Іван Мележ - Подых навальніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Подых навальніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Подых навальніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Подых навальніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Подых навальніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Подых навальніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сёлета мне прыйшлося гаварыць з дзядзькамі з Урала, — пявуча, лагодна апавядала прыгожая з твару, паўнаватая жанчына ў чырвонай касынцы, Анішчанка. Апавядала, абапершыся аб трыбуну локцямі, падаўшыся ўперад, пасміхваючыся, так спакойна i вольна, нібы гаварыла з сяброўкамі. Было відаць, што за трыбунай не першы раз i рада гаварыць. — Гаманілі мы, i я пыталася ў ix: як — пыталася — на Урале будуюць камуны i калгасы. Яны гаварылі мне: "Цётка, калі б вы пабачылі нашы камуны, якія былі арганізаваны дзесяць гадоў назад, дак вы не сказалі б, што гэта была сялянская веска. Зараз там жанчыны амаль што не работаюць на полі. Мы ўсё абрабатваем — казалі — машынамі, а жанчыны даглядаюць толькі быдла. У нас — хваліліся — добрае стада свіней, кароў i дробнай скаціны. Дак чаму б i нам, таварышы, на Беларусі не арганізаваць так сельскую гаспадарку?!. Некаторыя дзядзькі нам i сёння яшчэ кажуць, што ў нас не можна будаваць калгасы, бо там балоты, там горы. Там — тое, там — другое. Я думаю, што можна ў нас на Беларусі ўсю землю выкарыстаць, на сто працэнтаў… Таварыш Галадзед расказваў тут пра Асінбуд. Дзе ж вы бачылі, штоб у старыя часы ўздумалі на балоце будавацца?.. Мы самі нядаўна туды ездзілі, на экскурсію. Дак бачылі, што на гэтым балоце, якое займае пяць тысяч гектараў, можна ўжо не толькі торф здабываць, але ўжо i трактар пусціць. Там так добра землю асушылі, што мы хадзілі амаль не цэлы дзень i не маглі налюбавацца!..

Разумна, збалела непакоілася яна пра сялянскую бяду: бясконцыя пажары, няшчасныя пагарэльцы.

— Дзядзькі будуюць добрыя хаты, — шчыра бедавала i сама, — але будуюць так густа, што між імі i аршыну дзецца няма куды. Лепяць хаты адна каля другой, i што ж выходзіць? Дах саломай накрыем, — ад адной іскры гарыць уся веска. Часам баба жару прынясе сабе ад другой цёткі, а то ў свірані самагонку пачнуць гнаць — i так бывае. Селянін гаруе, будуецца, а за дзве гадзіны ўсё дабро яго гіне!.. Я думаю, калі пяройдзем на калгасы, тады зробім з нашых гор чарапіцы i будзем хаты крыць не саломаю, a чарапіцаю. Тады не будзем гарэць штогод. І дабро не будзе гінуць, i лес трапйчь не будзем попусту…

Стрыманы, здавалася, педантычны Некрашэвіч, што гаварыў паважна, роўна, як на лекцыі, нібы тлумачыў тую частку даклада, дзе Галадзед казаў пра дзейнасць некаторых "спецаў". Буйны рост сацыялістычнага будаўніцтва завастрае класавыя супярэчнасці, i гэта ў выніку, тлумачыў Некрашэвіч, прыводзіць да ўзмацнення нацыяналістычных i праваапартуністычных тэндэнцый. Нацыяналістычныя тэндэнцыі, казаў прамоўца, маюць у Беларусі розныя формы: беларускі нацдэмакратызм, яўрэйскі, польскі, расійскі шавінізм. У наш час, калі ворагі розных колераў кансалідуюцца на агульнай платформе шкодніцтва, — а гэта ў нас, як сказаў таварыш Галадзед, мае месца, — павінна быць узнята самая жорсткая барацьба з усякай варожай пралетарыяту ідэалогіяй. З асаблівай увагай тлумачыў Некрашэвіч шкоду так званых "лаяльных", бо "пад маскай лаяльнасці гэтыя асобы могуць каваць самыя варожыя для пралетарыяту ідэалогіі". "Лаяльных" трэба пільна выкрываць, бо з адкрытым ворагам лягчэй ваяваць, чым са скрытым. Некрашэвіч заявіў, што такіх "лаяльных" у Беларусі, безумоўна, многа; але калі пачаў тлумачыць характар "лаяльных", то выйшла, што "лаяльным" можна абвясціць любога, хто буркнуў, што мала мяса, мануфактуры ці — няма табакі. Усё ж, хоць Некрашэвіч не падаў ні аднаго факта, Апейка слухаў яго востра: тое, што ён даведаўся з паведамлення пра выкрыццё "Саюза вызвалення Украіны", быццам падмацоўвала Некрашэвічавы тлумачэнні, прыдавала ім грознага сэнсу, тым больш што пад канец Некрашэвіч багата гаварыў пра такую "лаяльнасць", як нацдэмакратызм, пры згадках пра які Апейку заўсёды прыходзілі трывожныя думкі пра Алесеў лес.

