Іван Мележ - Подых навальніцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Мележ - Подых навальніцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Подых навальніцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Подых навальніцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Подых навальніцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Подых навальніцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У зношаных, разбітых ботах, у мокрай паддзёўцы, нязграбны, з пласкаватым, пакляваным тварам, на якім у белых брывах, на шчэцці барады трымаліся кропелькі вады, глядзеў ён на поле, абводзіў яго позіркам i цешыўся: недарэмна хадзіў, дабіваўся i ў сельсавеце, i ў раёне! Дабіўся! Думка пра гэта ўлівала ў яго радасць, гонар за перамогу сваю, за сябе. На вочы трапілася былая Васілёва палоска, згадаў, як ці вельмі даўно сутыкнуўся тут з Дзятлам Васілём, як той, калі папярэдзіў яго, што зямля адыдзе пад калгас, нахабна гаварыў з ім, са старшынёй калгаса, як здзекліва проста адштурхнуў, пайшоў араць далей. Варухнулася злое: яшчэ i тады, калі ўжо камісія ўзялася ўпарадкоўваць, хацеў павярнуць па-свойму! Гразіўся, што скардзіцца пойдзе, — няхай ідзе, няхай ходзіць, пакуль не надакучыць! "Няхай бачаць, чыя сіла! — падумаў, прыгадваючы, колькі яшчэ працівілася яму. — Няхай знаюць!.. А то, сколькі ні гавары, як не чуюць нічого!.. Няхай знаюць!.."

Ён глядзеў ужо на поле не як на звычайнае поле, а як на нейкую пазіцыю, адваяваную ў тых, хто несумленна захапіў яе, хто думаў утрымацца на дарозе.

"Пазіцыя, — думаў ён, цешачыся сваёй перамогай пановаму. — Пазіцыя i — вельмі важная пазіцыя, якая багата перамяніла ў становішчы абодвух бакоў! Якая многіх заставіць задумацца сур ёзно, што жыццё паварочвае на сто восемдзесят градусаў!.."

Міканор падышоў да самай Васілёвай паласы, цвёрда ўціскаючы ботамі рунь, пераступіў яе ўпоперак, ступаючы, вылучыў з мокрай шэрані наперадзе яшчэ дзве зялёныя паласы, рашыў раптам: "Пераараць зразу ж, штоб не карцело пасеянае! Штоб зразу знаку не було ніякаго! Ніякаго знаку i ніякай надзеі тым, ад каго адрэзалі!" З гэтай хвіліны Міканор пазіраў на поле ўжо з практычнай клопатнасцю: разважаў, дзе i што лепш пасеяць. "Там — клін жытні… А тут, паўз дарогу, — ячмень… А туды, к балоту, — картоплю. Картопля там заўсягды радзіла…" Думаючы гэта, ён быццам бачыў ужо, як зелянее шырокім прасцягам калгаснае жыта, як каласіцца, варушыць вусамі, даспяваючы, ячмень, як радамі бяжыць да балота, да лесу бульба…

Ішоў, мяў разношанымі, стоптанымі ботамі мокрую, чэзлую пожню. Ішоў шырокім крокам, цвёрда, гаспадаром. Пераможна глядзеў на саламяныя стрэхі, што выходзілі насустрач…

У той дзень Васіль дапаў да Юравіч. Да апошняга дня, хоць i няпэўна, Васіль спадзяваўся, што, можа, пераменіцца яшчэ што-небудзь: вельмі ж цяжка, амаль немагчыма было згадзіцца, прымірыцца думкамі, што зямлі, адзінай добрай зямлі няма ўжо i не будзе. З нецярплівасцю чакаў разам: якую ж, калi на тое, удзеляць замену; без зямлі, казалі ж, пакінуць не павінны. Дачакаўся: з добрай ласкі суседа, Міканора, удзялілі такую, што i глядзець не хацелася: ледзь не адзін пясочак…

Бядуючы, грозячыся, што так не папусціцца, што таксама ведае законы, Васіль кідаўся думкамі: што рабіць, куды падацца, каб заступіліся, памаглі. Добра вядома было, што ў сельсавет няма чаго i сунуцца: там Гайліс ды Міканор — уся ўлада. Думкі разважна i абнадзейліва вялі ў раён, да самога Апейкі, які, чым больш разважаў Васіль, бачыўся яму адзінай, жаданай надзеяй.

Калі хмурным, дажджыстым ранкам у свіце, у лапцях, унураны, невідучы, імкліва рушыў слізкаю грэбляю, пустым ветраным шляхам, Васіль, перабіраючы ў думках крыўды, якія прыбівала да яго двара няскладнае жыццё, якія рабіў яму Міканор, не чуў роспачы. Думкі гэтыя палілі менш, як апошнімі начамі i днямі, ён думаў пра крыўды з адчуваннем дужасці, з настроем дзейным, гатоўнасцю адолець, змагчы ўсё. У ім было такое адчуванне, быццам крыўды гэтыя не такія непадатныя, не вечныя. Ён рушыў цвёрда i ўпэўнена. Смелаю была не толькі хада яго, смелымі былі яго думкі; ён яшчэ дарогаю рэзаў разважна i гнеўна Апейку: "Так ето буць павінно? Па савецкаму ето закону?!" Захоплены сілаю гэтых слоў, ён загадзя, нецярпліва радуючыся, бачыў, як Апейка ціха, згодна казаў: "Не па закону! Не павінна так быць!" Зрэдку, праўда, брала i ў гэтай дарозе Васіля апаска, што Апейка можа стаць на бок Міканора i Гайліса, але Васіль сам гнаў гэтыя маладушныя думкі. Не хацелася, каб яны i чапляліся.

Хутка, цвёрда кіраваў ён шляхам. Але калі падышоў да аблезлай цэркаўкі, калi стаў спускацца з гары, калі падступіў да колішняй воласці — выканкома, у якім блізка, блізка ўжо чакала сустрэча з Апейкам, ад якой залежала цяпер жыццё, Васіля апанавала паганая кволасць. У грудзях пачуў брыдкі, трывожны халадок, сама сабой, хоць ішоў з гары, пачала цяжэць, прыцішвацца хада. Перад будынкам воласці i зусім захацелася стаць, сесці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Подых навальніцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Подых навальніцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Подых навальніцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Подых навальніцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x