Васіль Быкаў - Пахаджане. Прыпавесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Пахаджане. Прыпавесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пахаджане. Прыпавесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пахаджане. Прыпавесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму. Растлумачыць гэта можна тым, як мы ставімся да вусьцішы дзіцяці — са спачуваньнем і суцяшэньнем.

Пахаджане. Прыпавесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пахаджане. Прыпавесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

То былі вешчыя словы паэта-прарока.

Мінфін у тэрміновым парадку распрацаваў механізм гарэлкавай выплаты. Улічваючы небывалую папулярнасьць новага метаду, было вырашана для разьліку з прадпрыемствамі і ўстановамі таксама перайсьці на гарэлку, а таксама і на ўсе іншыя аплаты, у тым ліку і ў дзяржаўным гандлі. Канешне, не ўдалося пазьбегнуць некаторых няўвязак, але якая ж слушная справа абыходзіцца без няўвязак. Няўвязкі неўзабаве былі адрэгуляваныя — быў выпрацаваны эквівалент: 1 тысяча рублёў прыроўнівалася да 1 літру гарэлкі, 500 рублёў — да паўлітры, 250 — да чацьвярцінкі, «чакушкі» ў прастамоўі. Усё звыкла і проста, як і ўсё геніяльнае. Праўда, трохі павалэндаліся з распрацоўкай методыкі аплаты плацяжоў дзяржаве, якая, вядома ж, гарэлкі не спажывала, хоць мела яе мора. Тады ўжылі прынцып зваротнага эквіваленту. На прыгожа аддрукаванай у Фінляндыі паперцы, што служыла таксама бутэлькавай этыкеткай, азначалася лічба эквіваленту — адпаведна 1000, 500 і 250 рублёў — у залежнасьці ад аб’ёму бутэлькі. Тое было вельмі зручна — сумясьціць у адно функцыі бутэлькі, гарэлкі ды асігнацыі. Знайшліся, вядома, скептыкі, якія пачалі даводзіць, што бутэлька і этыкетка — далёка ня тое самае, што першую можна спажыць, а другую хіба што выкінуць. Але тады вучоныя патрыёты з ліку гісторыкаў распавялі слушны гістарычны факт, як у сярэднявеччы еўрапейскія падарожнікі прывезьлі з Кітаю всстку пра тамтэйшыя папяровыя грошы, дык у Еўропе ім не паверылі. Ды з часам так прывыклі да паперы, што цяпер нават друкуюць з яе даляры. Тое было прызнана навукова абгрунтаваным і болей пярэчаньняў не выклікала. Гарэлкавыя этыкеткі заканамерна набылі пашыранае значэньне і выдатна ішлі на плацяжы, у той час, як гарэлка — выклгочна на ўжытак. Адносіны дзяржавы і грамадзянаў выдатна гарманізаваліся. Сьцьвердзіўся небывалы эканамічны феномен — чым болей людзі спажывалі гарэлкі, тым больш багацелі. Запачаткавалася новая беспрэцэдэнтная цывілізацыя — з ініцыятывы ня надта вялікай і нават мала разьвітай краіны.

А галоўнае — сышло ў нябыт неўміручае саслоўе пенсіянераў. Напрыканцы XX стагоддзя ў краіне іх засталося ўсяго 9 (магічная лічба), затое гэта былі самыя фізічна і духоўна загартаваныя людзі.

На пачатку XXI стагоддзя, як прэзідэнтам краіны быў аднадушна абраны шаноўны Хусаін Асман, краіна была ў каторы раз перайменаваная і атрымала назоў: Рэспубліка Бутэлькавая. Скарочана РБ.

Пахаджане

Уздоўж сухога, бясконцага, парослага калючым кустоўем плато марудна цягнулася гэткая ж бясконцая чарада зьнямоглых людзей — старых, малых, жанок і мужчын. Тут жа ішлі нагружаныя жабрацкім майном схуднелыя мулы, некалькі кароваў, поруч, высалапіўшы языкі, брылі прысталыя сабакі. Сабакі даўно не брахалі, каровы не мычэлі, людзі амаль не размаўлялі паміж сабой — гэтак усіх дапякала зьнямога, сьпёка і стома ад бясконцай гэтай хады. Племя ішло каторы дзень, месяц, а можа, і год. Яго вёў правадыр — сухі, сівабароды стары, што з даўгім посахам у жылаватай руцэ мерна брыў і брыў наперадзе. Вочы яго амаль увесь час былі заплюшчаныя, шлях ён нашчупваў босымі скарэлымі нагамі. Ён ніколі не азіраўся назад на жывую чараду свайго племя, ведаў: пакуль ідзе ён, будуць ісьці і астатнія. Ён жа ішоў толькі проста, зрэдчасу абмінаючы калючае кустоўе, гіганцкія і меншыя кактусы, раскіданыя там-сям па гэтым сухім, абсыпаным каменнымі аскялёпкамі плато. Шлях-напрамак правадыр вызначаў уначы па зорцы Сырыюсу, ад якой браў на шэсьць пядзяў управа і туды кіраваў. Так яму было запавешчана ад ранейшага правадыра, які нядаўна сканаў на гэтым шляху і перад сьмерцю прызначыў кіраваць яго. Рэч у тым, што племя шукала страчаную немаведама калі радзіму. Без радзімы жыць было неяк.

Шлях быў цяжкі — сухі, камяністы і бязводны. Але тая мясьціна, адкуль племя выйшла колькі месяцаў таму, была яшчэ горшая. То было бясконцае багністае балота, што кішэла агіднымі істотамі, кузуркамі, жабамі і п'яўкамі, і не давала ніякога харчу. Да таго ж той край меў дужа нездаровы клімат, ад якога пачалася між людзей ліхаманка, што панішчыла палову племя. Асабліва паміралі дзеці. А безь дзяцей — якая ж будучыня ў племя? Зразумеўшы, што так яны неўзабаве вымруць, людзі рушылі далей ад таго праклятага месца.

Балотны край застаўся далёка ззаду, некаторыя зь людзей ужо і забыліся пра яго. Але й тое, што племя дагэтуль напаткала на сваім шляху, было ня лепшае. Ні травы, ні вады, адныя калючкі ды камяні. І невыносная сьпёка. Часам між людзей чуліся скаргі і нараканьні — маўляў, трэба спачыць, ня йсьці далей, можа нават вярнуцца назад. Некаторыя пачалі гаварыць, што ззаду было лепш, прынамсі была вада, хоць і балотная, але даволі. Аднойчы ўвечары, як спыніліся на начлег і стала трохі вальней у паветры, так сказаў правадыру аднавокі Кірх, старшыня невялікага роду грубых, што з даўняга часу ўваходзіў у племя. Правадыр, які ўжо ледзьве бачыў удзень, бо з часам усё болей сьлепнуў, сказаў, што як сьцямнее, прарэжуцца зоркі ў небе, ён паглядзіць на іх мільгаценьне і аб'явіць сваё рашэньне. У поўнач ён абвясьціў, што Кірх трапіў пад уплыў злых духаў і калі хоча пагубіць свой род, дык можа вяртацца. Кірх не хацеў губіць род і далей моўчкі пайшоў за ўсімі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пахаджане. Прыпавесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пахаджане. Прыпавесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пахаджане. Прыпавесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пахаджане. Прыпавесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x