Васіль Быкаў - Мёртвым не баліць

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Мёртвым не баліць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвым не баліць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвым не баліць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мёртвым не баліць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвым не баліць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шырэй крок! Ні чарта тут няма! — упэўнена кажа ён.

Я стараюся крочыць хутчэй. I раптам усё ва мне абрываецца. Грымотны выбух, здаецца, расколвае неба. Знячэўку я прысядаю, ускінуўшы да галавы локці. Нешта са свістам праносіцца ўгары. Наперадзе ж чорная рваная пляма на снезе і пыл. Воблака яго, хутка радзеючы, сцелецца ў полі.

У наступную секунду я азіраюся. Ззаду ўсе ляжаць, але быццам усе жывыя. Прыніклі да зямлі і анямелі. А танкіста няма. На тым самым месцы, дзе ён толькі што быў, вывараціны мёрзлай зямлі і груды снегу.

Мяне абдае сцюдзёным потам. Чамусьці набіраецца поўны рот горкай сліны. Наўкола робіцца ціха-ціха, і ў гэтай цішы аднекуль з-за балкі ад саўгаса даносіцца далёкая кулямётная чарга.

Першай ускоквае з долу Каця. Зноў, як і некалі ў хаце, яна рашуча, па-мужчынску лаецца.

— Растакую вашу маць!.. Куды завёў? Куды ты нас завёў, сволач!

Капітан паднімаецца на адно калена і стаіць, увабраўшы галаву ў плечы.

— Маўчаць! Упярод! — сваім басам заглушае ён крык Каці. — Вы, упярод!

— Ах, я ўпярод! Мяне гоніш. А табе боязна? Не хочацца паміраць? Малых дзетак шкада? Ласкавай жоначкі?..

Сахно, сцяўшы сківіцы, грозна чакае. Каця крычыць. Я адчуваю, што, па справядлівасці, ісці першым цяпер трэба мне. Толькі ад страху баўлю час. Мне трэба загад. А загад ён аддае Каці. I, відаць, не мае намеру яго мяняць.

Не зводзячы здзічэлага позірку з дзяўчыны, ён дрыготкай рукой вырывае з кабуры пісталет.

— Гад ты! Душагуб! Думаеш, я баюся? За сябе дрыжу? Даганяй, гад! — крычыць Каця і раптам зрываецца з месца.

Бягом яна абмінае мяне, дасягае варонкі і без секунды развагі кідаецца далей. На шэрым, затрэсеным зямлёй і гараю снезе пралягае роўны шнурок яе свяжутка-белых слядоў.

Нейкі час мы яшчэ стаім, не ў стане адолець страхавітай нерашучасці. Але вось з саўгаса зноў грукоча даўжэзная, настойлівая чарга. Некалькі куль угары віскліва прарэзваюць паветра. Гэта надае жвавасці, і мы ўраз подбегам рушым з месца.

Я зноў напружваюся, стараючыся як мага раўней ступаць у Каціны сляды. Пад кулямётны строкат дабягаем да неглыбокай варонкі. Тут мін няма. Але тут горш, чым на снезе. Тут вее не магчымай, а ўжо рэальнай смерцю. Смерцю таварыша. I тое, што пагібель трапіла другому, а не табе, цяпер ужо не абнадзейвае. Пад нагамі нейкі шкумат вопраткі, збоч з снегу жахліва тырчыць костка — крывава-белая на земляной шэрасці. Зводдаль, адкінуты выбухам, валяецца чорны танкавы шлем. Гэта ўсё. Іншае расхрыстана, расшкуматана мінай і разматляна з зямлёй і снегам.

Але Каця, бадай, ашалела. Што яна робіць? Без палкі, не разбіраючы дарогі і нават не азіраючыся, яна хуткім крокам і подбегам, без усялякай асцярогі шыбуе па снезе да недалёкага ўжо кургана. Быццам ёй вядома, што там канец міннага поля. Сахно нешта крычыць ёй, але яна нават не азірнецца. I мы ідзём па яе слядах. Мы мусім ісці. Заміраючы сэрцамі. З дрыгоццем у нагах. Кожную секунду чакаючы выбуху.

I здараецца цуд. Каця падбягае да кургана. Спыняецца, павяртаецца да нас і стаіць. Ва ўсёй яе маленькай постаці — дакор і выклік. Па полі ад нас, нібы з пагібелі ў жыццё, цягнецца слабенькі і выратавальны ланцужок слядоў.

Неяк незразумела павесялеўшы, я прыбаўляю кроку і неўзабаве даганяю яе. Ззаду спяшаецца немец з Юркам на спіне. Ён добра ўходаўся і аж хістаецца. Відаць, знарок адстаўшы, ззаду за ўсімі бяжыць Сахно.

— Размініравана! Куды далей? — супакоена, але з рэшткамі нядаўняга гневу кажа Каця.

I мне чамусьці няёмка глядзець на яе счырванелы, змораны твар. Вядома, мы вінаваты перад ёю. Перад яе смеласцю і яе безразважнасцю, якім цяпер абавязаны жыццямі. Але ў тым не хочацца прызнацца нават сабе. Лепш за ўсё вытлумачыць неразумным жаночым капрызам. Гэта дазваляе захаваць наш гонар.

Хвіліну мы стаім ля яе. Немец з-пад Юркі стараецца зірнуць наперад. Юрка ніцма ляжыць на яго шырокай спіне. Шэры твар сябра павернуты набок. Вочы ледзь-ледзь прыадплюшчаны.

Тым часам падбягае нахмурана-зацяты, увесь увасабленне вайсковае ўладарнасці, Сахно. За пяцьдзесят крокаў ён спыняецца і сарваным голасам крычыць:

— Васілевіч, упярод!

Так. Цяпер нічога не скажаш. Цяпер павінен ісці я. Капітанава бязлітаснасць поўнаю мерай перадаецца мне. Я пайду.

Толькі куды — упярод?

Пляскаты пагорачак ад кургана паката загінаецца ўніз. З саўгаса нас ужо не відаць. Крыху ўбаку і ззаду, у неглыбокай доўгай нізінцы, пралягае насып чыгункі. У ім чарнее круглая адтуліна трубы.

— Упярод! — з пісталетам у руцэ люта патрабуе Сахно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвым не баліць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвым не баліць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мёртвым не баліць»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвым не баліць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x