Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А калі скажуць?

— Скажуць, дык што ж. Мусіш.

— І сваіх таксама?

— Чаму сваіх? Не-а. Каторыя камуністы. Ну там бандыты.

— А што б табе сказаў твой брат? Калі б прыйшоў цяпер? Ты думаў пра тое?

— Думаў. Добрага не сказаў бы.

— Ну, а каб яго злавілі і табе загадалі павесіць? Павесіў бы брата?

— Вот ты дзіўная, цётка! Дысцыпліны не ведаеш. Загадалі б — павесіў бы. А то б самога павесілі.

— Дык у цябе ж дзеці ёсць.

— Вот то-та і яно, што ёсць. Каб не было дзяцей, я б — ого! Я б збег куды ў лес. А то шасцёра дзяцей — далёка не сыдзеш.

— Ну во, ты для дзяцей так стараешся. А калі яны вырастуць, паразумнеюць, думаеш, яны падзякуюць табе?

— Хто знае? Як каторы, — трохі нават сумеўся Недасека і паклаў лыжку.

— Яны ж будуць цябе ўсё жыццё праклінаць.

— Як праклінаць? — недаўменна зірнуў на яе Недасека. — Я ж для іх гэта… Праз іх пакутую, раблю ўсё гэта.

— Антоська! — нечакана для сябе сказала яна амаль спагадна, кранутая гэтай яго няўцямнасцю. — Лепей бы ты памёр для іх.

— Я?

— Ты, Антоська! Ты ж губіш усё жыццё іхняе. І сябе таксама.

— Не, я не сагласный, — надзьмуўся Недасека. — Сябе, можа, і гублю, а іх не-а. Што б яны жэрлі цяпер, каб не я? Я ім мукі два мяхі прыцягнуў. Ботаў тры пары. Пальтэчкі. Я ж не тое што некаторыя — абы напіцца. Я пра іх дбаю. Усё-такі шасцёра, не жартачкі. Старэйшаму толькі пятнаццаты… Лацвей табе, цётка, казаць, а мне… Дый брат яшчэ. Каб не брат хоць.

Сцепаніда болей не казала нічога, толькі слухала яго блытанае апраўданне і думала, які ж ён дурны, а можа, і подлы. Яе спагадлівасць да яго хутка выцяснялася злосцю, і яна думала, што такіх не навучыш, нічога ім не зразумець, бо далей свайго карыта ім не дадзена бачыць. Такія ад прыроды сляпыя да маленькага пробліску чалавечнасці, дбаюць толькі аб сабе і апраўдваюцца часам дзецьмі. Божа, што будзе яшчэ з тых іхніх дзяцей, што яны пярэймуць ад гэтых во таткаў? Лепш бы яго як найхутчэй забілі дзе, менш было б шкоды і болей карысці сваім жа. Ды і ягоным дзецям таксама, якіх ён так рупна забяспечыў мукой і абуткам…

19

Пятрок гнаў гарэлку.

Ён выбраў для таго самы прыдатны закутак, які можна было знайсці ў рове, — разложысты мелкаваты раўчук за барсуковай нарой, густа зарослы маладым ельнікам, у якім было зацішна і схоўна. На невялічкай прагаліне між ялін уладкаваў няхітрае самагоннае начынне: казан з брагай, дзежку, налітую сцюдзёнай, з ручая, вадой; доўга корпаўся, покуль прыладзіў да месца медны змеявік-трубку, і ўрэшце расклаў цяпельца. Ад ашчадна падпаленай адною запалкай бяросты лёгка загарэлася сухая растопка, а з ёй — і бярозавыя паленцы, бярэмак якіх ён не паленаваўся прынесці з хутара; куслівыя языкі полымя пачалі порстка лізаць стары закапцелы казан. Ад сухіх дроў дыму было не шмат, і Пятрок упершыню за ранак задаволена паглядзеў угору, у хмарнае ветраное неба над хваёвым вяршаллем, думаючы, што здалёку яго не павінен хто-небудзь заўважыць, хіба налезе знянацку. Дровы хутка разгараліся, Пятрок, стоячы на каленях перад казаном, рупна пасоўваў галавешкі, каб больш грэла знізу. Ён і сам грэўся, бо хоць і было зацішна, аднак ад зямлі паднімалася лесавая сырасць, ад якой стылі плечы і рукі. Ля агню ж было добра. Зноў жа трэба было сачыць, каб у час збавіць агонь, інакш прыгарыць брага і спляжыць увесь выган. Пятрок, канешне, не першы раз у жыцці браўся за такое дзела, меў ужо нейкі вопыт. Але вопыт гэты прыпадаў на даўнія ўжо, дакалгасныя гады. Апошнім жа часам перад вайной самагон гналі рэдка, хіба з нейкай пільнай нагоды, бо не было з чаго гнаць ды і піць не дужа было ахвотнікаў. Але, мусіць, казан грэўся марудна на вогнішчы ў рове — не тое што ў асеці або істопцы, дзе, ведама ж, было зручней. Але там хіба цяпер выганіш?

Каторы ўжо раз за апошнія тыдні Пятрок пабедаваў ад думкі, што ў такім няздатным месцы паставілі некалі хутар — так блізка ад дарогі. У мірны час дык яно, можа, і нічога, можа, і прывабней нават паблізу ад гасцінца, ад вёскі і мястэчка. Праўда, апошнія перад вайной гады той прывабнасці надышоў быў канец: ссялялі хутары, ды так настойліва, што ў Выселках адразу падаўжэла вуліца з хутарскіх будынін, у мінулае лета якраз надышла чарга яго Яхімоўшчыне. Ужо разабралі і звезлі гумно, пасля сенакосу меліся разварушыць увесь хутар. Але вось вайна не дала, і цяпер можна толькі зайздросціць тым, хто апынуўся ў вясковым гурце, а не застаўся, як ён, наводшыбе. Хаця і цяпер ёсць хутары і вёскі, дзе па-ранейшаму, як у Бога за пазухай. Вунь тое ж Заграззе, хоць і не дужа далёка ад мястэчка, але стулілася за балотам і жыве ў спакоі, нават Гуж паяўляецца там, можа, адзін раз у тыдзень, а немцаў там дык і наогул яшчэ не бачылі. А ў яго Яхімоўшчыне?.. Немцы пастаялі некалькі дзён, а спляжылі, лічы, усю гаспадарку. Але чорт яе бяры, гаспадарку, горш во — забілі нямка, гэтага бяскрыўднага пастуха-хлопчыка, ды і ён з жонкай ледзьве выбавіліся з таго наслання. Дык то немцы, ведама, фашысты, а як тут жыць з гэтым Гужом, які ведае цябе здаўна і бачыць наскрозь ды яшчэ мае нейкую злосць за мінулае? Толькі дарма ён чапляецца, Сцепаніда тут ні пры чым, Сцепаніда якраз была супраць таго раскулачвання. Але во чапляецца, ездзіць, выганяе на працу. І, мабыць, яшчэ будзе чапляцца, пакуль не заганяе дашчэнту гэты помслівы і грызлівы чалавек, як прывязаны на ланцуг сабака. Цяпер чорт яго бяры, не шкада таго хлеба і працы — можа, самагонкай пашэнціць заліць яго сквапныя вочы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x