Васіль Быкаў - Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды, мусіць, доўга даіць не было чаго, карова не хацела стаяць, хоць Пятрок і трымаў яе, пераступала і тузалася. Праз якую хвіліну Карла падхапіў пустое вядро і выпрастаўся. Як здалося Петраку, ён занепакоена зірнуў на яго, пасля азірнуўся на дрывотню, дзе паказалася і прапала кудысь Сцепаніда, пасля прагергетаў штось да фельдфебеля. Той рашуча скіраваў да кухні.

— Вас іст дас? — запытаў ён, паказваючы на вядро. — Варум нікс млеко?

— А хто ж яго ведае, — са шчырасцю, на якую быў здольны, сказаў Пятрок і амаль аддана паглядзеў у злыя вочы фельдфебеля. Пунсовы твар таго стаў яшчэ чырванейшы.

— Варум? — гучна гыркнуў ён і звыкла хапіўся за сваю аграмадную кабуру.

— Бо не дае. Запускацца будзе. Цельная яна, — палохаючыся, нязграбна схлусіў Пятрок, у думках ужо лаючы жонку: трэ было ёй гэтак выдойваць. Хай бы задавіліся тым малаком — гінуць праз яго Петраку зусім не хацелася.

Немцы на падворку спынілі гульню, адзін з мячом пад пахаю падышоў бліжэй, за ім з цікаўнасцю на тварах падышлі іншыя. Усе па чарзе зазірнулі ў амаль пустое вядро, на донцы якога бялела лыжка малака — не болей. Фельдфебель нешта перагаварыў са злым кухарам, які таксама прыдыбаў сюды і стаяў, болей узіраючыся ў Петрака, чым у вядро ці карову. За кароткую паўзу, калі ўсе яны змоўклі, фельдфебель расшпіліў кабуру і паволі выцяг з яе свой рэвальвер з тонкім ствалом і тоўстаю чорнай ручкай.

Каторы ўжо раз спалохаўшыся, Пятрок падумаў, што, мабыць жа, запытаюць, перш чым застрэляць, мабыць, і яму штось трэба сказаць перад смерцю, хоць вылаяцца, ці што. Але, збіты з панталыку, ён проста забыўся на словы. Ён толькі глядзеў на ўсе вочы, як фельдфебель, аберуч ухапіўшы рэвальвер, хлёстка шчоўкнуў затворам і жвава вертануўся да Бабоўкі. — Вэк, фэрфлюхтэр…

Кароткім ударам локця ён адпіхнуў Петрака ад каровы, выхапіў з яго рук вяроўчыну. Бабоўка матлянула галавой, дужа скасавурылася, нібы ўчуўшы пагібель, а немец неяк хутка, нібы незнарок, бахнуў стрэлам у яе такое чуйнае заўжды, рухавае вуха.

Пятрок думаў, яна рванецца ці зараве, а яна неяк дужа пакорліва ўпала на падкурчаныя ногі і тыцнулася пысай у гразь. Паволі кладучыся на бок, адкінула на траву голаў, зрэнкі ў яе вялікіх вачах закаціліся ўніз, з храпы вырваўся непрацяглы ўсхрып, і яна канчаткова выцягнулася на падворку. Толькі па скуры некалькі разоў прабегла дрыжака-сутарга, і ўсё ў яе знерухомела.

У Петрака дробненька трэсліся рукі і ўсё нутро зябка дрыжэла, калі ён пайшоў з падворка, дзе фельдфебель пакрыкваў ужо на немцаў — мусіць, нешта загадваў.

