Загляне сонца і ў наша ваконца! Калі шчыра таго жадаць, дык япо можа і зьдзейсьніцца. Вядома ж, паводле законаў рэальнасьці.
У адной далёкай ад нас, хоць і ня надта разьвітай краіне ўзьніклі праблемы з бюджэтам. Не хапала грошай. Зрэшты, тое не было вялікай навіной, грошай не хапала і раней, і тады ўрад рабіў проста — падвышаў падаткі. Зрабілі так і гэтым разам: абклалі насельнікаў 40-адсоткавым падаткам. Трохі счакалі, падлічылі, але выявілася, што прыбытак зноў мізэрны. Тады ўрадоўцы ўвялі 60-адсоткавы падатак, але прыбытак замест таго, каб адпаведна павялічыцца, значна зьнізіўся. То было нешта дзіўнае, што супярэчыла нават правілам арыфметыкі. У эканамічна-фінансавых колах пачалося энергічнае абмеркаваньне феномену. Пасыпаліся прапановы — як ад прафесіяналаў, так і ад найболей актыўных з ліку сьвядомых працоўных. Некаторыя заяўлялі, што ўся справа ў слабасьці выканаўчай улады, што трэба ўдвая павялічыць паліцыю, стварыць адмысловыя фармаваньні, як сьлед настрапаліць сакрэтныя і фіскальыыя службы. Так і зрабілі. У дадатак павялічылі колькасьць мытняў — на мяжы і ўнутры краіны, перавялі працу судоў і пракуратуры на кругласутачны рэжым, разагналі калегію адвакатаў, гэтых прафесійных абаронцаў злачыннасьці. I зноў без жаданага выніку. Бюджэт трашчэў, грошай рабілася ўсё меней, а выдаткі на ўсе пералічаныя меры толькі расьлі.
У час чарговага пасяджэньня ўраду новы старшыня высунуў абсалютна новы бюджэтны прынцып: калі дзе цяжка папоўніць, дык трэба скараціць. Адразу было зразумела, што скарачаць асігнаваньні на войска нельга, бо пад самы дзяржаўны плот лезла крыважэрнае НАТА — глядзі, ня сёньня, дык заўтра пачне бамбаваць нашы ўлюбёныя гарачыя ці халодныя кропкі. Пакідаць бяз грошай КГБ таксама нельга ва ўмовах, калі краіна кішыць шпіёнамі ды апазіцыянерамі. Паліцыю — тым болей, інакш хто тады тых шпіёнаў ды апазіцыянераў будзе цягаць у пастарункі? Калі ж скараціць выдаткі на пракурораў ды суддзяў, дык каму судзіць вышэйпамянёных? Вяртацца да нядаўняй практыкі троек ды несудовых расправаў было быццам бы рана. Кіраўнічы апарат скарачаць наогул бескарысна і нават шкодна — ягоны арганізм ад скарачэньня толькі павялічваецца. Культура, настаўніцтва і медыцына? Культуру тут жа на паседжаньні без усялякай шкоды для яе выкрасьлілі ўсім радком пасьля таго, як міністар сказаў, што культура пракорміць сама сябе — ансамбляў у яе хапае. Медыцыну вырашылі пакуль не чапаць — медыцына можа набыць важныя функцыі ў адказным дзяржаўным праекце. Заставалася вялізная армія пенсіянераў, якая з прычыны злачыннага недагляду ранейшага папулісцкага ўраду распладзілася ў аморфную, непад’ёмную для дзяржавы масу. У друку даўно ўжо паяўляліся тэарэтычныя артыкулы наконт таго, якая гэта шкодная і наскрозь буржуазная завядзёнка — плаціць тым, хто не працуе, што інстытут пенсіянераў — ня што іншае, як узаконеная эксплуатацыя адной класы другою, што, ня вырашыўшы праблемы пенсіяў, дзяржава не пабудуе разьвітага сацыялізму, а будзе век гібець у няразьвітым капіталізьме.
Урад засядаў тры дні і тры ночы і выпрацаваў комплексны дакумент пенсійнага забесьпячэньня. А менавіта:
— Выхад на пенсію дазваляўся па дасягненьні 100-гадовага ўзросту. (Для кіраўніча-адміністрацыйнага складу тая планка зьніжалася напалову — тым захоўваўся адрасны прынцып пенсійнага забесьпячэныш).
— Памер пенсіяў устанаўліваўся ў 1,5 адсоткі ад сярэдняй зарплаты гтенсіянера. (Нельга было дапусьціць, каб грамадзянін-пенсіянер карыстаўся большым наборам даброт, чым той, хто працуе).
— Захоўваўся ў недатыкальнасьці прынцып роўнасьці мужчынаў і жанчынаў, як таго заўжды і дамагаліся жаночыя і фемінісцкія арганізацыі.
— Бацькам, якія выхавалі двух і болей дзяцей, пенсіі адпаведна зьмяншаліся — для забесьпячэньня пенсіяў дзецям у будучым. (Тым самым умацоўвалася сувязь пакаленьняў і адказнасьць бацькоў за лёс дзяцей).
Гэтыя вельмі разумныя і ў пэўным дачыненьні прагрэсіўныя меры, аднак, датычылі больш-менш аддаленай будучыні, а вось што рабіць з «дзеючымі» пенсіянерамі — было незразумела. Тым больш, што, як чулі ўрадоўцы, адпаведна старажытпаму рымскаму праву закон, на жаль, зваротнае сілы ня мае. Пасьля доўгага і дэталёвага абмеркаваньня тае праблемы з удзелам СМІ, прафсаюзаў, кіраўніцтвам палітычных партыяў было вырашана для дзеючых пенсіянераў прымяніць радыкальныя меры заахвочваньня і дазволіць:
Читать дальше