Іна Зуб - Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Іна Зуб - Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1989, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А вы ведаеце, пра што?

— Чытаў калісьці сцэнарый. Задумана някепска было.

— Вы часам не на кінастудыі працуеце?

Мужчына кіўнуў галавою.

— Так, рэдактарам. А вы, я мяркую, студэнтка?

— Я па заданню. 3 газеты, — прызналася Галіна.

— О-о-о! — працягнуў мужчына, — Прыемна пазнаёміцца з такім маладым, сімпатычным прадстаўніком прэсы.

«I ён пра маладосць, і ён усур’ёз не прымае», — засмуцілася Галіна.

— Ведаеце, — мужчына прыгнуўся бліжэй да яе,— я ж таксама да гэтага сцэнарыя дачыненне меў. Так сказаць, першы «дабро» даў, калі ўсе ад яго адмахваліся. Сцэнарыст малады, раней толькі зборнік апавяданняў надрукаваў. На студыі яго ніхто не ведае, займацца ім не хочуць. Прывыклі, ведаеце, да гучных імёнаў. А я, ведаеце, за моладзь, за новыя таленты. — Мужчына выцер насоўкай лоб. — Прачытаў і думаю: «У гэтым нешта ёсць!» Хаця выпадак, ведаеце, не тыповы. Гіпертрафіраваная любоў маці да свайго сына, якая прыводзіць яго да цяжкай нервовай хваробы. Давялося даказваць прапісныя ісціны, дыялектыку, так сказаць, агульнага і адзінкавага. Чаму, кажу, мы паказваем толькі тое, што і так ва ўсіх на вачах і даўно аскому набіла? I вы ведаеце, пераканаў-такі. Так што я — хросны бацька гэтага сцэнарыя.

Ён, пэўна, мог гаварыць яшчэ вельмі доўга, але ў гэты час святло ў за­ле патухла і на экране з’явіліся першыя тытры.

Дзеянне разгортвалася нетаропка, спакойна. Камера ўвесь час фіксавала дэталі, дакладна паказвала быт, атмасферу. Дзевяцігадовы хлопчык трапляе ў бальніцу з-за цяжкай нервовай хваробы. Урач-псіхіятр, каб зразумець, што прывяло яго да гэтага стану, пачынае неафіцыйнае даследаванне яго жыцця. Няма яркіх колераў, няма нічога павучальнага. Проста цячэ жыццё ў сям’і, дзе маці — кандыдат педагагічных навук. Гадоў пяць таму яна разышлася з мужам і з таго часу не дазваляе яму сустракацца з сынам. Ёй яшчэ няма сарака, у яе халодны твар, аргументаваная мова.

— Якую якасць вы лічыце галоўнай у педагога? — пытаецца ўрач.

— Вядома, добразычлівасць.

I наступны кадр. Хлопчык адзін у кватэры. Сядзіць на падлозе, нешта канструюе. Адчыняюцца дзверы, уваходзіць маці. Гэта ўжо не тая жанчына, якая, усміхаючыся, гутарыла з урачом. Твар ганарысты, халодны, выгляд вартавога. Hi слова не кажучы, яна спыняецца ля канапы, на якой ляжыць школьная вопратка. Камера паказвае на ўвесь экран разгублена-засмучаныя вочы хлопчыка.

Яны за сталом. Снедаюць. Худзенькая рука цягнецца да талеркі з каўбасой. Хлоп па руцэ! Хлопчык спалохана ўздрыгвае. Маці моўчкі дае яму відэлец.

Дробязі, дробязі, але ці не з іх складаецца жыццё?

Сонечны летні дзень. Хлопчык ідзе па вуліцы. На ім — чорныя штаны, дзявочая трыкатажная майка, чорныя чаравікі з чырвонымі шнуркамі. Цок-цок, адстуквае ён імі па асфальту, нібы вязень.

Апошняя размова з маці. Збянтэжана і нерашуча ўваходзіць яна ў ка­бінет урача.

— Хвароба вашага дзіцяці, — кажа псіхіятр, — гэта яго ўнутраны пратэст супраць таго ладу жыцця, у якім вы жывяце. Вы пазбавілі яго свабоды рухацца, думаць, развівацца. Вы не давалі выйсця яго энергіі, пачуццям. Вы і толькі вы прывялі яго да нервовага зрыву. Ён яшчэ маленькі, у яго ўсё наперадзе. Шмат пра што ён забудзецца, але якім ён вырасце, залежыць толькі ад вас.

I заключны эпізод. Маці з сынам ідуць па сцежцы праз бальнічны парк. Аператар здымаў іх са спіны. Дзве фігуркі, якія паволі аддаляюцца, расплываюцца на сонечным фоне і зліваюцца ў адну цёмную кропку.

— Ну як? — павярнуўся да Галіны мужчына.

— Цудоўна! — толькі і здолела вымавіць яна.

— А хлопчык, які слаўны хлопчык! Як тонка і натуральна трымаецца! — захапляўся мужчына.

Раптам Галіне прыйшла ў галаву думка, што гэты мужчына і мог бы пазнаёміць яе з рэжысёрам.

— Скажыце, калі ласка, а вы рэжысёра добра ведаеце?

— Дзіва што, гэта ж мой сябар. У мяне на студыі ўсе сябры. Дарэчы, магу вас запэўніць: вельмі таленавіты хлопец.

«Хлопец, — падумала Галіна. — Нішто сабе, у трыццаць два гады ўсё яшчэ хлопец».

— А вы не маглі б мяне з ім пазнаёміць? —асмелілася яна.

— Што за пытанне! — Ён закруціў галавою.— Зараз усё і арганізуем. Вас як зваць?

— Галіна.

— А мяне Алесь Яўменавіч.

Яны ўсталі і падаліся да выхаду.

Рэжысёра яны ўбачылі ў бары. Ён сядзеў за столікам з двума мужчымамі, і па іх узбуджаных тварах Галіна зразумела, што яны пра нешта спрачаліся. Шырока ўсміхаючыся, Алесь Яўменавіч рушыў да століка.

— Віншую, Ігар, віншую! — Алесь Яўменавіч паціснуў рэжысёру ру­ку.— Вось пабачыш, прыз забяспечаны. Павер майму слову. А ты ведаеш, мае словы і мая інтуіцыя... — Тут ён асекся, успомніўшы пра Галіну, што стаяла ў яго за спіной. — Але сёння маю для цябе нешта іншае, чым прыз. Паглядзі, якая дзяўчына! — Ён павярнуўся да Галіны, якая пачырванела ад абурэння і была гатова праваліцца скрозь зямлю. — Журналістка! Так што глядзі, — ён дурасліва паківаў пальцам, — не крыўдзі маю пратэжэ, спавядайся як на духу. — I ён галантна раскланяўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x