Васіль Быкаў - У тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - У тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы.

У тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Трэба ж пачаставаць вас. Галодныя ж, мабыць?..

— Няма часу, Анэля, — сказаў Бураў і тут жа зазлаваў на сябе: есці, канешне, дужа хацелася. Таксама хацелася пасядзець, пагрэцца ў хатнім цяпле, пагутарыць з ветлівай, ніштаватай з твару жанчынай, якая некалі нават падабалася яму, хоць і была гады на два старэйшая за яго. Дужа карцела Бураву адагрэць азяблае за дарогу цела ці, можа, надалей адсунуць тое, дзеля чаго ён прыехаў сюды і чаму міжвольна супраціўлялася ўся яго істота. Але як было расслабляцца, як было забыцца аб тым хоць на хвіліну? Ён і так сядзеў, бы на вуголлі: недзе на дрывотні яго чакаў Войцік і, можа, па вуліцы ўжо брылі сюды паліцаі.

— Завесь акно, — ціха гукнула Анэля да мужа, а сама кінулася ў пасуднік, затым да печы, забразгала засланкай. Сушчэня таропка завесіў акно паласатай радзюжкай, што вісела побач на цвіку, а Бураў, падумаўшы, сцягнуў з нагі мокры бот.

— Во, можа, у вас якая анучына знойдзецца? Пераабуцца.

— Ануча? Зараз.

— Анэля шаснула ў запечак, чуваць было, нешта разадрала там і хутка вынесла яму дзве мяккія і нават цёплыя анучыны. Дровы ў грубцы сталі добра ўгарацца, скрозь па падлозе заскакалі барвовыя водбліскі, асвятлілі чырвоным і без таго счырванелую ад сцюжы ступню Бурава.

— А як жа мама твая? Ці жывая? — запыталася Анэля ад печы.

— Мамы няма ўжо. Тры гады як.

— А сястра ж Феня?

— І сястры няма. Забілі вясной у Лісічанскай пушчы.

Гаспадыня там часам паставіла на стол міску з цёплай смажанай бульбай, ад якой ішоў такі смачны пах, што цяжка было ўтрымацца, але Бураў пераабуваўся з абыякавым да ежы выглядам — быццам сам нядаўна ад стала. Сушчэня тым часам сігануў за посцілку і паставіў ля міскі трохі няпоўную пляшку, у якой знаёма калыхалася мутнаватая вадкасць.

— Дык, можа, прысядзеце? — амаль умольна зірнуў ён на Бурава, ды той рашуча пакруціў галавой.

— Не, не буду.

— Шкада. Ну што ж, тады я. Можна?

— Ладна, — пагадзіўся Бураў. — Толькі нядоўга.

Сушчэня наліў шклянку і выпіў, зараз, з нейкай нядобрай рашучасцю, бы кідаўся ў вір — без аглядкі, пажаваў кавалак хлеба і на момант знерухомеў каля газнічкі. Анэля ставіла і ячшэ нейкія талеркі — з салам і агуркамі, кідаючы хуткія, заклапочаныя позіркі то на мужа за сталом, то на Бурава ў прасценку.

— Эх, як не па-людску ўсё! — скрыгануў зубамі Сушчэня, і Анэля крутнулася да Бурава.

— Анягож! Ці ж мы спадзяваліся на што, ці чакалі! Як яго ўзялі, у мяне сэрца зайшлося, тыдзень спаць не магла, усе вочы праплакала… Аж выпусцілі, што ж цяпер рабіць? Ці ж па яго волі?..

Неўпрыцям глытаючы слінкі, Бураў тым часам не пераставаў сачыць за ўсім, што адбывалася ў хаце, услухоўваўся ў кожны прыцішаны гук знадворку. Але на падворку і вуліцы, здаецца, усё было ціха, у незавешаным ля парога акне ўжо чарнелася начная цемра. Грышка падлез пад сталом і ўмасціўся на лаўцы ля бацькі (бліжэй да ежы), здаецца, ужо страціўшы цікавасць да госця.

— Ён жа нічым не паграшыў супраць іх, ён жа іх выгараджваў, — ціха заплакала Анэля, і Бураў не стрымаўся.

— Але ж павесілі! А яго выпусцілі. За што?

— А хто ж іх знае, жа што…

— Так не бывае.

Сушчэня пры тых ягоных словах адхіснуўся ад стала, прыстукнуў вялікай даланёй па стальніцы.

— Ладна, Анэля, што гаварыць! Судзьба…

— Да, — няпэўна сказаў Бураў і ўстаў з лавы. Пакуль не ўсчалося горшае, тую гаворку трэба было канчаць. — Пайшлі!

Ён выйшаў на сярэдзіну хаты, трохі падцягнуў дзягу на шынялі. Сушчэня сядзеў за сталом, бы змярцвелы, наваліўшыся грудзьмі на стальніцу. Здалося, ён і не чуў тых слоў Бурава, але неўзабаве здрыгануўся, таропка наліў сабе з бутэлькі яшчэ і за адзін глык апаражніў шклянку.

— А чорт з ёй! Пайшлі!

— Куды? — узвілася Анэля. — Куды ты яго? Куды?

Яна загаласіла — не гучна, ды пакутна і роспачна, за ёй заплакаў малы, і Бураў ажно спалохаўся, што яны сваім плачам, не дай бог, паднімуць на ногі паўстанцыі. Праўда, Анэля хутка заціснула рукамі рот, заплакала цішэй, пасля падхапіла на рукі малога. Сушчэня тым часам накінуў на сябе ватоўку.

— Пайшлі. Гэта…

Нібы прыпомніўшы што, ён павярнуўся, таропка пацалаваў жонку і рашуча ступіў да дзвярэй. Яго дрыготкія рукі невідушча бегалі па грудзях у пошуках гузікаў, каб зашпіліць ватоўку.

— Куды гэта вы?! — зноў ужо другі раз узвілася Анэля і загаласіла так, што Бураў спалохаўся.

— Ну, трэба, — сказаў да жонкі Сушчэня. — Мы ненадоўга. Ты не плач, супакойся…

Ён стараўся гаварыць ціха, з набалелай добрасцю ў голасе, і, мабыць, гэта падзейнічала на жонку, тая на момант змоўкла. Яе вусны бязмоўна торгаліся, а вочы яшчэ з недаверам упіліся ў твар мужа, нібы спрабуючы дазнацца пра тое, пра што немагчыма было дазнацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «У тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «У тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x