Уладзімір Караткевіч - Чазенія

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Чазенія» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чазенія: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чазенія»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чазенія — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чазенія», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Якія тоўстыя! Метраў пяць у акружнасці. Якія высокія! Метраў трыццаць у вышыню.

Лётаюць аранжава-жоўтыя кітайскія івалгі. Вялікія. Большыя за голуба. Якая шумлівая цішыня!

...Севярыну пашанцавала. Ледзь паспеў выйсці на добра-такі заржавелыя рэйкі вузкакалейкі – з'явілася дрызіна. Спынілася.

Ехалі трох. Мабыць, рамонтныя рабочыя.

– Куды?

– У Тыгравую.

– Заолаг, ці што? Ходзіце вы ўсё, хлопцы, ходзіце. Работка не дай божа. Па мне, дык лепей кувалдай махаць. I без стрэльбы... А раптам мядзведзь ці яшчэ нешта?

– Не кажы. Яны слова ведаюць, заолагі, – сказаў другі.

Свістаў над дрызінаю вецер. Бы ў калейдаскопе – разгледзець не паспееш – беглі, мяняліся скалы, сопкі, дрэвы.

Калі дрызіна спынілася, адзін з работнікаў раптам палез у патыліцу.

– А можа, не варта яго адпускаць?

– Чаму? – спытаў той, хто вёў.

– Нетры.

– Глупства. Заолагі, яны прывычныя. Не зблукае. Унь, хлопча, пойдзеш напрасткі. Там будзе закінуты "вугольнік" вузкакалейкі. Компас ёсць?

– Унь, – Будрыс паказаў на сонца.

– То ад "вугольніка" на паўночны захад. Толькі так.

Дрызіна памчала. Будрыс пастаяў трохі і заглыбіўся ў зараснікі.

Зялёны цень. Бягучае святло. Шолах лістоты. Глухі рытм сандаляў.

VI.ВЯЧЭРНЯЯ ПЕСНЯ КЕДРА

Сонца пачынала хіліцца да захаду. Доўгія чорныя цені ствалоў ляглі на малахіт лістоты. У твар веяла добрым трапяткім халадком.

Севярын думаў ужо, што ідзе не той дарогай, калі сцежка вывела яго да слупа з прыбітай таблічкай. На таблічцы быў надпіс: "Мяжа".

Трохі прыбадзёрыўшыся, Будрыс паскорыў крок. Часам нібы лёгкі ўздых прабягаў вяршынямі кедраў – водгук брызу.

Хвоя кедраў цямнела, таемна шумела ў залацістай і блакітнай вышыні. Сцежка пайшла з хрыбта ўніз, на дно вялізнай падзі.

Над галавою ў Будрыса, аранжавая ў прамянях захаду, высілася голая Янтунлаза. З хрыбта, на якім ён стаяў, імкнуліся на дно падзі шматлікія ручаіны, рачулкі, крыніцы. З другога, далёкага хрыбта таксама цягнуліся срэбныя ніці. I ўсе яны зліваліся на дне даліны з невялічкай хуткай рэчкай.

"Ага, значыцца, гэтыя начоўкі і ёсць – Падзь. Нішто сабе! Лагчына. Два хрыбты. Мабыць, аж да тых унь гор, злева, чорных ад піхты. А ўправа – да мора. Кіламетраў з сотню па перыметры. Нішто... Жылля не відаць. Толькі унь там дымок, мабыць, егерскі кардон. I унь там, кіламетраў за дваццаць, яшчэ дымок. Ну, а цэнтральны пасёлак? Ён дзе?"

Вось. Амаль пад ім. На самым дне Тыгравай Падзі. Прыткнуўся да рачулкі. Нешта каля дзесяці маленькіх домікаў. Пуні. Яшчэ нешта.

"Што ж, трэба ісці".

Будрыс пачаў спускацца. Адразу стала цяніста і прахалодна. Часам ціха ўздыхалі над галавой кедры. Чаплялася за ногі нейкая дрэнь – ён не ведаў што, ды і не хацеў ведаць: занадта стаміўся.

Калі ён спусціўся на дно распадка, на левым хрыбце ляжаў ужо глыбокі цень, і толькі правы хрыбет чырванеў у апошніх прамянях сонца.

Перайшоў рэчку. Яна была надзіва празрыстая для Прымор'я, і ён зразумеў чаму: уся, разам з прытокамі, ляжыць у лесе. Карані надзейна трымаюць грунт, не даюць дажджам вымываць гумус. Пэўна, у дождж закаламуціцца на гадзіну – і зноў, як сляза...

Вось будыніна ля берага. Лазня. Нейкая пуня. Ля яе дзве машыны грузавыя. Бярвенчатыя домікі. А ото, пэўна, дом дырэктара. "Фізіягномія" ў дома гэткая... адметная.

У двары яго сустрэлі брэхам дзве лайкі. Брахалі і вілялі хвастамі. У такой глушыні чалавек не вораг, але ж... служба. Асабліва старалася адна, белая як снег, з ласкавымі арэхавымі вачыма.

– Не смей, Амур! Свае...

Амур, нібы толькі і чакаў загаду, весела заскакаў вакол Севярына, закруціў хвост абаранкам, пабег наперадзе, бы паказваў дарогу.

Той, хто адазваў сабак, сядзеў на ганку і чысціў стрэльбу. Стройны, невысокі, але моцны. Твар карычнева-румяны. Празрыстыя блакітныя вочы, а ля іх сетка зморшчынак. Малады яшчэ, а зморшчынкі, відаць, таму, што ўвесь час даводзіцца жмурыцца ад сонца і ветру. Харошыя роўныя зубы, прыемная ўсмешка. Пальцы рук нервовыя і спрытныя. Добра ведаюць, што такое зброя.

– Вы дырэктар?

– Так. Чым магу служыць?

Будрыс адрэкамендаваўся. Сказаў аб мэце прыходу.

– Здалёк вы да нас. Дзянісаў маё прозвішча. Захар Іракліевіч. Дык вам хто патрэбен?

– Арсайла. Я яе трохі ведаю. Абяцала паказаць, што тут і як.

– Ведаю. Самастойная такая дзяўчына. Здаецца, з Хабараўска?

– Вы не памятаеце?

Дырэктар усміхнуўся.

– Дакументы глядзеў – усё ў парадку. А так, дзе ж запомніць. Вы не глядзіце, што тут ціха. У мяне сотні людзей бываюць: мірміколагі, арнітолагі, батанікі, паразітолагі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чазенія»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чазенія» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Чазенія»

Обсуждение, отзывы о книге «Чазенія» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x