2

Адзін за адным да трыбуны ішлі людзі з розных раёнаў i акруг, — яны нібы далучалі яго да тых палёў, краёў, якіх ён не бачыў, але якія бачыць яму вельмі хацелася. Апейка пільна сустракаў кожнага новага прамоўцу; яго ўвага была асабліва вострая адтаго, што ён не проста назіраў, што робіцца ў нязнаных краях, — ён шукаў, ён хацеў уведаць, што робіцца ў другіх, каб лепш зразумець сваё, тое, над чым столькі думалася i што яшчэ не ва ўсім было добра высветленае.

Амаль з кожным прамоўцам шырылася шматгалоссе вялікага жыцця. У гэтым шматгалоссі былі разам i святочныя паведамленні пра зробленае, пра тое, што "бядняк i серадняк ужо асазналі карысць калектывізацыі", i голая — з гаркатою, з болем — трывога, што ў новых арцелях у мястэчку "сядзяць без хлеба i бульбы"; што батракі не атрымліваюць норму хлеба; за клопатам, што слаба ідзе змаганне з цемраю, асабліва сярод жанчын, увайшоў у залу клопат пра тое, што цяжка распаўсюджваць трэцюю пазыку індустрыялізацыі. Селянін гаворыць: "Мы ўсё даём, даём, a ў нас нічога няма", — не бачыць — бяда — таго, што робіцца за вёскай. Работніца з Мазыра, чарнявая, з тонкай, доўгай шыяю, у гімнасцёрцы, — спачатку няёмка, збіваючыся, потым смялей, шчыра — падзялілася скрухаю: трэба многа, старанна працаваць, a работніцы не могуць, бо няма сілы. "Калі б нам далі магчымасць даставаць прадукты па таннай цане!" Малады, з рашучым, хударлявым тварам: усё точанае, рэзкае, з рашучым, нелагодным голасам, старшыня райвыканкома паставіў рубам пытанне: чаму дасюль не спыняецца знішчэнне жывёлы! Пра якое многія гаварылі яшчэ два-тры гады назад! Сам дзелавіта, дакладна выкрывае прычыны: першая — дасюль не вырашана пытанне пра кармы — жмыхі, караняплоды i гэтак далей. "Было багата размоў,— гаварылі, пісалі,— аднак канкрэтна ў нашых саўгасах i калгасах яно ўсё яшчэ не вырашана!.." "Другая прычына — гэта тое, што зараз, пры аб’яднанні ў калектывы, некаторыя сераднякі стараюцца збыць жывёлу, хочуць ліквідаваць сваю маёмасць, атрымаць грошы i гэтымі грашыма ўнесці пай…" Нелагодным, заклапочаным голасам не параіў, патрабаваў: трэба паставіць справу эканамічна, палітычна, тэхнічна так, каб жывёла ў нашай краіне не иамяншалася ні ў якім разе!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Подых навальніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Подых навальніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Подых навальніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Подых навальніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x