Іна Зуб - Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Іна Зуб - Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1989, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Па-першае, — Ігар спахмурнеў, — работа можа быць калектыўнай, а творчасць — ніколі. А ў нас чамусьці лічаць, што калі ў рабоце прымаюць удзел хоць бы тры чалавекі, дык гэта ўжо калектыў, дзе ўсе аднолькавыя творцы. I таму кожны чыноўнік, трапіўшы працаваць на кінастудыю, механічна прылічвае сябе да творцаў і сваімі ідыёцкімі парадамі пачынае перашкаджаць рабоце. Але за вынік пытаюцца з аднаго — з рэжысёра. I таму, калі я адзін нясу адказнасць, дык і тварыць я таксама хачу адзін. Хай будуць памылкі, але гэта мае памылкі, і за іх я таксама адказваю адзін. I, па-другое, я нікога не узурпірую. Я стаўлю задачы, якія ўсе павінны выконваць. Я дазваляю спрэчкі і абмеркаванні на падрыхтоўчым этапе, але ў час здымак — прабач. Ніякай балбатні. Усё павінна падпарадкоўвацца адной ідэі.

«Якой ідэі?» — падумала Галіна. Калі яго першыя фільмы і сапраўды прываблівалі сваімі ідэямі, дык апошні атрымаўся нейкай бязглуздай меладрамай. Яна яшчэ калі прачытала сцэнарый, здзівілася, навошта ён за яго бярэцца. Але яму, відаць, карцела правесці лета на Чорным моры. А зараз ва Уладзівасток пакаціў здымаць нейкія марскія пагоні.

Галіна пачала праглядаць газету далей, перагарнула старонку і пахаладзела. 3 фотаздымка на яе глядзеў Ігар.

«Ігар Сяргеевіч, вось ужо тыдзень, як вы вярнуліся з Уладзівастока», — прачытала яна і застыла.

Тыдзень, як вярнуўся і дагэтуль не пазваніў! Ну што ж, маўчанне красамоўней за ўсякія словы. Далей так працягвацца не можа! Галіна рашуча зняла трубку і набрала яго нумар.

2

...Яны пазнаёміліся на кінафестывалі. У той дзень у Доме кіно паказвалі яго фільм. Конкурсны фільм быў спрэчны, пра яго шмат гаварылі яшчэ да выхаду на экран, і рэдактар, заўзяты паклоннік кіно, хацеў даць з прагляду падрабязную справаздачу. Яе меўся зрабіць загадчык аддзела навукі і культуры Стась Сянкевіч. Сярэдняга росту, бойкі, рухавы, ён здаваўся маладзей за свае трыццаць два гады, і гэта яго вельмі прыгнятала.

Галіна працавала ў яго аддзеле пасля інстытута другі год і была адзіным чалавекам у рэдакцыі, перад якім ён мог пахваляцца сваёй перавагай у га­дах. Стась быў журналіст «ад бога», але, як гэта нярэдка здараецца са здольнымі людзьмі, нічога не ўмеў растлумачыць і адказных спраў Галіне не даручаў, усё рабіў сам. I таму, калі напярэдадні прагляду яе паклікаў рэдактар і сказаў, што справаздачу будзе рабіць яна, бо Стась вывіхнуў нагу, Галіна ледзь стрымалася, каб не запляскаць у далоні, але радавацца чужому няшчасцю было недарэчна. Праўда, радавацца ёй давялося нядоўга, бо праз гадзіну пазваніў Стась і паведаміў, што гэта ён пераканаў рэдактара паслаць на фестываль яе.

— Ох, і нялёгка ж мне гэта далося,— казаў Стась, яўна набіваючы са­бе цану, — Я тлумачу, што змест фільмаў ты пераказваць ужо навучылася, — ён і слухаць не хоча. Я кажу, што шпаргалку-апытальнік сам табе зраблю, —не згаджаецца. I ведаеш, чым я яго ўзяў? Я спытаўся: «Вось у вас, Алесь Пятровіч, чырвоны дыплом ёсць? Правільна, няма. I ў мяне, і ў намесніка няма. А ў нашай Галачкі ў скураной вокладцы над шклом...»

Але дагаварыць ён не паспеў, бо Галіна кінула трубку. Праз колькі хвілін Стась пазваніў зноў і ўжо дзелавым тонам сказаў:

— Значыцца, так, слухай уважліва. Пачнеш з антуражу. Увядзеш чытача ў атмасферу. Потым сачы за рэакцыяй залы — хто колькі ўздыхае, смяецца, плача. Някепска было б ведаць думку і простага гледача. У прафесіяналаў можаш ні пра што не пытацца — праўду не скажуць, кожны перажывае за сваю кінастудыю. Да рэжысёра трымайся бліжэй, напачатку лепш інкогніта. I толькі калі ўсе пачнуць разыходзіцца, хапай яго за руку, цягні ў які-небудзь закуток і закідвай пытаннямі. Усё ясна?

— Усё, — буркнула Галіна.

— Вечарам чакаю званка. А заўтра ў дзевяць, не, а палове дзевятай прыедзеш да мяне і пакажаш, — закончыў Стась.

Прагляд пачынаўся зранку, аднак, калі Галіна пад’ехала да Дома кіно, людзей каля яго тоўпілася больш, чым перад рэстаранам у святочныя дні. Адно што не ціснуліся ў дзверы, паводзілі сябе спакойна, з зайздрасцю пазіралі на шчасліўчыкаў з запрашальнымі білетамі.

Галіна ўвайшла ў залу і знайшла вольнае месца непадалёк ад праходу ў пятым радзе. Справа ад яе сядзеў немалады грузны мужчына і цяжка дыхаў, абмахваючыся праграмкай.

Мужчына паглядзеў на гадзіннік.

— Нешта спазняюцца,— прабурчаў ён.

Галіна мяльком зірнула на яго. Цікава, хто ён? Можа, варта задаць яму некалькі пытанняў? Але мужчына сам апярэдзіў яе:

— Кажуць, цяжкі фільм атрымаўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Сцэнарый не для кіно [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x