Іван Мележ - Подых навальніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Подых навальніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Подых навальніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Подых навальніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Подых навальніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Подых навальніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Толькі ў арцелі, у вялікай, на ўсё сяло, сямЧ — ратунак. Толькі так збудзем злыбеду — нішчымніцу i галечу. Даб’ёмся такога, што будзе хлеб на стале — i да хлеба будзе! І самі i дзеці адзенемся як людзі. Лягчэй рабіць станем… Іначай не выб’емся! Толькі так: разам усе. Арцеллю.

Апейка снасцярожліва, з-пад броў зірнуў на аднаго, другога — людзі яшчэ нібы слухалі. Нібы чакалі яшчэ чагосьці. Позірк сустрэўся зноў з Васілём: той нелагодна адвёў вочы.

Міканор першы адгукнуўся:

— Адным словам, абстаноўка ясная. Народ па ўсяму Савецкаму Саюзу пайшоў у калгасы. Значыцца, i нам, куранёўцам, пара па таму ж маршруту!

— Aгe! Зразу! — крыкнула Сарока насмешліва.

Андрэй Руды з важным выглядам, павучальна запярэчыў Міканору:

— Ето не так просто: усю Расію, факцічаскі, на новыя рэйкі пераставіць!..

— Расію-то пераставяць! — звонка заявіў Хоня. — От ці Курані павярнуць удасца — ето няясно!

— Няма тут нічого смешнаго! — зазначыў яму Васіль.

— Увесь народ рушыў, зразумеў, дзе яго ратунак, — ірваўся ў бой Міканор. — А мы бачыць нічога не хочам! Не хочам, хаця кажнаму, i сляпому, відно, дзе ўся выгада!..

Апейка адчуў: цішыня зрабілася насцярожанаю. Людзі неспакойна заварушыліся, хавалі позіркі, мужчыны сталі мацней дыміць папяросамі. Васіль Дзяцел хмурна кусаў травінку, унураны, непадступны.

Адганяючы неспакой, як бы стараючыся зноў вярнуцца на вышыню адукаванага, перадавога чалавека, Андрэй Руды філасофскі згадаў:

— Ето шчэ Карл Маркс вучыў: пралетарам няма чаго цяраць, а набудуць яны цэлы свет…

— Карп! Карп той — адно, а тут — другое! — прарвала Сароку.

Рудому не далі выкрыць неадукаванасць Сарокі: завіравала зноў гамонка.

— Дак i ідзі! Набувай! А мы пасядзім, паглядзім, як яно! — вылучыў Апейка нацяты Васілёў голас.

— Ну i — сядзі! А за другіх не кажы! — напаў, нібы загадаў яму, Міканор.

— А я за сябе! — не паддаўся Васіль. — Кожны сам знае!

"Моцны арашок!" — мімаволі падумаў Апейка, бачачы, якой упартасцю гараць Васілёвы вочы.

Калі выгаварыліся, Міканор зноў кінуўся ў атаку — заклікаць не адрывацца ад усяго народа, арганізаваць калгас у Куранях, але яго ўжо амаль не слухалі. Тыя, што былі ззаду, пачалі ціха i хутка хавацца ў цемры, разыходзіцца. Нібыта-Ігнат перабіў Міканора, нагадаў, што час позні, Сарока дадала, што пра такую важную справу цяпер i гаварыць няма чаго; ix дружна падтрымалі, i Міканору, бачылі ўсе, не было нічога іншага, як сесці ні з чым. Але ён не сеў, няўвага людская яго не толькі не астудзіла, a запаліла больш; адужваючы гоман, наперакор тым, што хацелі так сабе разысціся, урэзаў:

— Дак я заяўляю, што хваціць ужэ нам стаяць убаку Штоб з сягонняшняга дня калгас буў i ў Куранях! І хто сягоння гатоў уступіць — няхай тут астанецца i запішацца! А хто не хоча, хто, — Міканораў запал прагнуў нейкіх асаблівых, моцных слоў,— хто проціў народа i мерапрыемстваў савецкай улады — можа ісці дадому, спаць!..

Ён тут жа сам адчуў, што перагнуў, пагарачыўся лішне, але не паказаў нікому гэтага. Усе маглі бачыць: ён сказаў тое, што трэба, i якраз так, як трэба. Гэтых людзей праб’еш хіба інакш — далікатнымі гарадскімі слоўцамі!

Але людзей не прабіла i Міканорава прамова: не зважаючы на тое, што ў яго словах ды i ў самой яго постаці была яўная пагроза, большасць з тых, што сядзелі яшчэ вакол, сталі дружна разыходзіцца, як бы атрымалі адно дазвол.

Надзеў кепку Андрэй Руды, але не ўтрываў, пад шумок некалькіх куранёўцаў зазначыў Міканору, што пагражаць народу — "факцічаскі" няправільна; Міканор заўважыў між ix ціхага, давольнага Андрэевай заўвагай старога Глушака, узлаваўся:

— Дзядзько, хваціць ужэ вашай балбатні! Або пішыцеся з намі, або ідзіце з дарогі!

— Я-то пайду. Але его, так сказаць, не па-бальшавіцкаму!

Андрэй хутка, але хадою пераможцы падаўся за дзядзькамі. Ужо ў цемры ён зноў загаварыў да дзядзькоў, ды Міканор не змог разабраць нічога: Сарока яшчэ раз хацела ўпэўніцца ад Апейкі, што заганяць у калгасы не будуць. За Сарокай сышоў у цемру i Васіль, які сачыў за ўсім трохі зводцалі, недаверлівы, пільны.

Урэшце асталіся каля агніо шэсць гаспадароў: Хоня, Алёша, Зайчык, Грыбок, Міканораў бацька, Хведар крывы ды некалькі цікаўных жанок; між ix асабліва ўпадала ў вочы нейкая ўрачыстая i вінаватая Зайчыха з малым на руках. Міканорава матка глядзела з вечнай трывогай, i спакойная пастава сястры, Хведаравай жонкі, Міканору была як уцеха.

Спачатку больш маўчалі. Было нешта новае ў тым, што чулі адзін да аднаго, была нейкая дзіўная, нязвычная паразумеласць, блізкасць. Было штосьці адзін да аднаго такое, быццам яны сваякі ўжо, браты i сестры быццам. Гэтая блізкасць чулася мацней адтаго, што з вясёлымі надзеямі лез у думкі, у душу клопат, які ў некаторых станавіўся проста-такі трывожнасцю: а як яно там будзе пазней, што выйдзе з усяго гэтага, якое пачынаецца тут парнай, душнай гэтай ноччу. Недарэмна такі задуменны сядзеў крывы Хведар, ашчаперыўшы выслізганую мыліцу, недарэмна так сціснуты былі бяскроўныя губы ў Зайчыхі. Ды i Зайчык быў не такі вясёлы, як хацеў здавацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Подых навальніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Подых навальніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Подых навальніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Подых навальніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x