Якуб Колас - У палескай глушы

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - У палескай глушы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У палескай глушы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У палескай глушы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У палескай глушы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У палескай глушы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лабановіч стаяў шчаслівы, аб чымсі думаў, і ледзь прыметная вясёлая ўсмешка блукала ў яго вачах і на губах.

«Чаму гэта пытала яна пра кнігу? - падумаў Лабановіч. - Ці не палажыла яна чаго туды?»

А гэтым часам панна Ядвіся кралася з другога ходу, каб тайком выняць з кнігі тую паперку, дзе яна напісала: «Мілы... дурань», чаго Лабановіч не агледзеў.

XXX

Прымкнуўшы дзверы кухні з двара, Лабановіч борздзенька пабег да сябе на кватэру праз другі ход, што вёў у школу. Ціхенька ступаючы, падышоў ён да дзвярэй і толькі дакрануўся да іх рукою, як у той жа час панна Ядвіся кулём кінулася ў кухню, каб выскачыць на двор. Але дзверы не адчыняліся. Азірнулася - на парозе стаяў настаўнік.

- Ах, попалась, пташка, стой,

Не уйдешь из сети!

Не расстанемся с тобой

Ни за что на свете! -

спакойна дэкламаваў Лабановіч, не зводзячы з яе вачэй, любуючыся ёю, шчасліва ўсміхаючыся.

А яна і сапраўды выглядала як злоўленая птушка... Неспадзеўкі, пужлівасць, нейкая вінаватая ўсмешка разам адбіваліся на яе твары. Акруглыя цёмныя вочы пазіралі то на дзверы, то на настаўніка. Адна рука яе была сашчэмлена - напэўна, там была тая паперачка з двума словамі.

- Нашто вы замкнулі тут дзверы? - зусім нявінна спытала яна.

- А каб тыя самыя ножкі, што прыйшлі сюды праз школу, не выйшлі праз кухню.

Лабановіч падышоў да яе зусім блізка. Яна неспакойна заварушылася.

- Пусціце мяне!..

- Вы - мая госця і нявольніца. Ніякаму на свеце паляўнічаму не здаралася злавіць такую слаўную сарначку, як мне сёння. Дайце ж хоць наглядзецца мне на яе! - І ён стаў пазіраць на яе.

- Ну, другі раз вы не зловіце мяне.

- А навошта мне лавіць, калі я вас ужо злавіў?

Яна раптам кінулася яму пад рукі, каб уцячы. Але ён крэпка схапіў яе пад пахі і не пускаў.

- Што вы робіце? - з гневам прамовіла яна. - Не смейце дакранацца да мяне!..

- Вы ж самі кінуліся мне на рукі, - сказаў настаўнік і пачуў, як забунтавалася ў ім кроў.

Лабановіч выпусціў яе і толькі трымаў за руку. Яна зноў стала вырывацца. Цёмна-русыя валасы раскінуліся па плячах пышнымі хвалямі.

- Не, мілая палонніца, нічога не будзе - не пушчу!

З распушчанымі валасамі, з залітымі агнём шчочкамі, яна была незвычайна прыгожая, і настаўнік не мог адвесці ад яе вачэй.

- Не, слухайце, - тонам просьбы прамовіла яна, - ніяк я не спадзявалася, што вы будзеце мяне мучыць!

- А вы мяне не мучыце? - спытаў ён і глянуў ёй у вочы. - Выкуп дайце, тады я пушчу вас.

- Я не маю чым плаціць, - сказала яна і адною рукою старалася паправіць свае валасы.

Настаўнік сумыслу раскідаў іх.

- Ах, адстаньце вы!

- Не, не адстану: каб вы ведалі, якая вы прыгожая з распушчанымі валасамі, вы заўсёды і хадзілі б так.

- У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая, - у засмучэнні прамовіла яна.

Лабановічу стала незвычайна шкада яе. Ён выпусціў яе руку, глянуў у вочы.

- Бедная вы, мілая, харошая, слаўная Ядвісечка!

- У, усе вы такія гэрады, тыраны! - з нейкаю нянавісцю прамовіла яна.

Лабановіч хацеў адказаць, што яна памыляецца, але не паспеў. Яна раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы. А ён, як бы апалены маланкаю, стаяў на месцы колькі моманту. Потым, як дзікі звер, кінуўся даганяць. Ядвіся стаяла на парозе, трымаючыся за клямку. Яна была зусім спакойная.

- Калі асмеліцеся пацалаваць мяне, то, клянуся памяццю мацеры, я кінуся пад машыну! - І цёмныя акруглыя вочы яе бліснулі іскрамі гневу.

- Мілая, родная Ядвісечка! Не, не: не буду... А пагуляць мы пойдзем?

- Дурань! - злосна прамовіла яна. Потым ускінула на яго свае добрыя, чыстыя вочы, усміхнулася і знікла за дзвярамі, трымаючы ў руцэ вузенькую паперачку.

Лабановіч вярнуўся ў пакой. Яго рукі і ногі дрыжалі. Ён прысеў каля стала на край канапы і сядзеў, не думаючы ні аб чым. Пасля ўстаў, хістаючыся пайшоў у кухню, выпіў вады. Унутры ўсё кіпела ад нейкага шчасця і радасці.

«Што за дзяўчына! Што за натура! - колькі разоў паўтарыў малады, шчаслівы настаўнік. - Яна любіць мяне!.. Ці ж можна не любіць яе, гэтую лепшую, прыгажэйшую казку Палесся. Ядвісечка!.. Мілая, любая!»

Два старэйшыя вучні, якія рыхтаваліся да экзамену, прыйшлі і сказалі настаўніку, што ўсе ямкі пакопаны.

- Збярыцеся ў школу, я вам скажу колькі слоў і пушчу дамоў.

Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом.

Настаўнік увайшоў, пахваліў дзяцей за работу і сказаў ім:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У палескай глушы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У палескай глушы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У палескай глушы»

Обсуждение, отзывы о книге «У палескай глушы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x