Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што такое? Што з табой?

— Бацьку… ноччу… забралі…

Касцы знерухомелі, бліжнія моўчкі ўторкнулі ў пожню косы, дальнія яшчэ дакошвалі рады, але па адным ішлі да ельніку — ужо зразумелі, што сталася. Лявона Багацьку? За што?

Неяк супакоілі хлопца, нядружна, напаўсілы дакасілі да снедання, хоць болей сядзелі, курылі, скупа выказвалі рознае. Некаторыя цвярдзілі: памылка, ужо Лявона не возьмуць, бо ён жа не вораг, не ўрадзіцель, ніколі не ішоў напроціў, некалі пацярпеў за Савецкую ўладу. Ясна, што тут недагляд, памылка, каму трэба, разбяруцца і праз дзень-другі выпусцяць.

Калі Пятрок прыплёўся з касою дамоў, Сцепаніды ў хаце яшчэ не было, не прыйшла яна і ў полудзень, і ён не ведаў, куды яна знікла, па якой патрэбе. Здарэнне з Лявонам збянтэжыла ўсіх, бы аглушыла, людзі не ведалі, што думаць і што рабіць. З паўдня Пятрок на касьбу не пайшоў — у яго апусціліся рукі, зноў жа ён надта трывожыўся за Сцепаніду, думаў: хоць бы не забралі і яе.

Сцепаніда прыбегла надвячоркам — задыханая, спатнелая, без хусцінкі на раскудлачанай галаве, у прапацелай паркалёвай кофце — аказалася, яна ўжо збегала ў мястэчка, у райкам, міліцыю, дазнавалася, завошта — Лявона? Ды марна. Ніхто ёй не сказаў нічога, усе ваўкавата маўчалі, яна пасварылася са старшынёй выканкама Капустай, якога прасіла заступіцца, ды той сказаў — не. На падворку стомлена ўпала на прызбу, паныла адказала на ўзрушаныя Петраковы пытанні і пасля роздуму, трохі супакоіўшыся, аб'явіла:

— Нада збіраць подпісы.

— Якія подпісы? — здзівіўся Пятрок.

— За Лявона. Што ён свой, бальшавік, не ўрадзіцель.

Пятрок падзівіўся, падумаў.

— А тады што?

— А тады падаць у НКВД. Хай паглядзяць.

Той жа вечар у Феньчыным сшытку пісала нешта старонках на трох і, прыхапіўшы хімічны аловак, пабегла ў Выселкі. Хутка мелася прыйсці з пашы карова, трэба было даіць, а гаспадыня знікла да поўначы. Аббегала ўсе двары ў Выселках, вярнулася ноччу маўклівая і ўзрушаная і, што-нішто зрабіўшы па гаспадарцы, павалілася спаць. Пятрок таксама лёг позна, хоць назаўтра планавалі расчаць новую лугавіну за ельнікам, ісці туды было няблізка, уставаць трэба было яшчэ раней. Падняўся, як толькі пачало днець, толькі засінелася неба на ўсходзе, а Сцепаніды ўжо не было, пабегла ўжо. Карову мелася выгнаць Феня, але Феня так салодка спала, што Пятрок памарудзіў браць касу, выгнаў карову сам. Але ж адчуваў, што гэта непарадак, гэта разарэнне для гаспадаркі, калі ад яе адцуралася гаспадыня.

І праўда, што адцуралася. Якіх дні тры Пятрок яе быццам не бачыў на хутары, толькі мільгне дзе, ранкам ці ўвечары, а так усё на нагах. Аббегала тры вёскі і, праўда, назбірала нямала подпісаў, — Лявона шкадавалі, быў ён чалавек свой, памяркоўны, не злосны і не помслівы. Ніхто не мог паверыць, што ён вораг ці які ўрадзіцель. Людзі не разумелі, завошта яго ўзялі ў такі час, пакінулі калгас без кіраўніцтва. Праўда, кіраваў гаспадаркай брыгадзір трэцяй брыгады Аўтух з Заграззя, і дзіва — чалавек, які быццам няблага ладзіў са старшынёй, ніколі быццам з ім не сварыўся, падпісаць хадайніцтва за Лявона адмовіўся: «А скуль я ведаю, урадзіцель ён ці не. Калі органы ўзялі, дык нешта знаюць». Сцепаніда не дужа ўгаворвала, раззлавалася, абазвала яго ваўкалакам, як часам звалі Аўтуха па злосці, і пабегла цераз лес у раён.

Адтуль яна вярнулася не хутка, ужо гналі з пашы кароў, і Пятрок толькі прывалокся з касьбы, здавалася, сам без рук і без ног, стомлены і злосны — на жыццё, жонку, работу. Маўкліва адкроіў лусту сала з кубёлка, адламаў кавалак калючага, з мякінай, хлеба — дужа хацелася есці, ажно калаціліся ногі ў каленях. І тады ўбачыў на падворку жонку. У панылай знясіленасці Сцепаніда паціху клыпала ад варотцаў, дужа кульгаючы на адну нагу, і ён успомніў: дні два таму жалілася, што баліць пята, мусіць, занозіла дзе — ведама ж, з Вялікадня босая, бегае па палях, пожнях, лясах, а цяпер яшчэ і па вёсках. Сцепаніда павалілася, ледзьве дабрыўшы да прызбы, трохі пасля Пятрок падышоў да яе, коўтаючы ў бяззубым роце цвярдую скарынку.

— Ну што? Што сказалі?

— Во! Вярнулі, — яна кінула на прызбу складзеную ў чатыры столкі паперыну.

— Ай-яй! Што ж рабіць?

— А я знаю?

Яна спрабавала ўстаць і тут жа асела долу — пята балюча нарывала, без кія Сцепаніда ўжо не магла перайсці ў хату. У той вечар яна нават не даіла карову, неяк падаілі Пятрок з дачкой, пасля Пятрок нарваў пад парканам лісця дзядоўніку і абвязаў ім распухлую, гарачую ступню. Сцепаніда стала нязвыкла раздражнёнай, усё ёй было няўлад, яна коратка-злосна гыркала то на яго, то на Феню, але Пятрок разумеў і не крыўдзіўся: ведаў, бяда дабрэйшай не робіць. Ён сам пазаганяў курэй, накарміў парсюка, прынёс суды вады з калодзежа і толькі прылёг на лаве ў сенцах, дзе спаў гэтыя дні, як Сцепаніда гукнула з запечча:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x