Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не, не забуду! Па гроб не забуду. І папомню яшчэ некаторым. Шкада, Лявона няма. Я б яму папомніў! Як ён з бацькі боты здзіраў!

— Лепш бы на тое цяпер забыцца, — памаўчаўшы, сказала Сцепаніда. — І для цябе тожа лепш. Спакайней было б.

— Не-а, гэта ўжо хрэна! Я не забудуся. Я не забудуся, з чыёй ласкі на чужой зямлі гора мыкаў. Я цяпер чаго сюды прыбіўся? — заходзячыся напятай, ледзьве стрыманай лютасцю, гаварыў Гуж. — Думаеш, немцам служыць? Чхаў я на немцаў. Мне трэба расчытацца з некаторымі. З калхознічкамі, маць вашу за нагу! Што тут раскашавалі, як мой бацька на Салаўках канаў.

— Не дужа тут раскашавалі. Работалі.

— За палачкі работалі? Так вам і нада! Нашто было лезці ў калгас? Ты ж за яго агіціравала!

— Лацно было агіціраваць за тое, чаго не знаеш.

— Дык якога жа шыша, не знаўшы, не ведаўшы, палезлі? Як у прорву. Цяпер нажраліся палачак, паразумнелі?!

— Разумныя і тады былі. Але як было жыць? Нагараваліся ў малазямеллі. Што можна было на дзвюх дзесяцінах з дзецьмі?

— А на шасцідзесяці сотках лепш стала? Дзвюх дзесяцін ім мала было? Во цяпер немцы дадуць зямлі, колькі хочаш. Да трыццаці га. Каторыя, канешне, заслужаць. Перад германскай уласцю заслужаць.

— Табе пэўна ўжо дадуць. Заслужыў.

— Мне? А начарта яна мне? Я яе з дзецкіх лет зненавідзеў. Пляваў я на зямлю.

— Завошта ж тады стараешся?

— Ах, якая разумная, гляджу! Усё табе трэба знаць! А хоць бы за тое, што ўладу далі. Дзеля ўлады! Я ўсю жысць быў падначалены, малы чалавечак. Усяго бойся. А цяпер у мяне ўласць! Поўная. Я ж цяпер для вас вышэй, чым сельсавет. Вышэй, чым райкам. Чым саўнаркам нават. Я ж магу любога, каго хочаш, стрэльнуць. Мне ўсё давяраюць. А магу і наградзіць. Вось табе што нада? Карова нада, немцы схарчылі? Будзе карова! Заўтра прывяду. Парсюка? Таксама. Каня няма? Заўтра з Выселак двух прыганю. Адбяру і прыганю. А ты думала?

— Нам адабраных не трэба.

— А я табе і не дам. Ты ж враг! Враг Германіі. Думаеш, я не знаю, чыіх рук не мінула тая вінтовачка? Дарма дуракі-немцы на нямка спісалі! Я пагадзіўся, думаю: хай! А сам імею ў віду. Я яшчэ тут пашурую. У адным месцы. Знаеш, у якім!

Ён амаль крычаў гэта, утаропіўшыся ў яе бязлітасным пільным позіркам, і яна сумелася, першы раз за гэту сустрэчу, думаючы: каб цябе разарвала, халуй нямецкі! Але сапраўды было ніякавата на душы, здавалася, ён ведаў нешта, нібы сам падгледзеў ці, можа, даказаў хто. Хоць розумам яна пераконвала сябе, што нічога пэўнага ён ведаць не мог. Палохаў? Выпрабоўваў? Можа быць, хоць і ад таго ўсё роўна было пагана.

— А во Пятрок разумнейшы за цябе, — памаўчаўшы і трохі паспакайнеўшы, сказаў Гуж і ўскочыў ад стала. — За самагон узяўся. Правільна! Толькі хай не здумае ад мяне таіцца. Галаву адкручу і скажу, што безгаловым радзіўся. Выменяў змеявік на скрыпку і думае ўтаіць. Не ўдасца: у мяне агентура!

У сенцах затупалі крокі, расчыніліся дзверы, цераз парог пералезлі даўгалыгі Каландзёнак і меншы, плячысты Недасека.

— Ну што?

— Нідзе нетуці! — віскнуў Каландзёнак.

Недасека спярша зрабіў вялікую заклапочанасць на твары і, памяркоўна паводзячы рукой, пачаў тлумачыць:

— Абшарылі гэта, счытай, скрозь. І ў пуні, і ў асеці, і ў хляўках ва ўсіх. Няма. І дзе ён падзеўся, хто ведае.

— Хранова шарылі! — абвясціў Гуж. — Ну ладна. Няма калі, а то б…

Ён яшчэ раз таропка зазірнуў у кожнае акно і перахапіў вінтоўку.

— Недасека, пільнуй! Садзіся і дажыдайся! Прыйдзе, не дзе дзенецца. Яе, — кіўнуў ён на Сцепаніду, — нікуды за парог. Прыйдзе — гарэлку ка мне. Паняў?

— Паняў, ну, — не дужа рашуча запэўніў паліцай.

— Ось так! Паехалі, Каландзёнак! А ты запомні, што я сказаў, — замест развітання кінуў ён Сцепанідзе. — Пакеда не позна.

Яна стала ля печы і глядзела ў акно, як яны там разварочваліся з фурманкай, як садзіліся ўжо на хаду і выязджалі з варотцаў. Толькі пасля яна адарвалася ад акна і зірнула на сутулавата-пакорную постаць Недасекі, што цярпліва стаяў ля парога.

— Сядай, што ж стаяць.

— Ага. Гэта… сяду. А то ногі ж, яны свае, не казённыя.

Недасека сціпла апусціўся на ўслон, уздыхнуў, аберуч абапёрся на рулю вінтоўкі з расшчэпленым прыкладам.

— Па гарэлку ехалі або як? — запыталася Сцепаніда.

Недасека зрабіў выраз шчырага недаўмення на ўвогуле сімпатычным, з роўнымі броўкамі твары.

— А хто ж яго ведае! Ён усё. Ці па гарэлку, ці яшчэ за чым. Нам не кажаць.

— Няўжо так ніколі і не кажаць?

— Не-е, — лыпнуў круглымі вачмі Недасека. — Праўда, калі жыдоў выкурвалі, дык казаў. Інструктаж даваў падрабязны: і каб патроны былі, і дзе стаяць кожнаму. Каму ў ацапленне, значыць, а каму іх варахоб'е парадкаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x