Іван Мележ - Подых навальніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Подых навальніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Подых навальніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Подых навальніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Подых навальніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Подых навальніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я хачу сказаць шчэ гipa віцінараў,— амаль тым жа тонам загаварыла яна. — Папярэдні чалавек казаў пра ето, i вельмі правільно. Калі ў нас няма віцінараў, то скаціна можа i захварэць i падохнуць, а па-другое, мы самі можам захварэць ад скаціны. Папярэдні чалавек казаў, што багато кароў хварэе сухотамі. Я сама магу сказаць, што ў нашым саўгасе каровы захварэлі сухотамі, дак ix узялі на лячэнне. А хто знае, што ў еялян каровы не сухотныя? А цераз малако хвароба можа перадацца ўсім… Трэба шчэ паглядзець на еялянак, бо ўсе прадукты ідуць цераз рукі жанок. Наша еялянка цёмная, яна шчэ мало знае, як культурно карову падаіць i як свінню выкарміць. Куды яе можно i куды не можно пушчаць. Таму свіння ў сяле есць тое, што не трэба, i ў ёй заводзіцца трыхіна. І ето ўсе ідзе рабочым, i рабочы не знае, што есць сало з трыхінаю!.. Трэба, кеб еялянка була граматнай i культурнаю!.. І от я шчэ хочу сказаць сваю думку пра тое, што ў нас няма навучання па сельскай гаспадарцы. У нас е пачатковая школа, патом сямігодкі i розныя тэхнікумы, а такой асаблівай навукі па сельскай гаспадарцы для тых, хто робіць, няма. І от трэба було б адчыніць такія школы, штоб i еяляне i калхознікі вучыліся. Бо раней яны вучыцца не маглі. А вучыцца трэба i нам!..

Яна сышла расчырванелая, уся яшчэ поўная хвалявання. Ужо за яе спіной устаў Чарвякоў, аб’явіў, што ранішняе пасяджэнне канчаецца. Апейка стаў чакаць Анісю ў праходзе, яна памкнулася да яго ўзрадаваная.

— Ой, мабуць, нагаварыла я? — зіркнула Аніся на яго, ледзь пайшлі.

Апейка супакоіў.

— У цэлым — добра "нагаварыла". Талкова.

— Як пабачыла, сколькі глядзіць народу, дак сэрца бы зайшлося! Забула усе!.. — У вачах былі i перажыты страх i радасць. — Не помню, як i пачала!.. А патом якась смялей стало.

— Да таго, што нават са старшынёй СНК у спрэчку ўступіла!

— Aгe! Я хіба хацела?..

У вестыбюлі ix чакаў Башлыкоў. Аніся i яму павінавацілася: ой, мабыць, нагаварыла. Башлыкоў адвёў вочы.

— Асобныя думкі былі правільныя. Але тое, што вы, па сутнасці, выказаліся супраць нашых тэмпаў, вядома, падтрымаць нельга.

— Ну от, я казала!

— Слухаючы вас, можна было падумаць, — Башлыкоў зірнуў на Апейку, нібы чакаў згоды, — што ў нас няма растлумачальнай работы. Што мы — не турбуемся пра якасць калгасаў…

— Я казала, не трэба було мне паручаць!

— Адна рэч, — нібы не чуў Башлыкоў,— выступленне дома, сярод сваіх. Дзе ўсім вядома сапраўднае становішча, а другая — на сесіі. Дзе ты ўжо выступаеш ад імя раёна, перад рэспублікай. "Маленькая" розніца!.. У прынцыпе — трэба было гаварыць тое, што падрыхтавана было, абмеркавана!..

— Па-мойму, яна i так сказала талкова, — заступіўся за Анісю Апейка.

Аніся шчыра прызналася Башлыкову:

— Я, як выйшла, усё забыла! Усё пайшло іначай!

Башлыкоў прамаўчаў ёй, уважліва ўгледзеўся ў Апейку.

— Тут, відаць, Іван Анісімавіч даў накірунак, — пранікліва прамовіў ён. — Вельмі знаёмыя некаторыя ўстаноўкі.

— Ну, гэта ты дарэмна, — нахмурыўся Апейка. — І на выступленне дарэмна нападаеш. Выступленне — разумнае. І з фактычнага боку, i — з палітычнага, — з націскам сказаў ён апошняе слова.

За абедзенным сталом Аніся то знарок смяялася, то шчыра трывожылася: нагаварыла! Добра, што Башлыкова пазвалі знаёмыя i ён абедаў за другім сталом: Апейка вясёлымі жартамі падвясельваў чулага прамоўцу. Ды i сяброўка яе памагала: ну, калi б i не так нешта сказала, ёсць бедаваць чаго! Толькі таго i гора!..

Анісі давялося яшчэ пачырванець пад самы канец вячэрняга пасяджэння, калі дакладчык выйшаў да трыбуны з заключным словам.

— Некаторыя таварышы, выступаўшыя ў спрэчках, — казаў Галадзед, — пры цэлым шэрагу правільных з ix боку заўваг у сваіх прамовах дапусцілі шэраг прынцыповых памылак… Кой-хто з выступаўшых прамоўцаў спрабаваў так паставіць пытанне, што трэба наперад адбудаваць сельскую гаспадарку, а тады будзе лепш развіваць i прамысловасць. Адна сялянка тут сказала, што калі мы пабудуем спачатку сельскую гаспадарку, то ў нас будзе i мяса, i масла, i г. д., што мы зможам іэтыя прадукты вывозіць за межы, атрымоўваць ірошы, за якія можна будаваць добрыя квагэры, i г. д. Такая пастаноўка пытання прынцыпова няправільная. Камуністычная партыя зусім выразна i правільна паставіла пытанне, што толькі на базе высокай тэхнікі i культуры, на базе машынізацыі сельскай гаспадаркі можна мець сапраўдны яе ўздым…

— От, я знала! — ціха прамовіла Аніся.

Апейка паціснуў ёй руку, супакоіў. У думках запярэчыў Галадзеду: "Дык хіба ж яна супраць гэтага выступала! Яна казала ж, што для таго, каб хутка расла прамысловасць, трэба, каб i сельская гаспадарка не была ў заняпадзе. Добра вялася. Правільна казала!"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Подых навальніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Подых навальніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Подых навальніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Подых навальніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x