• Пожаловаться

Васіль Быкаў: У тумане

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў: У тумане» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1989, ISBN: 5-340-00004-4, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Советская классическая проза / prose_military / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Быкаў У тумане

У тумане: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У тумане»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы.

Васіль Быкаў: другие книги автора


Кто написал У тумане? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

У тумане — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У тумане», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Увесь дзень яны перліся лесавымі дарожкамі, па лужках, пералесках, змакрэлі на слаце ды ў зарасніках; сцёгны, плечы і калені даўно ўжо здранцвелі ад сцюжы. Ехалі без сёдлаў, у Бурава пад задам муляла нейкая скарэлая радзюжка, якая ўвесь час збівалася то на адзін, то на другі бок, а Войцік тросся на нічым не пакрытай вострай хрыбціне свайго касмылявага коніка. Абодвум даўно хацелася есці — трохі перахапілі яшчэ на світанні ў лагеры, з сабой не было чаго ўзяць, думалі, прыдбаюць што па дарозе. Але, на шчасце ці на бяду, дарога выдалася такая, што ніхто ім нідзе не спаткаўся, а ў вёскі яны не заязджалі, каб незнарок не наскочыць дзе на паліцыю. Зробяць справу, будуць ехаць назад, тады, можа, куды і заскочаць, каб перакусіць і пасушыцца. Але, відаць, менавіта такі варыянт і быў не па нутры Войціку.

Быццам, ён, гэты варыянт, быў даспадобы Бураву!

Ужо лепш схадзіць куды-небудзь на сувязь — у гарнізон ці, яшчэ лепш, на хутар або пасядзець пад елкай ля шашы ў засадзе, чым перціся на такое заданне. Але во мусіў, хацеў або не — начальства аб тым не пытала, загадала, і ўсё — бяжы, выконвай. Зрэшты, тут зразумела: апроч яго, Бурава, гэтага Сушчэню з Масцішча ў іхнім атрадзе ведаў у твар хіба адзін Коўзун, што поркаўся з лета на кухні. Але Коўзуна хіба пашлеш на такое — гэты вясковы дзядзька, мусіць, з вінтоўкі за жыццё не стрэліў, ці яму справіцца са здаровым, дужым Сушчэнем.

Увогуле ж, калі разабрацца, дык пакуль што ім не было чаго наракаць, усё складвалася больш-менш удала, і Бураў быў бы давольны, калі б трохі спачыў. Усё ж за гэтыя дні ён добра-такі выматаўся; мінулаю ноччу спаў усяго якіх пару гадзін: позна ўначы прытопалі з Хамутовым з-за Рэсы, дзе разведвалі новае месца для лагера. Начальства надумалася мяняць на зіму лагер, каб далей зашыцца ў лясныя нетры, бо, калі пазамярзаюць паплавы і балоты, тут, у пушчы, атраду не ўседзець. Тры дні яны з Хамутовым і яшчэ адным разведчыкам з-пад Улы поўзалі-лазілі па-над гэтаю Рэсай, што-нішто там усё ж выгледзелі, толькі вярнуліся, стомленыя, мокрыя і галодныя, а тут на табе: едзь у Масцішча. Праўда, Бураў не меў такой звычкі — адмаўляцца, сказаў: ёсць, будзе зроблена. Але гэта не значыць, што ў ягонай душы зайгралі аркестры — душа яго плакала, як на хаўтурах: страшэнна хацелася спаць, хоць на гадзіну сцішыцца ў цяпле ды спакоі; дарогаю аж баяўся, каб, заснуўшы, не зваліцца з кабылы. Таму і гнаў, не даючы спачыну ні сабе, ні Войціку, лаючы ў думках таго Сушчэню.

Праўда, па дарозе той гнеў стаў трохі меншаць, Бураў стаў прывыкаць да сваёй малапрыемнай, калі не сказаць агіднае, місіі. Але цяпер, апынуўшыся праз адно поле ад хаты здрадніка, адчуў, як нешта ў ім зноў паднялося ад нецярплівае крыўднае злосці. Увогуле Бураў быў чалавек крайніх поглядаў на людзей і або прымаў іх цалкам, або гэтак жа цалкам адвяргаў; у розных каверзных справах ён не прызнаваў нейкага там права на «змякчаючыя» абставіны, асабліва цяпер, у вайну. Сапраўды, хіба тут можна было зважаць на якія прычыны, калі з прычынамі і без іх пагінула столькі людзей, і канца гэтай пагібелі не відно далёка. Мабыць, тут трэба адно: адвага і цвёрдасць, і калі ўжо так сталася, што ты папаўся ў іхнія лапы, дык памры па-людску, але не нашкодзь іншым. Тым, хто мае магчымасць нешта зрабіць, а можа, яшчэ і адпомсціць за тваю пагібель. А гэты чыгуначны смоўж Сушчэня, бач ты яго, захацеў выжыць і прадаў сваіх хлопцаў, быццам яны не хацелі жыць ці мелі на тое меншае за яго права. Не, відаць, у атрадзе рашылі правільна — такога трэба прыстукнуць, каб іншым была навука.

Во толькі рабіць гэта не надта хацелася самому Бураву, лепш, каб ужо хто іншы. Шкада, іншага не знайшлося, такое брыдкае заданне выпала яму, і ён мусіў увесь дзень калаціцца на гэтай дэрбіне, пакуль во дапёр да Масцішча.

Цяпер, аднак, прыспела самае труднае.

Чым яно бліжэй насоўвалася, гэтае труднае, тым усё болей думаў пра яго Бураў. Як ён тое зробіць — ён бясконца пракручваў у сваёй галаве за гэтую дарогу і ўрэшце пагадзіўся на самы кароткі варыянт: не рассусольваць, не распачынаць размоў, адвесці куды і стрэльнуць. Калі будзе супраціўляцца, хітрыць ці апраўдвацца — стрэльнуць на месцы. Самае горшае, вядома, было не застаць Сушчэню дома, чакаць ці шукаць дзе, калі куды з'ехаў. Калі ўцёк у мястэчка да паліцаяў, тады зусім кепска, тады ягоная місія, лічы, не ўдалася. Давядзецца вяртацца ні з чым, апраўдвацца перад камандзірам Трушкевічам, а той болей за ўсё не любіў апраўданняў, гэта Бураў ужо добра запомніў. У гэтай справе ён ужо быў навучаны, аднойчы нават пахадзіў тыдзень без зброі — Трушкевіч загадаў здаць вінтоўку, пакінуць сабе адзін штык: там, куды яны хадзілі па тол, ім паказалі дулю, і яны вярнуліся з пустымі рукамі. А трэба было пастарацца, «раскінуць мазгаўнёй», як казаў Трушкевіч, і заданне выканаць, хоць кроў з носа. Так патрабаваў Трушкевіч, а гэты старшы лейтэнант з акружэнцаў першага лета вайны і спаганяць, і патрабаваць умеў добра. Калі што цяпер выйдзе не так, ужо ён спагоніць з абодвух.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У тумане»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У тумане» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Сотнікаў
Сотнікаў
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Аблава
Аблава
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Бліндаж
Бліндаж
Васіль Быкаў
Васіль Быкаў: Сцюжа
Сцюжа
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «У тумане»

Обсуждение, отзывы о книге «У тумане» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.