9

Надзіва сабе самой Сцепаніда не дужа ўбівалася па карове — як ні шкада ёй было Бабоўку, яна адчувала, што рушылася штось непамерна большае і што вялікая небяспека набліжалася да іх ушчыльную. Заходзіла яна здаля — ад падворка, дарогі, праз малако, хату, калодзеж, але падступіла ўжо так, што было відавочна: яны схопяць абаіх за горла — во, тады прыйдзецца спалохацца. Праўда, як яна ні ўдумвалася, усё не магла ўразумець нялюдскі сэнс іх учынкаў ды іхніх намераў, хоць увогуле намеры гэтыя былі спрэс ёй варожыя, але як было дазнацца, каторы з іх прывядзе да самага страшнага. Канешне, можна б старацца як мага далей адсоўваць яго, гэтае страшнае, неяк паддобрывацца, нават падлізвацца да чужынцаў, дагаджаць ім у малым ці ў большым, але, думала яна, хіба тым пасобіш? Зноў жа яна змалку не ўмела пераломваць сябе, рабіць што насуперак перакананню, тым больш прыніжацца; патрэбных для таго здольнасцяў у яе не было ані крошкі, і яна не ведала нават, як тое можна наогул, асабліва калі яны вытвараюць такое. Тая знявага, якую яны ёй зрабілі пры першым сваім з'яўленні, не давала ёй намагчыся на іншы лад, апроч непрыязні, далейшае ж выклікала ў яе абурэнне і нянавісць. Сапраўды, такога з ёй ніколі яшчэ не здаралася. Было, што яе крыўдзілі ў жыцці, прыцяснялі, зневажалі нават, але ніхто яшчэ не падняў на яе руку — ні бацька на малую, ні якая радня, ні потым Пятрок. Ды і як было можна: па ўзросту яна многім з гэтых немцаў гадзілася ў маці, у яе самой сын быў у войску — ладны малады дзяцюк, — якое яны мелі людскае права адбіраць у яе нажытае працай ды яшчэ біць яе?

Сцепаніда сядзела ў істопцы і нават не пазірала ў акенца — яна чула ўсё, што рабілася там, на падворку. Ажыўлена гамонячы, немцы знялі ў хляве дзверы, усталявалі іх пасярод падворка і ўзяліся свежаваць там Бабоўку. Мусіць, драў шкуру ўсё той жа Карла. Чула: там сярод выкрыкаў і смеху салдатні называлася яго імя, нешта гаманіў фельдфебель, тады іншыя прыціхалі, толькі коратка гучала чыё-небудзь «яволь»; саплі ад натугі салдаты і трашчала каровіна шкура. Пятрок кудысьці сышоў, здаецца, на падворку яго не было, інакш бы яна яго ўчула ці ўчула б чый-небудзь крык на яго. І яна сядзела адна на сваім сеннічку на ўслоне ў прахладным паўзмроку істопкі, цяпер ёй не было куды ісці, не было што рабіць. У істопцы было не сцюдзёна, ціхмана, канчаўся пагодлівы восеньскі дзень, яркі сонечны лапік з акенца пасунуўся ад пашчэрбленай земляной падлогі да жорнаў і коса высвеціў там патрэсканыя закапцелыя бёрны сцяны. Гэты залацісты лапік, аднак, усё вузеў, зыходзіў на тонкі блішчасты аскялёпачак і ўрэшце прапаў зусім — сонца схавалася за высялкоўскім пагоркам. У істопцы адразу стала цямней, стуліліся ў паўзмроку вуглы, закуткі, насоўвалася ноч. Немцы ўвесь дзень пратаўкліся на хутары, на мост так і не ездзілі, мусіць, сапраўды сёння было ў іх нейкае свята ці які адпачынак. Сцепаніда чакала, калі яны ўрэшце ўгамоняцца на падворку ці хоць бы зоймуцца якім клопатам, — ёй усё ж трэба было наведацца ў застаронак, пакарміць парсючка, каб той не заскуголіў з голаду і таксама не апынуўся ў іх ненажэрнай кухні. Але яна не магла выйсці цяпер, калі яны гэтак апанавалі сядзібу і нікуды не рушылі з яе. Увесь дзень Сцепаніда чакала зручнага для сябе моманту і вось дачакалася вечара.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x