• Пожаловаться

Янка Мавр: Дзяўчына-маці

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр: Дзяўчына-маці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 2018, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дзяўчына-маці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзяўчына-маці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка Мавр: другие книги автора


Кто написал Дзяўчына-маці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзяўчына-маці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзяўчына-маці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цэлую ноч не спала бедная жанчына...

Хвалявалася і Ліза, але не з тае прычыны, што маці. Яна ўяўляла сабе, што цяпер робіць і думае Рэня. А разам з ёю многа-многа тысяч людзей, палова горада, таксама цяпер сядзяць у хатах і чакаюць смерці. А завошта — ніхто не ведае. Можа, цяпер, у гэтую самую мінуту, уварваліся да іх нелюдзі і пачалі страляць, рэзаць усіх, усіх...

Ліза задрыжала ўсім целам і схавалася пад коўдру...

На вуліцы пачуўся шум. Затым з грукатам расчыніліся дзверы — і ў пакой уварваліся немцы з вінтоўкамі. «І нам прыйшоў канец!» — з жахам падумала Ліза, і дзікі крык вырваўся з яе грудзей...

— Што з табой? — пачуўся трывожны голас маці.

— А!... Гэта сон!... — радасна прамармытала Ліза.

На вуліцы яшчэ не заціх грукат машыны...

ІІ

Дзень быў гэткі самы туманны, як і ўчора.

Ліза і Маня ішлі па вуліцы, нібы занятыя вясёлай гутаркай. З левага боку спяшаліся насустрач заклапочаныя людзі. Выходзілі і ўваходзілі ў дамы жыхары. З правага боку, за дротавай агароджай, быў другі свет. Людзей там было нават больш, як на гэтым свеце, але рухаліся яны нібы цені. Некаторыя стаялі каля агароджы і, калі вартавы адыходзіў далей, прапаноўвалі прахожым адзежыну за хлеб. Старая жанчына ў чорным адзенні ціха хадзіла вакол і, нічога не бачачы, нешта мармытала сабе пад нос.

Ліза жыла на другім канцы горада, за вакзалам, і ў гэтых месцах даўно не была. Яна не пазнала цяпер гэтых кварталаў, што былі адгароджаны дротам. Перш за ўсё здавалася, што тут ніякіх кварталаў і вуліц зусім не было. Гэта была адна вялікая плошча, дзе абы-як стаялі голыя дамы, без платоў, без над­ворных драўляных будынкаў; усюды смецце, хлам, бруд. Шыбы залеплены паперай, заткнуты рыззём, а часцей за ўсё проста ззялі чорныя дзіркі. З аднаго дому даносіўся дзіўны гул, завыванні: гэта маліліся старыя яўрэі, ківаючыся ўзад і ўперад. Для іх было ясна, што Бог паслаў на яўрэйскі народ кару за грахі, галоўным чынам за грахі іх дзяцей, якія зусім забыліся на веру дзядоў. Ну, а калі сам Бог паслаў, то нічога не зробіш — трэба рыхтавацца да смерці. Маладых і здаровых не было відаць — яны ў гэты час былі на рабоце. Раптам пачуўся звонкі дзіцячы смех: некалькі худых, бледных дзяцей з захапленнем пускалі ў лужынах караблі. Яны адны маглі смяяцца...

— Вось там, — шапнула Маня.

За дротам, па тратуары, узад і ўперад хадзіла жанчына з дзіцём на руках. Ліза пазнала яе... Але акурат сюды падыходзіў вартавы. Давялося прайсці міма. Рэня заўважыла сваіх сябровак, і твар яе засвяціўся радасцю. Хоць яны прайшлі міма, але яна ведала чаму.

Сяброўкі паволі ішлі далей, весела балбочучы. Паліцай завярнуўся і пайшоў следам за імі. Ліза паспела разглядзець яго. Гэта быў высокі, здаровы дзяцюк, у сіняй нямецкай куртцы з шырокім поясам, у пілотцы, з-пад якой вытыркаліся светлыя кучаравыя валасы, твар прадаўгаваты, энергічны, блакітныя вочы весела і задзірыста паблісквалі з-пад бялёсых брывей. Агульнае ўражанне ад гэтага хлапца было зусім нядрэннае.

— Мне здаецца, я недзе бачыла яго, — ціха сказала Ліза сваёй сяброўцы. — Пастарайся затрымаць яго, а я пайду.

Яны нібы развіталіся, і Ліза пайшла назад. Паліцай правёў яе вокам і падышоў да Мані, якая стаяла на месцы, нібы прыглядаючыся, што робіцца за дротавай агароджай.

— Што, паненачка, падабаецца наш звярынец? — галантна спытаў паліцай.

Хоць Маня была задаволена, што ёй не прыйшлося першай пачынаць

гутарку, але, пачуўшы такія словы, не ведала, што рабіць далей. Абурыцца, спрачацца, плюнуць у вочы? Але нельга, трэба з ім размаўляць, затрымаць.

Пакуль Маня меркавала які ўзяць тон, паліцай зноў спытаўся:

— Можа сваіх знаёмых убачылі?

Маня стала так, каб засланіць сабой Лізу і сказала:

— А ў вас тут няма знаёмых, можа, нават прыяцелеў?

Паліцай гучна зарагатаў:

— Прыяцелеў? Можа калісьці і былі, а цяпер добра ведаю, дзе прыяцелі і дзе ворагі.

У Мані аж галава закружылася. Што гэта такое? Не можа быць у прыродзе такога вырадка!..

—А... а вы не немец? — прашаптала яна.

Паліцай жартаўліва пакланіўся і адрэкамендаваўся:

— Я — грамадзянін незалежнай беларускай дзяржавы, Сымон Шаціла.

Ну як падтрымліваць гутарку з такім «грамадзянінам»? Але нічога не

зробіш, і яна спакойна сказала:

— Які ж вы незалежны грамадзянін, калі служыце нямецкаму фюрэру?

— Лепш фюрэру, чым бальшавікам, — адказаў ён самазадаволеным тонам. — А хіба вы іначай глядзіце?

Вось куды гне, падлюга!

— Гэта не залежыць ад нашага погляду, — дыпламатычна адказала Маня. — Вайна толькі пачынаецца і невядома яшчэ, што будзе.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзяўчына-маці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзяўчына-маці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Мавр
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Мавр
Янка Мавр: Амок
Амок
Янка Мавр
Янка Мавр: ТВТ. Повесть
ТВТ. Повесть
Янка Мавр
Отзывы о книге «Дзяўчына-маці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзяўчына-маці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.