Іна Зуб - Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Іна Зуб - Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1989, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарадчыкі, з прыкрасцю падумала Галіна. Што для іх чужое каханне? Ілюзія. Яна запаліла святло, бо ў кабінеце было холадна і змрочна. Другі дзень гуляла завея. Абледзянелыя шыбкі жаласна пазвоньвалі пры кожным удары ветру. Не было сілы, каб узяцца за работу. Ды і якая можа быць ра­бота, калі не ведаеш, як жыць далей? Галіна ўзяла свежы нумар газеты, але прачытаць нічога не паспела. У кабінет заглянула сакратарка Ніначка.

— Цябе «мадам» выклікае, — сказала яна.

Калі галоўны рэдактар выклікала супрацоўнікаў праз сакратарку, гэта азначала толькі адно — чакай непрыемнасцей.

— Навошта? Не ведаеш? — спыталася Галіна.

He але здаецца не дзеля таго каб прапанаваць дармавую пуцёўку на Паўднёвы - фото 2

— He, але, здаецца, не дзеля таго, каб прапанаваць дармавую пуцёўку на Паўднёвы бераг Крыма, — паціснула плячыма Ніначка.

Галоўны рэдактар працавала ў іх газеце два гады, але за гэты час на­строіла супраць сябе ўвесь калектыў. Атрымаўшы ў сорак пяць гадоў рэдактарскае крэсла, «мадам» больш усяго на свеце баялася яго згубіць. «Вы ведаеце, як цяжка размаўляць з Пятром Пятровічам», — звычайна казала яна, калі не прымала той ці іншы крытычны артыкул. На планёрках яна заяўляла: «У нас не Азія, не Узбекістан, на нашу рэспубліку раўняецца ўся краіна, дык і пакажыце, як трэба жыць і працаваць».

Калі Галіна зайшла ў кабінет, «мадам» засяроджана чытала нейкі ліст. Выгляд у яе быў хмурны. Губы сціснуты, вадзяністыя вочы з-пад вялікіх акуляраў нядобра паблісквалі. На стале з недапітай шклянкі чаю падымалася лёгкая пара.

— Сядайце, Муравіна,— прамовіла рэдактар і працягнула некалькі машынапісных лістоў. Галіна пазнала свой матэрыял, — Што гэта такое? — металічным голасам спыталася яна.

— Мой водгук на артыкул, — спакойна адказала Галіна.

— Вы ведаеце, хто напісаў той артыкул? — спытала рэдактар.

— Так.

— Вы супраць беларускай мовы?

— Я супраць таго, каб у адну кучу валілі замежную і беларускую мову. Самы надзейны шлях — спачатку давесці ідэю да абсурду, а потым загубіць яе. Як можна сур’ёзна сцвярджаць, што дзеці, якія вывучаюць замеж­ную мову з першага класа, з’яўляюцца праваднікамі буржуазнай маралі ў нашым грамадстве?! Я таксама вучылася ў спецшколе...

— А я не пытаюся, дзе вы вучыліся! — закрычала рэдактар. — I пра ва­шу думку ніхто не пытаецца! Не вам павучаць кандыдата навук, дачку вядомага пісьменніка!

— Ах, вось у чым справа, — паблажліва паківала галавою Галіна.— Ну што ж, калі вы лічыце, што мой артыкул перакрые дарогу ў Саюз пісьменнікаў вашаму мужу...

— Вон! — закрычала рэдактар і так стукнула кулаком па стале, што ледзь не перакуліла шклянку з чаем.

Ну вось і ўсё. Трохмесячнае перамір’е скончылася. «Мадам» гэтай выхадкі ёй не даруе. Можна падвесці вынік: у перспектыве — развод і звальненне. Поўны жыццёвы крах. Прыйдзецца пайсці ў які-небудзь кааператыў пячы піражкі. Хоць галава ні пра што не будзе балець. Галіна зноў разгарнула газету. Інтэрв’ю з урачом-алерголагам.

«Праяўленні алергіі носяць самы незвычайны характар, — прачытала яна. — Аднойчы да нас звярнулася дзяўчына, у якой пры сустрэчы з жаніхом адразу ж пачынаўся галаўны боль. Вяселле магло і не атрымацца. Аднак абследаванне паказала, што ў дзяўчыны алергія на французскі адэкалон, якім карыстаўся яе жаніх».

Добра жывём! Галіна адкінула газету. Алергія на французскі адэкалон! Анекдот з доктарскай практыкі. Можа, ёй таксама звярнуцца да дактароў? Можа, і ў яе алергія? Можа, ва ўсіх алергія? Можа, усе канфлікты тлумачацца простай алергіяй? Дарэчы, Ігар таксама цярпець не мог ні французскія духі, ні французскі адэкалон. «Самы лепшы пах — гэта пах чыстага цела», — казаў ён.

Галіна ўспомніла, як упершыню, збіраючыся да яго на спатканне, надушылася «Мажы нуар», і як ён адразу ж прымусіў яе памыць шыю. А яна адчувала сябе так, быццам яе прымусілі адмыцца ад паху кароўніка. Але алергіі ў яго не было. Проста ён адразу ж падпарадкоўваў чалавека, прымушаючы пераймаць свой густ, звычкі, погляды. Ці ты ідзеш разам з ім, ці...

— Чаму ты такі ўзурпатар? — аднойчы спыталася яна.

Яны сядзелі на кухні, вячэралі, і Ігар з абурэннем распавядаў, як нейкі рэдактар прапанаваў яму замяніць аднаго з акцёраў. Маўляў, той не пацягне. I як ён трыма словамі адбіў у яго ахвоту лезці ў чужыя справы.

— А можа, гэта ты памыляешся? — уступілася Галіна за рэдактара.— Можа, ён табе раіў ад шчырага сэрца? Урэшце, кіно — калектыўная творчасць, і твая думка не ісціна ў апошняй інстанцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x