Уладзімір Караткевіч - Чазенія

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чазенія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чазенія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чазенія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чазенія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чазенія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзянісаў маляваў на памяць. Нават фігуркі сям-там крэсліў.

– З хрыбта Санлін плыве толькі дзве рэчачкі. Крыніца Ізюбраў – амаль з-пад Кардона Старога Аленя – і Паляўнічая крыніца ля вашае хаткі.

Ён намаляваў хатку, амаль ля вытокаў Тыгравай.

– Але вы пойдзеце правабярэжжам. Пад хрыбтом Ярай Вады. Там старая сцежка хунхузаў. Пасля – паштовая. Мы ёю карыстаемся. Тут будуць крыніцы, рэчкі. Іх многа. Горская крыніца. Залатая, Япруковая, Мёртвая, Другая Залатая.

– Чаму Залатая?

– Там калісьці прышлыя кітайцы золата мылі. Нямнога. За лета намые чвэрць фунта – яму і досыць... Пасля Падкрыжовая, бо плыве з-пад Крыжовай гары. Убачыце. Высачэзная, чорная. Потым будзе крыніца Лаўжовая, Яром, Папярочная. А далей пойдзе Чорны хрыбет і па ім старая, забытая паштовая дарога. Ад Лаўжовай да хрыбта суцэльныя джунглі... Ліяннікі, вінаград, дзіч, нетры.

Ён круціў ручкай па аркушы, паказваў, якая там дзіч.

– Вы туды не ідзіце. Адразу за Другой Залатой крыніцай пераходзьце Тыгравую – і вось яна вам будзе, хата. Над Паляўнічай крыніцай. Яны там.

Ставіў па хрыбтах кружочкі са сцяжкамі.

– Гэта – кардоны. На іх можаце ўзяць каня... Ну, вось і ўсё. Толькі... будзьце асцярожныя.

Дапытліва паглядзеў на Будрыса.

– Запісвайце, што ўбачыце. Свежае вока – гэта карысна... Яшчэ што... Ага, можа за вамі ўвязацца сабака. Асабліва гэты бандзюга Амур. То, калі патрэбен, бярыце. Ён будзе верны. Сабакі ў нас ведаюць: чалавеку трэба памагаць. А калі перашкаджае – скажыце: "Дамоў". Яны прывучаны слухацца першага слова.

– А чаго таму Амуру за мною ісці?

– Гуляць хоча. Гэта ж усё адно, як дзіця на кірмаш узяць. Бяжыць сабе ды носам чытае. Стр-рашэнна цікава! Ну, і чалавека кідаць не хочацца... Што яшчэ...

Дзянісаў падумаў трохі і раптам палез у шафу. Дастаў адтуль дубальтоўку і пяць патронаў.

– Вось. Закон парушаю, але... Дурэць не будзеце, салідны чалавек, але, можа, на жаль, спатрэбіцца, каб пужнуць сяго-таго... Толькі ўлічыце, стрэл – гэта ў нас НП, надзвычайная падзея. А ўжо стрэл у звера...

– Сам ведаю. I вы мяне ведаеце. А што такое?

– Леапард, – неахвотна сказаў Дзянісаў. – Як тут кажуць, "барс".

– То што іх, хіба няма тут? Ніколі не было?

– Заўсёды ёсць. Сям'я або дзве. Ад трох да васьмі кыцаў. Знаёмыя. Нашы. Смірны народ... Ну, касуляў ядуць, часам япрукоў, драбязу розную. Чалавека баяцца. Зусім бяспечны для чалавека звер. Як убачыць – лататы...

– То нашто стрэльба?

– Ужо некалькі тыдняў робіцца дзіўнае... Яшчэ адзін з'явіўся... Як дурны нейкі. Некалькі замахаў на быдла ля самай базы... А звычайна яны толькі ў вярхоўях Тыгравай ходзяць, паху жылля, як агню, баяцца. Так што вы сцеражыцеся. Удзень – не нападзе. Уначы – не адыходзьце ад агню. Чорт яго ведае, што яму ў дурную галаву стукне! Чужы. Мо з хрыбтоў прыйшоў, мо з Кітая. Непалоханы. Знахабіўся. Галодны, мабыць.

Устаў:

– Добра, хлопча, ідзіце. Разбярэцеся?

– Разбяруся. Дзякуй за ўсё.

– Прабачце, што не вяду. Працы столькі – сплю па дзве гадзіны.

– Ну і я не малы, каб мяне за ручку весці.

Яны паціснулі адзін аднаму рукі. Пасля Севярын выйшаў з хаты і пакрочыў да Тыгравай. Рукзак і стрэльба прыемна ціснулі на плечы. Часам меладычна бразгалі ў кішэні патроны.

VIII.САНАТА ТАЙГІ (СКЕРЦА)

Ля гэтай глухой сцежкі ўвесь час цягнулася нейкая калючая дрэнь. Зробіш некалькі крокаў – і штаны пакрываюцца крупінкамі зялёнага, цупкага насення. Спачатку Севярын праз кожныя колькі там метраў спыняўся і абтрасаў іх (адвальваліся яны лёгка), але потым яму гэта абрыдла, і далей ён ішоў ужо так. Порткі да каленяў былі нібыта ў зялёнай брані. Цяпер яму было ясна, чаму гэтае паскудства толькі ля сцежак. Людзі разносяць на вопратцы. Ён паспрабаваў, ці прыстане насенне да сарочкі. Не, ліпнула толькі да сукна. Значыцца, першапачатковы разлік гэтага пустазелля быў на поўсць жывёлы.

Тайга пераклікалася сумнаватымі і рэдкімі птушынымі галасамі. Птушкам няма чаго было спяваць: набліжалася восень. Дзіўна было шмат чаго не ведаць у лесе. Чалавек ішоў і пазнаваў толькі асобныя дрэвы: цэльналістую піхту, граб, карэйскі кедр, маньчжурскі арэх.

Больш за ўсё было лістоўных лясоў. I прыемна было ісці пад іхняй сакавітай, начыста вымытай дажджом лістотай.

Уся зямля ў зялёным паўзмроку была асыпана сонечнымі плямамі. Як плямістая шкура ізюбра.

I ўвесь час побач мармытала, балбатала, легкадумна смяялася Тыгравая. Сплятала свой голас з галасамі тайгі.

Пазнаваў ён таксама ліпы, дзікія вішні і грушы, язмін і бэз, які рос тут вялікімі дрэвамі. I добра было ўяўляць, якое ж тут дзіва робіцца вясной, калі ўсё гэта цвіце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чазенія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чазенія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чазенія»

Обсуждение, отзывы о книге «Чазенія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x