Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На дрывотні стаяў згорблены Пятрок, трохі захінуўшыся за вугол, пазіраў, што рабілася на падворку, і, згледзеўшы жонку, роспачна развёў рукамі. Але Сцепаніда не азвалася. «Чорт з імі, — падумала яна, — там яны замінаць будуць найменей». Ёй абы не займалі гэты канец падворка, дзе былі хлеў, курыны катушок, дрывотня, праход да застаронка. Ды, мусіць, тут для іх брудна, ім патрэбна чысцей. Той, вышэйшы за гэты, канец двара, натуральна, быў і чысцейшы.

Бабоўка, мусіць, не горш за гаспадароў адчувала небяспеку ад гэтых людзей і толькі паткнулася выйсці з дрывотні, як нерашуча стала, задрала галаву і чмыхнула — яна ці баялася. Сцепаніда зайшла наперад, пагладзіла кароўку па цёплай казытлівай шыі.

— Ну нябось… Ідзі, ідзі…

— Млека! Млека! — п'яна закрычаў хтосьці між немцаў, і не паспела яна з кароваю падысці да варотаў хлява, як памочнік кухара Карла, валюхаючы на сваіх караткаватых асадзістых нагах, ужо нёс шырокае бляшанае вядро. Ад кухні пазіралі сюды чалавекі тры і сярод іх той кругленькі рыжаваты фельдфебель, які і цяпер там мітусіўся, нешта крычаў ці камандаваў.

Звычайна яна, як даіла, кідала Бабоўцы які ахапак травы ці атавы, тады тая стаяла спакойней і лепей аддавала малако, — цяпер жа ў яе нічога не было пад рукамі, а немцы, мяркуючы па ўсім, чакаць не мелі намеру. Яна хацела сказаць Петраку, каб прынёс што, але перадумала: хай! Нешта ў ёй пыхнула злосцю і зашчапілася ад гэтай іх бесцырымоннасці — быццам яна павінна забяспечваць гэтую зграю малаком ад свае каровы, — хай бы пашукалі дзе яшчэ кароў. Бабоўка між тым, таксама нібы разумеючы ўсю меру нахабства няпрошаных гасцей, перабірала нагамі і ўсё азіралася на той бок падворка, калі Сцепаніда прысела да яе. Бабоўцы тое таксама яўна было не па нораву, карова пераступала, хвалявалася, Сцепаніда адчувала гэта, і яе абурэнне ўсё расло ўнутры. Усё ж яна неяк нацыркала паўвядра малака і ўстала ад каровы. Карла са скурана зашмальцаваным каўняром мундзірчыка стаяў побач, на яго азызлаватым твары не было нічога, апроч цярплівага, абыякавага чакання.

— Во, болей няма! — сказала Сцепаніда, аддаючы яму вядро.

Немец моўчкі ўзяў і, валюхаючы, панёс да кухні. Да Сцепаніды неяк бокам падступіў Пятрок, азірнуўшыся, ціха зазначыў:

— Але ж… Мабыць, замала. Каб іх…

— Хопіць! — рашуча сказала яна і шлёпнула карову па азадку, скіроўваючы яе ў хлеў.

І ў той час ад кухні раздаўся такі злы вокліч, што яна здрыганулася:

— Хальт! Ком!..

Гэта ўсё той фельдфебель, ён аж счырванеўся ад нейкага абурэння і, пакуль Сцепаніда пацяміла, чаго ад яе хацелі, з вядром у руках прыкаціўся ледзьве не ўпрытык да яе. Нешта хуценька і злосна гамонячы, ён тыцкаў у яе вядром, яна слухала і ўжо разумела, што малака было мала.

— А дзе я вам вазьму болей? Усё.

— Аллес?

Кругленькі фельдфебель яшчэ нешта пралямантаваў да яе, пасля порсценька павярнуўся да кухні, знайшоў там кагосьці позіркам і тузануў галавой — ком! Усё той жа Карла, па-ранейшаму нетаропка і валюхаста, прытупаў да фельдфебеля, узяў вядро, нерашуча падышоў да каровы, якая ўстрывожанымі вачыма няўцямна пазірала наўкола. Калі ён наблізіўся да яе задніх ног, яна пераступіла і стала да яго бокам. Карла змушаны быў зноў абыходзіць, і фельдфебель крыкліва вызверыўся на Петрака — той спалохана ўхапіў Бабоўку за рогі.

Сцепаніда ўжо разумела, што зараз будзе, і плюнула на падворак. Ёй было страшнавата ад таго, што яе падман, мусіць, зараз адкрыюць, і разам стала агідна: салдат браўся даіць, а яе дурань Пятрок змушаны быў яму памагаць. Бедная Бабоўка, што яны зараз зробяць з ёй, вочы б яе не глядзелі на тое. Але так, яны ўжо даілі — раскарачаны Карла гнуўся пад карову, зазіраючы на каровіна вымя, у вядры ўжо зацуркала з сісек, Бабоўка перабірала нагамі, ненастойліва памкнулася вывернуць рогі, ды, мусіць, Пятрок трымаў моцна. Сцепаніда ўся напялася ад маўклівае злосці, стаяла зводдаль і не ўзнімала позірку з долу. Але яна ўсё бачыла і нема слала праклёны гэтым чужынцам, а найбольш гэтаму рыжаму фельдфебелю, які напяўся і сачыў за ўсім, што рабілася ля каровы. Нарэшце праз якіх хвілін пяць яна зірнула ў вядро і сцялася яшчэ болей: тое поўнілася ўжо да берагоў. Ах ты, дурная Бабоўка, нашто ты аддаеш ім! Але мусіш аддаць, Бабоўка таксама баялася, баяўся Пятрок, падкурчаныя ногі якога ў суконных, залапленых на каленях штанах дробненька падрыгвалі, калі ён з натугай утрымліваў карову! Сцепаніда таксама баялася — ведала, дабром гэта не скончыцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x