Янка Мавр - Дзяўчына-маці

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - Дзяўчына-маці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзяўчына-маці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзяўчына-маці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзяўчына-маці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзяўчына-маці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Запыхаўшыся, прыбегла Ліза дадому і, калі ўвайшла ў хату, то здзівілася не менш, як перад тым здзівіўся бацька: маткі дома не было, а дзіця гушкаў на руках... сам бацька!

— Чаго вочы вылупіла? — буркнуў бацька. — Праз цябе ж усё гэта.

— Татачка, ты ведаеш усё? — са страхам спытала Ліза.

— Ды ведаю ўжо.

— І не злуеш?

— Каб мог бы злосцю паправіць бяду, то, пэўна, злаваў бы, — бурчаў бацька. — На, бяры сваё дзіця!

— Татачка, любы! — кінулася яму на шыю Ліза і пачала цалаваць, як тады маці.

— Ну, добра, добра, — бурчаў бацька. — Глядзі толькі, каб болей дзяцей не насіла, а то цяпер так многа сірот.

Увайшла маці і прынесла шклянку малака, якое яна пазычыла ў суседзяў. Пачалі раскладаць агонь, каб згатаваць гэтае малако; затым трэба было знайсці і падрыхтаваць бутэльку. Не менш важна было памыць дзіця. Бацька палез на гарышча даставаць начоўку, потым пайшоў па ваду. Ліза ўсяляк супакойвала дзіця, якое крычала на ўсю кватэру. Уся сям’я была загружана работай.

Ліза адчувала сябе вінаватай за ўвесь гэты хатні пераварот і, як магла, старалася памагчы, але ўсё неўпапад. Калі раздзела дзіця класці ў ваду, маці сказала, што трэба класці не голым, а загорнутым у пялёнку. Калі апусціла руку ў ваду паглядзець, ці не гарачая яна або халодная, маці сказала, што трэба спрабаваць не рукой, а локцем. А якой складанай справай аказалася само мыццё.

Калі Ліза стала спавіваць дзіця, то выявілася, што гэта таксама цэлая навука: трэба не проста загортваць, а спачатку абкручваць паасобку кожную ножку. Калі памкнулася наліваць малако ў бутэльку, маці ўскрыкнула:

— Што ты робіш? Хіба можна такому дзіцяці даваць цэльнае малако? Трэба дадаць палову засалоджанай вады.

І так на кожным кроку. А Ліза думала, што яна возьме сабе дзіця і будзе гадаваць, як коціка. Апрача таго, маці яшчэ вельмі непакоілася, як пройдзе гэты несвоечасовы пераход ад грудзей да штучнага кармлення, ды наогул, як удасца ўберагчыся ад розных дзіцячых хвароб. Адным словам, радасці нешта не відаць.

Памытае і накормленае дзіця, нарэшце, заснула з пустой соскай у роце. Бацькі глядзелі на яго спачувальна, але кожны з іх думаў, што ўсё ж такі лепей было б без яго.

Ліза такой думкі, вядома, дапусціць не магла. Яна толькі больш сур’ёзна стала глядзець на гэтую справу. Яна зразумела, што тут не гульня ў лялькі, а цяжкі і адказны абавязак. Як відаць, ніякага такога асаблівага шчасця і радасці ад дзіцяці няма. Мусіць, таму, што яно чужое. Але яна яго шкадуе не менш, як маці, і будзе даглядаць з такой жа ахвотай, як маці. І калі падумала, якую высокародную справу будзе рабіць, успомніла Рэню — тады адчула вялікае маральнае задавальненне. Дзеля гэтага варта жыць!

Калі клаліся спаць, маці хацела пакласці дзіця каля сябе, каб ноччу даглядаць яго, але Ліза не згадзілася.

— Я сама павінна з ім быць, — рашуча сказала яна.

— Ды ты і без таго змарылася за гэты дзень, — сказала маці. — Як жа табе ноччу мучыцца?

— Ты, мамачка, яшчэ больш змарылася, — адказала Ліза. — Я не маю права цябе мучыць.

— Паглядзім, як ты справішся, — прамовіла маці, ківаючы галавой.

Прачнулася Ліза досыць позна. Дзіця спакойна спала побач з ёю. Ліза

ціхенька апранулася і выйшла ў другі пакой. Маці рыхтавала бацьку снеданне.

— Мамачка! — радасна ўсклікнула Ліза. — Ён мяне ні разу не турбаваў. Як учора паклалі, так і спіць.

Маці з бацькам пераглянуліся і ўсміхнуліся.

— Затое нас ён турбаваў усю ноч, — сказаў бацька.

Ліза зачырванелася і кінулася матцы на грудзі.

ІІІ

Ліза з дзіцём на руках ішла па вуліцы ўздоўж дротавай агароджы. Яшчэ здалёк убачыла яна постаць Рэні. Здавалася, яна так, не зварухнуўшыся, і стаіць тут з таго часу, як пакінула яе Ліза...

Раптам маці затрапяталася і кінулася наперад. Вартавы здзіўлена паглядзеў на яе і нават азірнуўся ў той бок, куды памкнулася гэтая жанчына. Рэня заўважыла гэта і прымусіла сябе стрымацца. Яна спынілася і з абыякавым выглядам стала пазіраць навакол, нібы нічога яе не цікавіць.

Ліза раскрыла твар дзіцяці, павярнула яго да агароджы і як мага цішэй пайшла міма Рэні. Дзіця спала. Маці ўпілася вачыма ў твар сына і таксама паволі пайшла следам. Прайшлі каля вартавога. Той бачыў, што па вуліцы ідзе маці з дзіцём на руках, а за дротам, як непрытомная, пасоўваецца жанчына, — але злучыць гэтыя дзве з’явы яму ніяк не магло прыйсці ў галаву.

Так дайшлі да месца, дзе жанчына за агароджай не магла прайсці далей. Тады Ліза, нібы шпацыруючы, завярнулася назад. Павярнула назад і жанчына за дротам. Болей хадзіць было небяспечна — і Ліза пайшла дадому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзяўчына-маці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзяўчына-маці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзяўчына-маці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзяўчына-маці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x