• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1984, категория: Советская классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Знак бяды

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі». У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Знак бяды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Віктар? А што ён — з вайны? — здзівілася Сцепаніда.

— Ай, якая вайна! Кантузіла яго дужа, галава баліць, рукі трасуцца. Ой, якое горачка было там, на фронце, расказвае…

— Трудна?

— Ой, не кажы! Танкамі, кажа, душыць усіх, а ў нас жа адны вінтовачкі, і тыя… Паразбягаліся каторыя па лясах, каторыя ў палон, а каторыя во дамоў, каму недалёка…

— Во як!

Сцепаніда слухала, але нешта ў ёй міжволі насцярожылася да гэтай кабеты, колішняй яе сяброўкі, нешта не спадабалася ёй, і яна думала: яе Віктар прыйшоў, а дзе мой Федзька? Федзька напэўна не пабяжыць і ў палон не здасца, і калі няма ад яго ніякага знаку, дык… Дык, пэўна, у сырой зямельцы ўжо Федзька.

Трохі крыўдна было за сына, і адчула яна кароценькую зайздрасць да Александрыны: хоць і кантужаны, але во вярнуўся. Але ў той і без старэйшага дома пяцёра, поўная хата дзятвы. А ў яе пуста. Было двое, і тых… Ніводнага.

З такімі невясёлымі думкамі яна дабралася да Выселак, але вуліцай не пайшла — у канцы гародаў завярнула на сцежку і падалася да недалёкай пуні пад клёнам, адкуль ужо рукой падаць было да Карнілы. Яна не была ў яго, можа, з дзесяць гадоў, ад самай калектывізацыі, і ўбачыла, што за той час Карнілава сядзіба не абстарылася, можа, паднавела нават. За высокім спраўным парканам лязгнуў ланцуг і злосна забрахаў сабака, яна стала, баючыся адчыніць ладныя, збітыя з новых дошак варотцы. Думала, нехта ж павінен выйсці. Ёй не хацелася, каб выйшла Вандзя, высокая, ссохлая Карнілава жонка, з якой у яе так і не склаліся адносіны з самага дня іх жаніцьбы. Хоць і не сварыліся, але ніколі і не пагаварылі нават, а сустрэўшыся дзе на дарозе ці ў мястэчку, моўчкі разміналіся, бы незнаёмыя.

Яна хвіліну глядзела па-над варотцамі на хату пры добрым, з зашклёнымі бакавінкамі ганку, пад новай саламянай страхой, а ён паказаўся аднекуль збоку ад шмат якіх прыбудовак, хляўкоў, павецяў. Зусім кулацкая сядзіба, падумала Сцепаніда. Няблага ўладкаваўся Карніла, хоць рабіў не Бог ведае дзе — на пажарнай у мястэчку і, мабыць, меў часу. Рупнасці ж у яго хапала заўсёды.

Карніла выткнуў аднекуль галаву, зірнуў у варотцы, угледзеўся.

Яна ледзьве пазнала яго — чорнабародага, шырокай касці, дужага мужыка, які цяпер памалу, з недаверлівым роздумам падышоў да варотцаў і адкінуў дзве ці тры цяжкія жалезныя зашчапкі.

— Ты як у крэпасці, — пажартавала яна, аднак, мабыць, з сур'ёзным тварам. Мусіць, ён адчуў натужнасць яе жарту і сам не азваўся, прапусціў яе ў двор і ззаду гэтак жа на ўсе засаўкі старанна зашчапіў варотцы.

— У мяне дзела да цябе, — сказала яна. — Але каб нікога…

— Ну ідзём у паветку. Якраз там я…

Ён нетаропка правёў яе каля чорнага, мабыць, злога сабакі, які ціха вурчэў ля будкі, зайшоў за рог сенцаў, адтуль яны прайшлі ў двор з кучай гною ля шула, яшчэ завярнулі ў нейкі засценак і апынуліся нарэшце ў прыадчыненых дзвярах бакоўкі, застаўленай безліччу драўлянага і металічнага ламачча, колаў, дошак, нейкіх лясін-нарыхтовак, чурбакоў і калодак, з развешанымі на сцяне інструментамі і жалязякамі і нават варштатам у куце. Ля дзвярэй на нізкай калодцы ляжала старая ўседжаная ватоўка, а ля большай стаяла кола, над якім, мабыць, завіхаўся Карніла. Як яны ўвайшлі, гаспадар адразу сеў на ватоўку і ўзяўся за сваё кола. Ён ні аб чым не пытаўся, і яна стаяла ля шула, не ведаючы, з чаго пачаць.

— Майструеш?

— Майструю. Што ж рабіць…

— Дома ўсё добра?

— Ды ўсё бытта.

— А майго Петрыка забралі. Учора.

— Кепска, калі забралі, — сказаў ён ранейшым сцюдзёным тонам, нават не падняўшы галаву ад кола, толькі, можа, дужэй стукнуў па вобаду цяжкім малатком.

Яна не асабліва хацела з ім гаварыць, ведала ягоны няпросты нораў, але ўсё ж думала: можа, ён хоць здзівіцца. Але ён не здзівіўся, ён, відаць было, надта засяродзіўся ў сабе ці на сваёй рабоце. Ці такі цвердаскуры стаў за гэтыя гады, па такім часе.

— У мяне да цябе просьба ёсціка, — проста сказала яна, падумаўшы, што, можа, і лепш так — без лішніх слоў, адразу пра справу.

— Гэта якая? — усё так жа холадна-суха запытаў ён, дужымі рукамі напінаючы шыну на вобад, і шыя яго аж счырванелася над каўняром ад натугі.

— Аддай бомбу.

Можа, упершыню ён зірнуў на яе спадылба, калянуўшы трывогай з-пад чорных касматых броваў, і ледзь чутна няпэўна хмыкнуў.

— Ведаю, бомбу ты і прыбраў. Тую, ля моста. Але нашто яна тебе? Аддай мне.

— Многа ты ведаеш, — толькі і сказаў Карніла.

— Аддай. Ну нашто яна табе — адзін клопат. Па такім часе.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.