Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут, стоячы ля акна, ён учуў іншае, ад чаго на момант збянтэжыўся, не ведаючы, што рабіць. Там, за сцяной істопкі, дзе быў невялічкі садок, трэслі яблыню — аж шамацела лісце і, чутна было, густа падаючы, важка грукалі аб зямлю яблыкі, мусіць, яго антонаўкі, якія ён цярпліва спяліў на зіму. Крыўда знянацку апаліла яго, і Пятрок, забыўшыся на асцярогу, памкнуў з істопкі — усё ж гэта быў непарадак — хіба так можна рабіць? Ну, адшчыкнулі б пяток ці дзесятак яблыкаў, хай бы наклалі пару гэных пілотак — нашто ж так самавольна абтрасаць усё дзерава? І гэты афіцэр, хіба ён не крыкне на іх?

Падхоплены раптоўнаю крыўдай, Пятрок выбег праз расчыненыя дзверы з сенцаў і паўз вокны каля палаткі, прысунутай да самае прызбы, шаснуў у гародчык. Канешне ж, так яно і было. Адзін немец, раскарачыўшыся ботамі ў тоўстым галлі, сядзеў на яблыні і трос сук, спелыя яблыкі з важкім лопатам сыпаліся на грады ў бурачнік, дзе іх збіраў у шапку рыжагаловы мізэрнага выгляду немчык. Пятрок стаў на ўзмежку і ўтаропіўся ў іх дакорлівым позіркам. Але яны нават не зірнулі на яго, быццам ён быў нейкае дрэва, а не гаспадар хутара.

— Усё ж нядобра так, — крыху памаўчаўшы, сказаў ён. — Я ж вашаму афіцэру пажалюся. Нядобра, паны немцы.

Той рыжанькі, зусім яшчэ хлопчык з выгляду, выпрастаўся, неяк зладзеявата зыркнуў на яго і, хіхікнуўшы, замахнуўся надкушаным яблыкам. Пятрок ледзьве паспеў адхінуцца, і яблык, ударыўшыся ззаду аб сцяну, адскочыў у крапіву.

— Зладзюгі вы! — сказаў Пятрок амаль у адчаі. — Ну, пачакайце!..

Ён павярнуўся з рашучасцю паскардзіцца афіцэру, але ў той час ля хляўка ляснулі запар два стрэлы, і са здзічэлым кудахтаннем кінуліся цераз плот куры. Пятрок, згубіўшы ў баразне апорак, застыргікаў да хляўка па гэты бок істопкі. Стрэл ударыў яшчэ адзін раз, і цыбаты немец з дрывотні, спрытна пераскочыўшы цераз плот, з растапыранымі рукамі кінуўся ў быльнёг. Ззаду ля старой калоды стаяў з рэвальверам у руцэ фельдфебель, ён ажывела гергетаў нешта, звяртаючыся да двух ці трох немцаў, і тыя скалілі белыя зубы — смяяліся. Далей, назіраючы за ўсім, пахаджваў афіцэр у незашпіленым ад ранку мундзіры, з-пад якога паказвалася на дзязе скураная кабура.

Ураз страціўшы нядаўнюю рашучасць, Пятрок спыніўся — каму было скардзіцца? Тое, што рабілі салдаты, відаць, не было чымсь недазволеным, іх камадзіры, мусіць, былі такія ж. Мусіць, усё тое было ў іх заведзена, як у заваёўнікаў. Цыбаты тым часам пералазіў ужо цераз плот, у высока ўзнятай руцэ трымаючы за складзеныя лапкі курыцу, якая яшчэ роспачна біла ў паветры крыллем. Фельдфебель з рэвальверам у руках азіраўся па баках, мусіць, шукаў дзе яшчэ курэй. Але тыя пазашываліся са страху хто куды, ніводнай не было відаць на падворку. Пятрок памалу шкандыбаў на дрывотню, адчуваючы поўнае сваё бяссілле і нават не ведаючы, куды падацца цяпер, каб не быць у іх на вачах. Аднак ён ужо трапіў на вочы, фельдфебель апусціў рэвальвер, і ягоны пыхлівы твар ураз страціў вясёлае паляўнічае ажыўленне.

— Ком!

Ну канешне, зараз ён пачне чапляцца, можа, паб'е ці нават застрэліць яго — хіба ім доўга. Пятрок як быў, з адной босай нагой, сашкандыбаў з дрывотні і стаў на сушэйшым.

— Млеко! Варум нікс млеко?

Фельдфебель чакаў адказу, з ім побач стаялі яшчэ два немцы, сюды ж усё ў незашпіленым кіцелі з мноствам гузікаў на грудзях кіраваў афіцэр.

— Дык карова пасецца, — проста сказаў Пятрок, трохі дзівячыся гэтаму наіўнаму пытанню.

— Ком карова! Бістро! Ты поняль? — прагергетаў фельдфебель, і Пятрок падумаў: аднак жа далося ім тое малако. Ці ў іх няма чаго іншага жэрці, што яны так прычапіліся да малака?

— Ком карова! Нах хаўз карова! Поняль?

— Паняў, — паныла сказаў Пятрок і павярнуўся назад да дрывотні. Трэба было ісці шукаць у парасніках Сцепаніду з Бабоўкай.

Тыя, у садку, ужо ўзлезлі на другую яблыню, з кіславатымі невялічкімі яблыкамі, якімі было густа абсыпана сучча, і латашылі іх там у кішэні і пілоткі. Двое іншых выглядвалі штосьці ў доле, сноўдалі на градах, топчучы не выбраныя яшчэ буракі і цыбулю. Цяпер Пятрок нічога не сказаў ім — хай хапаюць, хоць падавяцца. Ён знайшоў у баразне свой апорак і пайшоў разораю да раўка. Было пэўна ўжо, што ўся гародніна, садавіна ды і ўся гаспадарка пойдзе на скрут і бурэнне, цяпер не ўберажэш нічога. Пашэнціла б уберагчы галаву.

Знарок ён ішоў нетаропка, думаў і слухаў, ці не грукне яшчэ стрэл на сядзібе, мусіць жа, адной курыцы ім будзе мала. І сапраўды, толькі ён дайшоў да беражка рова, як ззаду бахнула тры разы запар, Пятрок азірнуўся — не, адсюль не відно было, мусіць, стралялі па той бок сядзібы ці на падворку. Хай бы яны перастраляліся там самі, меней было б на свеце. Але, мабыць, сваіх не застрэляць, а курачак ці застанецца хоць на развод. «І глядзі, во так і не збіраюцца на працу, ладзіць той мост, — ці ў іх выхадны сёння, ці якое нямецкае свята?» — думаў Пятрок. Так хацелася яму сысці і не вяртацца на гэты хутар, тым болей што разгулялася добрае надвор'е, у небе праяснілася, стала прыграваць невысокае сонца, ветрык зайшоў з паўдня і зранку быў цёплы і ласкавы. Такое выдараецца не часта ўвосень. Можа, то зачыналася бабіна лета з яго спазнелай, скупой, але такой жаданаю радасцю ў прыродзе. Каб не гэтыя злыдні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x