Іна Зуб - Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Іна Зуб - Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1989, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1 Трынаццатага лютага Галіна выходзіла замуж вырашыўшы такім чынам - фото 1

1

Трынаццатага лютага Галіна выходзіла замуж, вырашыўшы такім чынам выпрабаваць свой лёс. Надвор’е ў той дзень мянялася тры разы: зранку сыпаў снег, удзень выбліснула сонца, увечары рэзка пацяплела і пачалася адліга. Маці такая змена надвор’я чамусьці не спадабалася. Маці наогул была супраць гэтага шлюбу, і калі Галіна, вярнуўшыся з загса, са смехам расказала, як, падымаючыся па прыступках на высокіх шпільках, паслізнулася і ўпала на рукі незнаёмаму мужчыну, маці збялела, схапілася за сэрца і пайшла прымаць валідол.

Роўна праз тры гады Галіна сядзела ў рэдакцыі ў сваім кабінеце і ду­мала, што паслізнулася яна не выпадкова. Ігар здымаў новы фільм ва Уладзівастоку і ўжо шосты месяц не падаваў пра сябе звестак. Напярэдадні яго ад’езду яны пасварыліся. I хоць зараз зачэпка для сваркі здавалася не вельмі сур’ёзнай, аднак тады, помніцца, яна цвёрда вырашыла, што развядзецца з ім. Урэшце, хто яна? Жонка ці камендант інтэрната, у які ён ператварыў іх аднапакаёвую кватэру?

Не паспелі пажаніцца, як да іх пераехаў аператар Паша Смірніцкі, якога жонка выгнала з дому. «Усяго на некалькі дзён», — запэўніў Паша, а пражыў як не тры месяцы. Потым аб’явіўся маскоўскі акцёр Глеб Шаталаў, у якога быў цудоўны нумар у гасцініцы. Але Глеб жыў у іх, а яна ў ягоным нумары пісала свае матэрыялы. Потым быў сябар з Таліна, потым з Тбілісі, у якога выявілася столькі сяброў, што на трэці дзень яго гасцявання галасіла ўжо не толькі яна, а і суседзі. А колькі іх было яшчэ?

Галіна ўспомніла, як у апошні раз вярнулася дамоў з камандзіроўкі позна ноччу. Асцярожна, каб не пабудзіць мужа, адамкнула дзверы і адразу ж зачапілася за раскладушку, якая стаяла ў калідоры. Двое мужчын спалі на тахце, чацвёра ўпокат на падлозе, на дыване. На кухні, пад сталом, красавалася батарэя пустых бутэлек з-пад гарэлкі. А аранжавая поўня, што прыветліва зазірала ў акно, асвятляла ракавіну з брудным посудам.

Спачатку ёй захацелася закрычаць, падпаліць усю кватэру, але, перасіліўшы сябе, яна ціха выйшла на вуліцу, у ясную вераснёўскую ноч, спыніла таксі і паехала да сяброўкі Алены Русаковіч. Крыўдна было да слёз. Лётала два дні, як ашалелая, каб вярнуцца на суткі раней і сабраць мужа ў дарогу. I вось... Вярнулася...

На наступны дзень ёй па чарзе званілі на працу ўсе яго сябры, тлумачылі, што ўсёй групай адзначалі першы здымачны дзень, што ўваліліся да Ігара без запрашэння, але яна не хацела нікога слухаць. I тое, што званіў не ён, злавала больш за ўсё. Уяўляла карціну. На канапе і ў крэслах усе члены здымачнай трупы. На стале — бутэлькі з півам, у цэнтры — каструля з мутнаватаю вадою, у якой плаваюць развараныя пельмені. У кожнага ў руцэ келіх. Пахмяляюцца. Ігар па-панску разваліўся ў фатэлі, з цыгарэтай у зубах. 3 сонным выглядам кіруе перагаворамі. Упэўнены, што даруе. Пазлуе, пазлуе і даруе. Але ж калі позна ноччу ён, нарэшце, патэлефанаваў сам, Галіна была ў такім стане, што гаварыць з ім увогуле не магла. Толькі сказала, што падасць на развод.

— Рэжысёры — гэта не мужы, — пераконвала яе сяброўка. — Калі ў трыццаць пяць гадоў мазгоў няма, то і не будзе. Думаеш, чаму ад яго збегла першая жонка? Ён табе кажа — здрадзіла, а я кажу — не вытрымала. I няма чаго з ім насіцца! Бачыце, талент знайшоўся! За што толькі прэмію яму далі?! Разводзься і хутчэй! Дваццаць сем гадоў — гэта не жартачкі. Пакуль не позна, пачынай усё спачатку.

Легка сказаць: «пачынай спачатку». Як быццам можна закрэсліць усё мінулае. Вырваць, як пустазелле, тое, на што патрачаны сілы, нервы, здароўе?! Ці не яна ганарылася, што чалавек, паранены няўдалым шлюбам, душэўна надломлены жыццёвымі нягодамі, дзякуючы ёй распраміўся? Ці не яна падтрымлівала яго ў цяжкія мінуты, калі ён сядзеў без працы і фактычна жыў за яе кошт? I вось цяпер, калі быт уладкаваны, а сямейны бюджэт не трашчыць па швах, усё кінуць, прызнаць, што твае намаганні былі марныя?!

— Віншую! Свята кіно скончылася? — запытала маці, калі Галіна вяр­нулася з рэчамі дамоў. Зяця свайго маці цярпець не магла. — 3 гэтымі творчымі людзьмі добра толькі ў кампаніях, —звычайна казала яна.

Але на гэты раз маці не стала ганіць зяця. Усё ж развод ёсць развод, працэдура не самая прыемная. Уважліва паглядзела на дачку і цвёрда ска­зала:

— Раскісаць не трэба. Ты ў мяне дзяўчына прыгожая. Знайдзі нармальнага мужчыну, інжынера, і выходзь замуж.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x