастае?

— Сядае на хвост, лапаю галіны нагінае. Аб’есць да апошняй ягадкі, толькі зялёныя пакіне. Хачу каго прасіць са стрэльбай, ці з капканам, ці з віламі, — задумліва сказаў дзядзька, — каб зрабілі засаду. Во-о-сь.

Побач асцярожна хадзіла і прынюхвалася да нор кошка з куксаю на хвасце. Дзядзька Стэфан усіх сваіх катоў так «купіраваў» — проста і без наркозу — адсякаў сякерай кончык хваста. «Яны тады гладчэйшыя робяцца, і вясной спакойныя». Петрык, яшчэ малы, аднойчы бачыў гэтую працэдуру, бачыў, як кошка мяўкае і плача, залізваючы акрываўлены хвост. Ён сам тады, гледзячы на яе, плакаў ад шкадавання.

«Вось каб расказаць Леаніду Міхайлавічу! — падумаў Петрык. — Пра невядомых звяроў, пра бабра, пра кошку…» Гісторыі маглі б атрымацца не горшыя, чым пра пеўня, які памёр ад стрэсу. Ды вось толькі, здагадваўся Петрык, наўрад ці зразумее іх настаўнік, хутчэй за ўсё зноў назаве звычайным глупствам.

14

Першага верасня 1982 года баба Домна легла ў бальніцу. Нібы знарок цярпела, як па календары адмервала, каб укласціся роўненька ў лета. І адразу асірацеў дом без Домны. Не хапала не толькі яе лагоды, утульнасці, дабрыні, а яшчэ і проста фізічна стала пуста: было тры чалавекі — засталіся два. Маці варыла, мыла, ездзіла ў парнікі і кожны дзень адведвала бабулю ў бальніцы, той самай, дзе працавала Стахава жонка цётка Таня; хоць гэта было добра — свой чалавек у бальніцы.

Загучала слова аперацыя. Раней чужое, незнаёмае, а цяпер вось трывала ўвайшло ў сямейны лексікон. Пад рэфрэн гэтага слова пачалася восень, і Петрыкаў другі клас. А ў школе яго чакала яшчэ адна непрыемная навіна: Леанід Міхайлавіч больш не будзе працаваць, звольніўся, некуды ад’язджае… Навошта? Было пачуццё крыўды і рэўнасці. Як гэта яго, Петрыка, вось так, без папярэджання, без развітання можна кідаць? І яшчэ былі змены. Піт хоць і бачыў улетку Тамаша з Галькай амаль кожны дзень, але толькі цяпер, у школьных сценах, звярнуў увагу, што Галька стала зусім вялікая, даўгалыгая, худая, і ад таго страціла нешта, нейкую сваю прывабнасць. Тамаш таксама перагнаў ростам Петрыка на паўгалавы. Ён загарэў, паздаравеў. Хваліўся, што нават пакурвае. Самастойна разважаў, што цяпер школа яму зусім непатрэбная, бо ён усё роўна будзе трактарыстам, як бацька.

Так пайшла восень. Пасля сонца — пахмурнасць, пасля раскашавання зеляніны — пажухласць, пасля цяпла — вецер, дождж і стыласць… Ночы сталі доўгія. За цэлую восень здарылася толькі адна падзея: нарэшце дабудавалі ў Слабадзе воданапорную вежу, але вадой з яе ўсё адно не карысталіся, а па-ранейшаму бралі з калодзежаў і з калонак. Адзінаццатага лістапада, у чацвер, павінны былі рабіць чарговую аперацыю бабе Домне. У школе Петрык думаў пра яе, успамінаў, як улетку ля рэчкі дакранаўся да дзеда Якава і загадваў жаданне — каб бабуля паравілася. Можа, цяпер яно спраўдзіцца? Прыбег са школы і па матчыным твары зразумеў, што горб Якава не памог. Доктар шчыра сказаў цётцы Тані — няўдалая аперацыя. Прыйшоў дзядзька Стэфан. Пачалі раіцца.

— Ну што. Доктар сказаў Тані, каб перад выхаднымі забіралі. Назусім. І развітваліся. Бо выхадныя наўрад ці перажыве. Нават зашываць не сталі.

— І зашываць не сталі? — перапытаў Стэфан.

— Там іголцы зачапіцца няма за што, сатлела ўсё, распаўзаецца…

Вырашылі так: заўтра забіраць Домну, сёння даваць тэлеграму Марку, каб тэрмінова вылятаў самалётам, і Стаху — перыядычна туды, у Сібір, дазваньвацца. На наступны дзень, у пятніцу, Петрык не пайшоў у школу. Па радыё ўжо аб’явілі пра смерць Брэжнева, але за ўсёй крутаверцю навіна ўспрынялася на дзіва будзённа: свая баба была куды важней, бліжэй за чужога далёкага дзеда. Перад абедам пад’ехала машына «хуткай дапамогі». З яе вылезла цётка Таня, потым два санітары вынеслі на насілках бабулю, накрытую коўдраю, перанеслі ў дом, у пакой, паклалі на ложак. Бабуля была ў забыцці, вачэй не расплюшчыла, з яе цела тырчалі ва ўсе бакі трубкі з бутэлькамі на канцах.

Цётка Таня пачала збірацца дамоў, у горад.

— Едзь і ты з ёю, сынок. Хай ён у вас, Таня, пераначуе. Круціся там каля тэлефона, бо ў іх можа хапіць розуму і па тэлефоне пасварыцца, дык ты тады крыкнеш у трубку, што баба памірае, цябе ён паслухаецца, — вучыла маці.

Сустрэў іх узбуджаны дзядзька Стах з Цішаю на руках.

— Чулі? У Варшаве ваеннае становішча! Ярузельскі аб’явіў! Што робіцца на свеце, ты падумай!

— Можа, яны не ведаюць, што Брэжнеў памёр? — сказала, распранаючыся, цётка Таня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Ціша»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x