— піць сырую ваду вадаправодную і з калодзежаў у неабмежаванай колькасьці. Матывацыя: сырая вада — самая танная.
— харчавацца прадуктамі з радыёнуклідамі. Матывацыя: сьвядомаму грамадзяніну атам нястрашны.
— пры купаньні ў рэках і ў моры заплываць як заўгодна далёка за чырвоны буёк. Матывацыя: шырокае гарантаваньне грамадзянам іхніх правоў і свабодаў.
— на будоўлях колькі заўгодна доўга стаяць на краі неабгароджаных пляцовак і пад стралой грузавога крану. Матывацыя: выхаваньне ў грамадзянаў сьмеласьці і адвагі.
— пераходзіць вуліцу дзе заўгодна, у тым ліку і на чырвонае сьвятло сьветлафору. Матывацыя: без матывацыі.
Міністэрству аховы здароўя ўзмацніць кантроль за пагаршэньнем здароўя пенсіянераў асабліва з групаў рызыкі, якія стварыць на кожным прадпрыемстве. СМІ і незалежніцкім сацыялагічным інстытутам праводзіць рэгулярны маніторынг эфектыўнасьці дадзеных мераў сярод пенсіянераў.
Ужо праз некалькі дзён пасьля выхаду ў сьвет гэтай пастановы ўрадавыя СМІ паведамілі краіне аб велізарным уздыме, з якім сустрэлі пенсіянеры чарговы клопат ураду пра іхнія дабрабыт і здароўе. Газеты ыадрукавалі паведамленьні аб радасьці, якая ахапіла 80-гадовага грамадзяніна К., што нават памкнуўся заплыць за буёк. Праўда, не даплыў і да паловы адлегласьці, але ня ў тым справа, пісала газета. Справа ў прававой магчымасьці зьдзейсьніць тое, чаго ён раней зьдзейсьніць ня мог. Другі грамадзянін дзяліўся ўздымам, які ахапіў яго, калі ён удала перабег вуліцу па самым носам нахабнага «мэрса» і нават ня быў аштрафаваны даішнікам. Апазіцыйная газета пасьля спрабавала падаць той несумненны факт як фальшыўку, надрукаваўшы рэпліку, быццам той грамадзянін зусім не пенсіянер, а юнак-спартсмен. Але зноў жа тое зусім пе засланіла сутнасьці справы, якая, вядома ж, палягала ў новых магчымасыдях для пенсіянераў. Магчымасьці ж ды персьпектывы складваліся выдатныя. Самы незалежніцкі сацыялагічны інстытут правёў апытаньне нскалькіх тысячаў пенсіянераў і атрымаў гэткія вынікі. На пытаньне, ці падтрымліваеце вы ўсе пункты пастановы, 99,9 адсоткаў сказалі, што безумоўна падтрымліваюць. I толькі 0,01 адсотку ня мелі ўласнае думкі, але гэта тыя, што знаходзіліся ў рэанімацыі або былі прызнаныя нядзеяздольнымі паводле розуму. Прэзідэнт краіны ўзнагародзіў дзьвс найболей актыўныя ў справе прапаганды пастановы газеты, а таксама сацыялагічны інстытут і ітацыянальнае тэлебачаньне. У канцы кварталу мінфін з вялікім аптымізмам узяўся падводзіць вынікі эканоміі пенсійнага фонду і на некалькі дзён зьнямеў. Вынікі апынуліся нечаканыя — замест эканоміі выдаткі на пенсіі значна павялічыліся і перасягнулі адпаведны перыяд мінулага году. Каб неяк захаваць урадавы твар, было вырашана дапусыдіць невялічкую руцінную папраўку — зьмяніць мінус на плюс, як гэта пярэдка рабілася ў мінулым. Але ў чым сапраўдная пры чына краху дзяржаўнага праекту — належала высьветліць. Для высьвятленьня ўрад зьвярнуўся да ўласнага КГБ. I праўда, той неўзабаве даказаў, што не дарма есыдь хлеб, а ягоныя эканамісты ў штацкім разумеюць у эканоміцы болей, чым куча сьвежасьпечаных прафесараў з Акадэміі кіраваныш. У адмысловым і дужа сакрэтным данясеньні яны па пунктах псралічылі прычыны неэфектыўнасьці пастановы. Бо:
— сырая вада з вадаправоду, дачных калодзежаў, а таксама з прыдарожных канаваў не зрабіла ніякага шкоднага ўплыву на загартаваныя за даўгое жыцьцё арганізмы пенсіянераў, якія прывыклі піць такую ваду і без дазволу ўраду;
— атрутныя, з радыёнуклідамі прадукты харчаваньня дастаюцца пенсіянерам у гомеапатычных дозах, бо асноўная прадуктовая маса іх раскрадаецца пасярэднікамі і скіроўваецца на вываз у суседнія братнія рэгіёпы;
— за буйкі сёлета пенсіянеры не заплывалі, бо амаль нідзе не купаліся з прычыны сьцюдзёнага, дажджлівага лета;
— краны на будоўлях каторы год стаялі закансерваваныя, як і самі будоўлі — з прычыны адсутнасьці фінансаваньня;
— што ж датычыць вуліц, дык кіроўцы хуткасных іншамарак за ўсе папярэднія гады так вышкалілі айчынных пенсіянераў, што тыя, бы зайцы, з адмысловым спрытам навучыліся перабягаць вуліцы без аніякай шкоды для ўласнага здароўя. Наадварот, здароўе некаторых ад тае практыкі нават палепшала, і яны зьмянілі рутынныя ранішнія прабежкі ў парку на серыю прабежак упоперак прасьпекту, асабліва па той яго частцы, дзе езьдзіць прэзідэнт.
Урад на некалькі дзён упаў у прастрацыю — шырока разрэклямаваныя і ня меней шырока падтрыманыя народам меры аказаліся на справе мыльнай бурбалкай, якая да таго ж лопнула. З прычыны відавочнай неэфектыўнасьці радыкальных мераў было вырашана зьвярнуцца да мераў традыцыйных, прыпамятаўшы, што ня ўсё старое ёсьць кепскае. Тым болей, што ўсё новае — даўно забытае старое.
Читать дальше