Васіль Быкаў - У тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - У тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, prose_military, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы.

У тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тут на адно дзела трэба, — схлусіў Бураў, хоць у яго ад гэтага растання здрыганулася сэрца. — Хутка прыйдзе.

Тулячы да сябе малога, яна ўжо з усяе сілы таропілася позіркам у Бурава, што тупаў каля парога. Таму дужа не цярпелася скончыць усё гэта і выйсці на двор.

— Прыйду, ага, — спакайней пацвердзіў Сушчэня.

— Дык гэта ж… Як жа ты?.. Нічога не ўзяўшы, — спахапілася Анэля. — Гэта ж хоць сала вазьмі…

Мабыць, яна ўсё ж паверыла, выпусціла з рук малога, памкнулася да стала, пачала мітусліва кроіць хлеб, сала, загарнула ўсё ў нейкую паперыну, кінулася да мужа.

— Во, перакусіць. А то як жа, калі не еўшы… І гэта… Цыбуліну даць?

— Ат, не трэба, — махнуў рукой Сушчэня, другой няўважліва запіхваючы пакунак у цесную кішэню. І Анэля зноў насцярожылася.

— Ты ж любіў, каб з цыбуляй? — напялася яна, перастаўшы выціраць вочы і гатовая зноў заплакаць.

— Калі любіў, дык вазьмі, — сказаў Бураў. — Ага, дай і цыбуліну. З цыбуляй смачней. Калі сала, дык добра з цыбуляй.

Недзе пад прыпечкам яна знайшла пару цыбулін, адну сунула ў рукі мужа, другую падала Бураву. Той узяў, пахваліў цыбулю.

Анэля паспакайнела, падобна, зусім паверыла падману, хоць усё яшчэ была напятая ад хвалявання ці насцярожанасці і раз-пораз выцірала вочы. Хоць ужо і не плакала.

— Калі задоўжуся, мыйцеся без мяне, — сказаў Сушчэня.

Яны выйшлі з хаты — Сушчэня наперадзе, Бураў за ім. На дварэ ўжо сцямнелася, дзьмуў рэзкі вецер, але дажджу не было. Сушчэня зрабіўся нейкі роспачна-рэзкі ў руках свайго дужага цела, рашуча сігануў з ганка і спыніўся на гразкім двары.

— Куды?

— Туды, туды, — паказаў Бураў у бок дрывотні. Гаспадар, хіснуўшыся, ступіў крокаў пяць і спыніўся.

— Лапату ўзяць?

— Вазьмі, што ж, — падумаўшы, пагадзіўся Бураў і пільна пасачыў, як Сушчэна перабраў у падстрэшшы нейкія палкі, выцяг з-пад іх рыдлёўку.

— Што ж, сам разумееш, — ціха, нібы вінавата нават сказаў Бураў. — Калі выдаў…

Сушчэня рэзка павярнуўся да яго — Бураў з нечаканасці аж адхіснуўся — і са сцішанай ярасцю кінуў яму ў твар:

— Я не выдаваў!

— А хто ж выдаў? — спыніўся Бураў.

— Не знаю. Не знаю!

— Але ж цябе выпусцілі?

— Выпусцілі, сволачы, — роспачным шэптам выдыхнуў Сушчэня і зусім паныла дадаў: — Лепш бы павесілі. Разам!

Апошнія словы ён кінуў цераз плячо, нібы з рэштаю слабай надзеі апраўдацца, ці што. Але цяпер што карысці апраўдвацца, падумаў Бураў, хіба ён следчы? Бураў не следчы, ён выканаўца прысуду, а прысуд гэтаму чалавеку зроблены там, у лесе, ці яму перайначваць яго. Але як было і выконваць, калі выканаўца таксама пахіснуўся ў адчуванні свае праваты, нейкая яна не такая аказалася, тая яго правата.

Часу, аднак, у іх было мала, нават зусім не было часу. Тым болей, адчуваў Бураў, што ён проста можа завязнуць у гэтай заблытанай справе Сушчэні і праваліць заданне.

Яны паропка абышлі грувасткую кучу дроў і завярнулі на дрывотню, дзе ціха тупалі ў змроку двое коней і тырчэла побач скалелая постаць Войціка. Той аддаў Бураву повад яго кабылкі, і яны хуткім крокам пайшлі сцежкай да лазні — Войцік спераду, Бураў ззаду. Між імі ішоў з рыдлёўкай у руцэ Сушчэня. Надзіва, Бураў ні трохі не баяўся яго, не апасаўся, што ён можа ўцячы ці нават, павярнуўшыся, секануць па галаве рыдлёўкай. Ён не так разумеў, як адчуваў, што Сушчэню нешта моцна ўтрымлівае ад варожасці да іх двух, хоць, канешне, той не мог не разумець, што справы яго былі кепскія. Праўда, на ўсякі выпадак Бураў пасунуў кабуру на дзязе бліжэй да спражкі, неўпрыкмет расшпіліў яе язычок. Карабін ён нёс на плячы і ўвесь час напружана згадваў: дзе? Дзе яму расквітацца з гэтым чалавекам, каб скінуць з сябе гнятлівы клопат і знаёмымі шляхамі-сцежкамі вярнуцца паначы ў пушчу. Штось, аднак, замінала яму, нейкая няпэўнасць у абставінах, ці што? Усё ж на іхнім шляху была рэчка з нязручнаю кладкаю, цераз якую трэба было неяк пералезці на той бок. У полі пад лесам, адчувалася, будзе трохі вальней, чым на гэтых гародах, пад носам у бобікаў. Сам не прызнаючы сабе, ён між тым усё бавіў час, міжвольна адсоўваючы кудысь той самы апошні момант. Штосьці ў ім яшчэ не саспела, каб зрабіць усё канчаткова, хутка і рашуча.

Рэчку на гэты раз яны адолелі трохі спрытней, чым нядаўна, — Войцік узлез на каня і паціху пераехаў ля кладкі, па кладцы на той бок даволі спрытна перабег Сушчэня. Каб не мачыць ногі, Бураў таксама пераехаў не на кабылцы, і яны спыніліся на дзірваністым беразе за лазнякамі. Бураў яшчэ нічога не вырашыў, а Сушчэня гэтую кароткую замінку, мабыць, зразумеў па-свойму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Быкаў - Сцюжа
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Патрулі
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Сьцяна
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Знак бяды
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў - Ваўчыная яма
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «У тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «У тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x