• Пожаловаться

Васіль Быкаў: Знак бяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: Знак бяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1984, категория: Советская классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў Знак бяды

Знак бяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак бяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі». У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал Знак бяды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Знак бяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак бяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нават не зайшоўшы ў хату, Сцепаніда засталася на падворку і пачала пільнаваць Карнілу. Яна неадрыўна ўзіралася ў шэры вечаровы прыцемак над шырокім прасцягам поля, дзе хутка раставалі ў шэрасці высялкоўскія хаты, дарога на пагорку, гасцінец з радам тэлеграфных слупоў. Заставаўся лепей відаць бліжні канец дарогі на хутар, але і ён паступова расплываўся, патанаў у змроку. Цямнелася.

Побач па падворку таксама сноўдаў сюды-туды прыблудны сабачка Рудзька. Калі яна спынялася, узіраючыся ўдалеч, ён таксама заміраў ля яе ног, узіраўся і ўслухоўваўся ў нешта сваё, сабачае. Але во ён неяк палахліва напружыўся, завурчэў, брахнуў, коратка і пагрозліва; Сцепаніда ціха шыкнула на яго, тупнуўшы нагой. Рудзька сціх, а яна ўжо напэўна ведала, хто там, і падалася з варотцаў у цемру. Яшчэ зводдаль яна ўчула ціхенькі стук кола ў выбоіне, змораны дых каня, неўзабаве на дарожцы паявіўся няпэўны варухлівы абрыс яго галавы, воза — побач валюхаста тупаў прысадзісты Карніла з лейцамі ў руках.

— А я ўжо чакала, — ціха сказала Сцепаніда, пераймаючы на дарозе фурманку.

— Чаго ж чакаць? Як змерклася, во запрог і паехаў. Дарога ж не дальняя.

— Не дальняя, але…

Яна хацела сказаць, што цяпер і на блізкай можна налезці на немцаў або спаткацца з паліцыяй, якая поўзае ўсюды за сваёй спажывай, ды і благі чалавек таксама мог выгледзець, — ці мала бяды цяпер падпільноўвае за тынам сваёй сядзібы. Але яна змоўчала, каб лішне не вярэдзіць душу сабе і Карнілу. Абышлося — і добра.

— Куды табе яе? — ціха запытаўся Карніла, калі яны заехалі пад ліпы, і напяў лейцы.

— Куды?

Сапраўды, куды ж яе можна схаваць тут? Мабыць жа, у хату нягожа, у хаце адразу знойдуць, значыць, трэба ў якое здатнае месца паблізу ад сядзібы, каб было прыглядна і бяспечна. І Сцепаніда падумала пра равок за хлявамі, які дужа зарос шыпшынай, маліннікам, ды і ямы там з хворастам, якраз будзе чым закідаць, схаваць да таго часу, як яна стане патрэбна.

— Давай за хлявы. У роў.

— Можна і ў роў. Мне што? Мне ўсё роўна.

Карніла падвярнуў перадок калёс і памалу павёў каня ля тыну ў захлеўе, Сцепаніда ўпоцемку ішла наперадзе, паказвала, як лепей ехаць.

— Тут во далей ад плота. Тут пень. Во, цяпер прама за мной.

Яна лёгка і ўпэўнена ступала ў цемры, бо ведала тут кожную былку ці патарчаку, а Карніла штось поркаўся ззаду, спыняўся, ашчаджаў, відаць, воз ці каня. Трохі ён адстаў ад яе, і Сцепаніда пастаяла нядоўга, прычакала яго і болей ужо не адрывалася, аж покуль яны не дабраліся да хмызняку на ўзроўку.

— Во тут яміны недзе… — Прыгнуўшыся ў цемры, Сцепаніда пашарыла нагамі ў траве. — Зараз падніму хвораст.

— Спярша давай сцягнем, — сказаў ад воза Карніла. — Я вазьму, а ты падсабі. Усё ж груз…

Яны сталі ля воза, Карніла аберуч пацягнуў бомбу з-пад сена, Сцепаніда падхапіла пад паху яе сцюдзёны жалезны хвост.

— Цяжкая, халера!

— А ты думала! Затое моц мае. Не які там снарадзік. Сіла!

Дужа асцярожна яны апусцілі даўгое, слізкае ад дажджу цела бомбы на мокрую траву ўзроўка. Карніла саступіў ніжэй у яміну, пацягнуў яе на сябе.

— Яна, ведаеш, трохі таго… З бракам, — задышліва паведаміў ён і выпрастаўся ў цемры.

— Няўжо з бракам? — насцярожылася Сцепаніда.

— Брачок невялікі, праўда. Калі хто з вайскоўцаў, дык справіць. Невялікі брак, — паспяшаўся супакоіць яе Карніла.

— Чаго ж ты тады не сказаў?

— А табе што? Не ўсё роўна? Мусіць жа, сама ўзрываць не будзеш? А спецыяліст — ён справіць. Каторы вайсковец.

— Дык дзе ж той вайсковец…

Аднак далей яна нічога казаць не стала, падумала, што яшчэ прагаворышся перад гэтым Карнілам. Пра яе задуму не павінен быў ведаць ніхто старонні. Хаця Карніла не старонні, канешне. І яшчэ разумела яна, што адной ёй наўрад ці справіцца, патрэбны будуць памочнікі. Але памочнікі знойдуцца. Не можа быць, каб не знайшліся памочнікі! Не цяпер, дык пасля. Абы была бомба.

— А тое, што мокра, — нічога? Не адсырэе? — запыталася Сцепаніда.

— Анічога. Зарад жа ў жалезі, — упэўнена сказаў Карніла, і яна падумала, што, мабыць, ён ведае: служыў у войску і нават быў на польскай вайне, казалі, ледзь не дайшоў да Варшавы.

Яны добра навалілі на яміну сухога хворасту, які ляжаў поруч — Пятрок улетку церабіў тут узровак, каб не разрастаўся хмызняк, не засціў гародніну. Цяпер без патрэбы быў той яго лішні клопат, прыйшлося клапаціцца аб іншым. Але хвораст спатрэбіўся.

— Ну во, хай ляжыць, — зморана сказаў Карніла. — А дзе ж той падсвінак?

— Ды ў застаронку. Трэба круга аб'ехаць. Сляды каб…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак бяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак бяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак бяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак бяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.